Е-Е-Е, халі-галі!
Спецыяльнасць: электронная камерцыя

Калі гадавы даход amazon.com у 1998 годзе склаў больш за мільярд долараў, а інтэрнэт –кампанія AOL зарабіла 1,2 мільярда долараў за 10 тыдняў, закончанаму скептыку стала зразумела: распачынаецца стагоддзе электроннай камерцыі.

І-бай з намі!

Сёння кампанія еВау прыносіць больш за 3,3 мільярда долараў гадавога прыбытку, мае каля 135 мільёнаў юзэраў па ўсім свеце і ёй прысвячаюць кампазіцыі (слухай Chumbawamba).

А пачалася яе гісторыя з таго, што амерыканец П’ер Амідзьяр у 1995 годзе вырашыў арганізаваць garage sale (распродаж рэчаў, пры якім тавар гаспадары выстаўляюць ля хаты) праз інтэрнэт. Хутка стала відавочна, што на інтэрнэт-кірмашы можна зарабіць някепскае бабло.

Праца інтэрнэт-кірмаша нескладаная: кожны юзэр мае свой рахунак на сайце, а тавары, аб’яднаныя па катэгорыях.

Калі жадаеце штосьці набыць, проста прапаноўваеце кошт. Калі нешта прадаеце, выстаўляеце свой тавар на сайце, як на аўкцыёне.

З самага пачатку еВау арыентаваўся на кліента. Фічу прасеклі адразу: для таго, каб людзі шмат куплялі праз нэт, трэба, каб яны не гублялі даверу да крыніцы. Таму арганізатары імкнуліся стварыць не проста “купляй-прадавай” асяроддзе, а сапраўднае кам’юніці.

Тое, што хлопцы ўмела працуюць з кліентамі, даказвае наступная гісторыя. У 1999 годзе еВау.com адрубіўся на 24 гадзіны. Бэмс – і ўсё, хоць ты трупам кладзіся. Але хлопцы не разгубіліся, і ўсе супрацоўнікі кампаніі (а іх на той час было 400) персанальна абзванілі кліентаў і папрасілі прабачэння за нязручнасці. Кліенты, натуральна, аж млелі.

Менавіта дзеля даверу еВау.com была створана рэйтынгавая сістэма пакупнікоў і прадаўцоў. Напрыклад, рэйтынг нейкага Сміта складае 97%. Гэта азначае, што 97 са 100 ягоных здзелак атрымалі выдатныя водгукі. А 3 чалавекі ацанілі яго нейтральна ці негатыўна. Карацей, някепска. Але калі вы хочаце штосьці набыць у містэра Сміта, праверце, чым жа аказаліся незадаволеныя тыя няшчасныя 3%.

Сёння на еВау можна знайсці бадай што ўсё. Аднойчы хтосьці вырашыў прадаць праз еВау нырку за 5 мільёнаў долараў. Адміны ў час схамянуліся і знялі незвычайны тавар. А нейкі дзівак з Сіэтла аднойчы выставіў на продаж сваю душу за 400 долараў. Але і тут адміны праявілі аператыўнасць і не дазволілі дурню пазбавіцца душы. Такім чынам узнік спіс забароненых для продажу тавараў, які перыядычна павялічваецца.

Чэкавыя кніжкі

Міністэрства гандлю ЗША падлічыла, што 1,6 трыльёна долараў прыбытку ў 2003 годзе прынесла электронная камерцыя. На снежань 1997 года колькасць людзей, якія набывалі рэчы праз нэт, складала 18 мільёнаў чалавек, у 2002 годзе яна вырасла да 128 мільёнаў.

Зараз больш за 400 тысяч амерыканцаў працуюць і атрымліваюць свой заробак на еВау. І гэта не адзіны электронны бізнес, які карыстаецца попытам у насельніцтва.

Джэф Бэзас, які ўжо колькі год займае вядучыя радкі Times у спісе самых багатых людзей свету, аднойчы падлічыў, што інтэрнэт-бізнес расце на 2,3% у штогод. Ясна, аткая лічба падштурхне каго заўгодна да подзвігаў. Кемлівы амерыканец склаў спіс з 20 тавараў, якія, на чго думку, маглі стаць самымі хадавымі ў нэце, і спыніў свой выбар на кнігах. Так узнікла буйнейшая віртуальная кнігарня amazon.com.

На сённяшні дзень крама прапаноўвае 2,5 мільёна экземпляраў кніг, дыскаў і да т.п., а купляе ўсю гэту радасць больш за 1,5 мільёна чалавек са 160 краін свету.

Свой поспех містэр Бэзас тлумачыць проста: “Я быў кампутарным геніем. Да таго ж, мне пашчасціла вучыцца ў лепшым універсітэце ў свеце”. Падчас вучобы юнак увесь час займаўся праектамі і даследаваннямі. Адразу пасля заканчэння універа Бэзаса забралі працаваць на Уол Стрыт. “Уол Стрыт – гэта, вядома ж, крута, але я марыў пра ўласную кампанію”.

Сёння яго онлайн-кнігарня прыносіць прыбытку 6 мільярдаў долараў і прадае каля 20 мільёнаў адзінак тавару. Колькі заробяць Амідзьяр ці Бэзас у будучыні, можна толькі ўяўляць. Але калі ўлічыць, што ў 2005 годзе амерыканцы і еўрапейцы патрацілі 500 мільярдаў долараў на інтэрнэт-абсталяванне, выснова аб прыбытках нэт-кампаній напрошваецца сама сабой: дафіга! Зрэшты, сучасным інтэрнэт-гандлярам пашчасціла нашмат больш, чым Амідзьяру ці Бэзасу. Таму, да чаго тыя даходзілі сваім розумам, цяпер вучаць ва універах. Ствараць онлайн-кампаніі і кіраваць імі – адна з самых папулярных спецыяльнасцяў.

NET адукацыі? Вучыся!

Выкладаюць электронную камерцыю (E-commerce) у вядучых бізнес-школах свету, таму і шукаць спецыяльнасць трэба ў раздзелах “бізнес” ці “менеджмент”. Факультэты электроннай камерцыі ўпакаваныя такімі прадметамі, як эканоміка і кампутарныя тэхналогіі, менеджмент віртуальнага прадпрыемства, тэхналогіі электроннай камерцыі, бяспека інфармацыйных сістэм, інтэрнэт-тэхналогіі, веб-паслугі, электронны кадравы менеджмент. У самых прасунутых школах праходзяць практычны курс па электроннай камерцыі, дзе студэнцкія групы распрацоўваюць уласныя праекты па стварэнні онлайн-кампаній.

Большасць адукацыйных магчымасцяў па спецыяльнасцях электроннай камерцыі і электроннага бізнесу можна знайсці онлайн. Некалькі прэстыжных школ прапануюць атрымаць дыплом бакалаўра ці магістра дыстанцыйна. Так, напрыклад, University of Phoenix Online – самы вялікі універ Амерыкі – вядомы сваім якасным дыстанцыйным навучаннем. “Корка”, якую можна атрымаць, седзячы ва ўласнай хаце за кампом, нятанная – 12-15 тысяч баксаў. Але ёсць плюсы: ехаць нікуды не трэба – раз, ёсць стыпухі нават для “сядзення на канапе” – два. Падчас такога навучання студэнт атрымлівае заданні і лекцыі ад выкладчыкаў па электроннай пошце ці на сайце пад асабістым лагінам (такім жа чынам мае доступ да універсітэцкай бібліятэкі з актуальнай інфай), выконвае заданні офлайн у вольны час і дасылае на праверку. Тут самае важнае – не адцягваць, а рабіць усё своечасова. Навучанне займае ад 2 да 3 гадоў і сканчваецца атрыманнем па пошце абяцанага дакумента.

Сярод традыцыйных штатаўскіх універаў у лідэрах Стэнфард і Йель. Як і ў іншых прэстыжных школах, тут дарагое навучанне, але працэнт стыпендый таксама высокі. Дзе-дзе, а ў такіх універах ведаюць кошт талентам. Сярод вядомых і прэстыжных ВНУ з факультэтамі электроннай камерцыі фігуруе Carnegie Mellon University у Питсбургу (30 тысяч долараў на год, але і стыпуху можна выбіць раўназначную). Для тых, каго нулі палохаюць, ёсць варыянты: North Carolina State University (танна, але ёсць навуковы цэнтр па Е-commerce. Кошт 4338 долараў+жытло+стыпендыі).

Патрабаванні да паступлення паўсюль аднолькавыя: TOEFL, запоўненая анкета з аплатай, залікоўка ці атэстат аб заканчэнні школы, рэкамендацыйныя лісты, эсэ.

Сярод брытанскіх ВНУ яўна вылучаецца Buckinghamshire Chilterns University College, дзе ступень бакалаўра па спецыялізацыі “электронная камерцыя” можна атрымаць за 6400 фунтаў у год, што абыйдзецца значна танней тым, хто падмітусіцца пашукаць стыпендыі. Анкеты дасылаюцца праз UCAS – 400 балаў за TOEFL ці 6 за IELTS.

WEB: ведай больш

www.ecommercetimes.com – “электронны бізнес – рэальны бізнес” – пад такім дэвізам прапануюць даведацца пра інавацыі сусветных онлайн-кампаній і тэндэнцыі будучыні электроннай камерцыі.

www.ecommerceeducation.com – шпаргалка па навучанні электроннай камерцыі: дзе, як, што зрабіць, каб паспяхова кіраваць віртуальнай фірмай. Канкрэтныя кар’ерныя прыклады ў галіне Е-commerce штурхаюць у спіну жадаючых стаць гаспадарамі гандлёвага інтэрнэту.

http://knihi.net/index.php?productID=425.

  • Оцени статью: