Нядорага аддам
Спецыяльнасць: маркетынг моды

Джорджыё Армані не нарадзіўся ў сваёй шыкоўнай студыі з алоўкам у зубах. Пачынаў ён зусім не рамантычна – не са стварэння, а, умоўна кажучы, з рэалізацыі. У 18 год ён паступіў на медыцынскі, але пасля двух год працы ваенным фельчарам сцяміў: гэта не маё. І пайшоў Жорка ў моду: спачатку апранаў манекены, а потым стаў закупшчыкам мужчынскай вопраткі для наварочанай міланскай крамы La Rinascente ў Мілане. Па словах Армані, менавіта там яго і навучылі жыццю.

Баер: бабкі наперад!

Фэшн-маркетынг – неаранае поле дзейнасці, яно спалучае як абстрактную “лірыку” (рэклама, прома-стратэгіі, пазіцыянаванне), так і жорсткую “фізіку”: каму і за колькі будзем прадаваць. Апошнім займаюцца дыпламаваныя прафессіяналы: закупшчыкі вопраткі нашых гумаў-цумаў, першы шок ад асартыменту паступова выкрышталізоўваецца ў навязлівае пытанне: “Хто гэта ўсё сбды прыпёр?” Адказ просты: вось гэтая самая цётачка, якая задуменна глядзіць у часопіс і прыкідвае, якое б яшчэ дзіва замовіць. Ва ўсім свеце такіх прафесіяналаў называюць закупшчыкамі вопраткі і аксесуараў (у народзе – баеры).

Спецыялісты па закупках адбіраюць і купляюць у вытворцаў, аптавікоў і саміх дызайнераў вопратку і аксесуары для продажу ў сваіх крамах ці – у выпадку з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі – аддзелах.

На першы погляд, праца для лянівых. Але галоўнае для закупшчыка – не падпісваць кантракты, а быць у курсе. Па-першае, баер пастаянна маніторыць модную індустрыю, адсочвае тэндэнцыі і прадбачыць, што будзе апошнім “піскам” гэтай вясной. Па-другое, да яго сцякаецца ўся інфа па тым, чаго і колькі ўжо прададзена ў яго буціку – гэта дапамагае карэктаваць планы і кошты. Таму – “трэба заўсёды варыцца ў фэшн-індустрыі, чытаць як мага болей модных часопісаў і цёгацца на ўсе магчымыя мерапрыемствы”, -- кажа Тод Кэлаг, галоўны па закупках у сетцы крамаў Beach Bums (самы буйны ў Каліфорніі пастаўшчык пляжна-спартыўнай вопраткі – ад бікіні да касцюмаў для сёрфінгу).

Фэшн-мерчандайзер: купі слана

Фэшн-мерчандайзер – у нейкім сэнсе баер наадварот. У яго абавязках – стварыць умовы для таго, каб тавар добра прадаваўся. Мерчандайзер можа працаваць на вытворцу – тады ён каардынуе продажы калекцыі ў розных крамах, забяспечвае “кропкі” прома-матэрыяламі, а можа і непасрэдна на саму краму: размяшчае тавар і адсочвае, як што прадаецца, каб у патрэбны момант даць “званочак” баеру. Сая, філіпінскі мерчандайзер, працуе адразу на некалькі брэндаў і вандруе па ўсім свеце: 4 разы на месяц катаецца альбо ў Кітай, альбо ў Ганконг, В’етнам ці ў “модныя” краіны – Італію, Францыю, ЗША.

“На жаль, філіпінцы апранаюцца кансерватыўная, -- кажа Сая. – І тут ужо ад майго густу залежыць, куды іх накіраваць. Без асабістага досведу “аматара прыкупіць што-небудзь прыгожае” тут не абысціся. У мае абавязкі ўваходзіць таксама распрацоўка бюджэту і плана прагназаваных прыбыткаў”, які потым выкарыстоўваееца для ацэнкі попыту: пакаціла ці не. Самае складанае ў гэтай працы – падабраць стыль вопраткі, які, можа быць, мне самой і не цікавы. Нічога суб’ектыўнага – замыленае вока не павінна перашкаджаць”.

Абапіраючыся на рынкавыя даследаванні, мерчандайзеры накіроўваюць рэкламныя аддзелы (на якія постэры і відэаспоты лепш націснуць, у якіх часопісах размяшчацца), а нярэдка і самі арганізоўваюць розныя прома-кампаніі – напрыклад, фэшн-шоў. Джоан Бэргхольт, віраўнік праграмы мерчандайзінгу на факультэце моды ў Academy of Art College (Сан-Францыска), практык з 25-гадовым стажам, лічыць, што без мерчандайзера модным брэндам – гамон: “Увогуле мерчандайзінг у фэшн-індустрыі стаў неабходным яшчэ тады, калі з’явіліся першыя швейныя машынкі. Як толькі нехта стварае новы фэшн-тавар, адразу падкючаецца мерчандайзінг разам з усім наборам спецыялізаваных крамаў, буцікоў, інтэрнэт-крамаў, каталогаў”. Пытанне пра тыповы працоўны дзень ставіць Джоан у тупік: “Калі ты працуеш мерчандайзерам, то нічога тыповага не бывае... Дзень можа пачацца з ацэнкі справаздачы па продажах – за мінулы тыдзень ці месяц, -- потым ідзе планаванне на новы перыяд. Вырашаем, будзем мы праводзіць якія-небудзь маркетынгавыя кампаніі ці не. Увогуле, твой мозг заўсёды настроены на “трохвымернае” мысленне: учора-сёння-заўтра. Ёсць адзін тупы міф быццам мерчандайзер – гэта той жа баер. А між іншым, яны адказныя за канкрэтныя маректынгавыя стратэгіі, накіраваныя на таргет-пакупніка”.

На думку Джоан, як толькі інтэрнэт-бізнес і онлайм крамы як след раскруцяцца, то месцам працы баераў і мерчандайзераў будзе віртуальны офіс. “Яшчэ 4 гады таму фэшн-монстры наогул казалі, што вопратку нельга прадаваць праз нэт. А ўжо сёння інтэрнэт-гандаль прыносіць каля 25 мільярдаў долараў у год. І аналітыкі кажуць, што ў бліжэйшы час лічба можа вырасці да трыльёна. Праца мерчандайзера ў нэце будзе адрознівацца: па-першае мы не будзем залежаць ад канкрэтных крамаў (можна будзе спакойна працаваць і на сябе), а па-другое, не трэба будзе закупаць вялікія партыі: з сістэмай дастаўкі на дом працэдура нашмат спросціцца”.

Хай мяне навучаць

Але не трэба думаць, што фэшн-школы ўсяго свету толькі і займаюцца кланаваннем баераў і мерчандайзераў. Пры жаданні студэнт можа атрымаць дыплом фэшн-каардынатара, візуальнага мерчандайзера, менеджэра крамы ці нават гаспадара буціка. Калі з двума апошнімі ўсё зразумела, то за першых варта закінуцб пару слоў:

- фэшн-каардынатар аб’ядноўвае розныя брэнды пад даным “дахам”. Дахам можа быць мультыбрэндавая крама, дызайнерскі дом і нават модны часопіс (ніколі не размяшчайце на адным развароце рэкламу кедаў “Адыдас” і біжутэрыі “Фабержэ”);

- візуальны мерчандайзер адказны за канцэпцыю і афармленне вітрын крамаў і дызайн онлайн-шопаў.

Фэшн-прафэшн

Хэдхантэры сцвярджаюць, што баерам і мерчэндайзерам у нармальную кантору нельга трапіць без дыплома ў сферы fashion-marketing&merchandising. Фэшн-адукацыя – справа прыбытковая, таму гэтыя спецыяльнасці ў замежных ВНУ – модныя ва ўсіх сэнсах слова. Звычайна яны лёгка знаходзяцца ў буйных універах, на факультэтах мастацтва, дызайну ці моды. Напрыклад, у амерыканскім універсітэце American Intercontinental University кампусы ў Лос-Анджэлесе, Паўднёвай Флорыдзе, Х’юстане і Лондане) спецыяльнасць Fashion Marketing атрымліваюць студэнты са 12- краін свету.

А вось абітура, якая шукае халявы, звычана спрабуе паступаць у Northwood University (Англія) напрыканцы навучання пры аплаце ў эквіваленце 15 200 долараў за год стыпендыя можа дасягаць 16 000. Гэты брытанскі універсітэт даволі малады: яго адкрылі ў 1959 годзе энтузіясты Гары Стайфер і Артур Тэрнэр – на апошнія грошы знялі асабняк XIX стагоддзя, набралі сотню студэнтаў і кінуліся ў авантуру.

Сёння большасць выпускнікоў Northwood становяцца “пузатымі” бізнесменамі, а фінансавую дапамогу атрымліваюць каля 80% усіх цяперашніх студэнтаў. Для паступлення туды замежныя студэнты звычайна завяраюць усе дакументы пра папярэднюю адукацыю і здаюць TOEFL.

Але ў асобных універах халява з TOEFL не пройдзе. Так у University of Westminster у школе Fashion Arts and Design з абітурыентаў выцікаюць веды па эканоміцы, бухгалтарскім уліку, матэматыцы і праве.

Дыплом па спецыяльнасці “мерчандайзінг і маркетінг моды” можна атрымаць і цалкам онлайн – напрыклад, у Westwood University на тое, каб вывучыць праект-менеджмент, рэкламу, прагназаванне тэндэнцый, распрацоўку фэшн-прадукцыі, менеджмент продажаў, планаванне фэшн-івэнтаў, прамоўшн, фэшн-мерчандайзінг і шмат што іншае, спатрэбіцца два-тры гады, пасля чаго сутдэнты атрымліваюць ступень бакалаўра.

Fashion Merchandising вывучаюць і ў вядучым канадскім каледжы Seneca . За два гады навучання там бяруць сходна – 5350 долараў за семестр.

А вось у Італіі размешчаны адзін з вядучых еўрапейскіх універаў моды – POLIMODA, куды на маркетынг моды можна паступіць толькі маючы за душой дыплом бакалаўра альбо двух-трохгадовы досвелд працы ў гэтай галіне.

WEB: ведай больш

www.fashion-schools.org – тут сабрана інфа амаль па ўсіх прафесіях індустрыі моды. Менавіта з таго, што зацікавіла тут, і варта пачынаць пошукі.

http://knihi.net/index.php?productID=425.

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 1
  • Балл: 3