Кандом і бурбалкі
Спецыяльнасць: саўнд-дызайн

Як думаеце, які гук атрымаецца, калі на мікрафон нацягнуць прэзік, апусціць яго ў міску з сумессю вады і мукі, а потым упрыснуць туды спрэй? Менаівта так агучвалі трансфармацыі Тэрмінатара ў фільме “Тэрмінатар2”. Спрэй ствараў у сумесі бурбалкі, і гэта надавала гуку металічнае адценне. Да таго ж, гук меў пачатак, развіццё і канец, што добра клалася на працэс трансфармацыі робата.

Праз чорны ход

“Вочы – гэта парадныя дзверы, а вушы – гэта чорны ход”, -- любіў казаць вядомы саўнд-дызайнер Уолтэр Марч («Оскар» у 1980 годзе за лепшы гук, фільм “Апакаліпсіс зараз”). Калі раней лічылася, што кіно – гэта 50 на 50 “паслухаць/пазырыць”, то дызайнеры гуку даказалі: гук можа не толькі суправаджаць карцінку, але і прымушаць слухача ўключаць фантазію. Саўнд-дызайнер – спецыяліст, які адказвае за гукавое афармленне фільма. Праўда, у разбэшчаным Галівудзе яго могуць запрасіць толькі для стварэння аднаго набору гукавых эфектаў, анпрыклад, на агучку дыназаўра ці робата. Але звычайна адзін “правераны ў баях” саўнд-дызайнер адказвае за ўвесь гук у фільме і працуе разам з рэжысёрам ад пачатку і да канца.

Упершыню тэрмін “саўнд-дызайнер” быў выкарыстаны ў 79-м у тым самым “Апакаліпсісе зараз”. Але прызнаны афіцыйна ён быў нашмат пазней. Нават калі “Мумія” у 2000 годзе атрымала “Оскара” за гук, Леслі Шац – вядомы сазнд-дызайнер – у спісе намінантаў быў пазначаны як re-recording mixer фільма. “Сам я пачаў выкарыстоўваць назву саўнд-дызайнер” як толькі атрымаў першую сур’ёзную працу, -- кажа Шац. – Але Акадэмія кінамастацтва доўга не прызнавала саўнд-дызайн як катэгорыю. Калі вы называлі сябе саўнд-дызайнерам, то вы не падыходзілі ні пад адну з намінацый”. Зараз на яго рахунку саўнд шасці дзесяткаў фільмаў, сярод якіх “Мумія”, “Сахара”, “Слон”, “Ван Хельсінг” і, са свежанькага, “Апошнія дні” Гас Ван Сэнта – пра апошнія дні жыцця Кабэйна. Дарэчы, за апошнюю стужку Шац адгроб яшчэ аднаго “Оскара”. Відавочна, саўнд-дызайн адваяваў сваё месца на здымачнай пляцоўцы. У адрозненне ад гукааператара і гукарэжысёра, чыя праца больш тэхнічная, саўнд-дызайнер выступае крэатарам – прыдумляе, што і як павінна гучаць.

“Што я раблю? Я спрабую прыдумляць іншыя, арыгінальныя гукі, напрыклад, для монстраўі для спецэфектаў. Ці нават для такіх эпізодаў, дзе гук будзе больш пасаваць, ым нават музыка”, -- кажа Шац.

Акрамя фільмаў, саўнд-дызайн шырока выкарыстоўваецца ў кампутарных гульнях, а таксама ў тэатры. Прычым у апошнім, як і ў кінатэатрах, ужо даўно загаварылі пра трохвымернае гучанне. Адначасова з выпускам першага эпізоду “Зорных войнаў” – “Прыхаваная пагроза” (1999) – карпарацыя Джорджа Лукаса завяршыла яшчэ адзін грандыёзны праект. Сумесна з Dolby Laboratories яны стварылі новы гукавы фармат Surround EX. Да ранейшага гучання Surround EX дадаў экстра-рупары і тылавыя гукавыя каналы на заднім плане. Цяпер і сінефілы, і тэатралы чуюць гук, які літаральна лунае ў паветры.

Усё геніяльнае

1. Голас павінен ісці з цэнтра?

Леслі Шац кажа, што парушыў гэтае правіла ў “Апошніх днях”: там голас героя гучыць і з правага, і з левага канала. “Гэта стварае трывожнае пачуццё і дазваляе лепей зразумець склад розуму хлопца, які вырашыў паквітацца з жыццём”.

2.У фантастычных фільмах гук павінны быць фантастычным?

Асы саўнд-дызайну сцвярджаюць, што гучанне павінна быць максімальна праўдзівым і гарманічным. Бэн Барт, саўнд-дызайнер трылогіі “Зорныя войны”, разам са сваёй камандай стварыў каля 1300 гукавых эфектаў для “Прыхаванай пагрозы”. Прычым не на кампе і не на сінтэзатары: найважнейшым інструментам для Барта быў звычайны магнітафон. “Стыль “Зорных Воінаў” – гэта натуральны арганічны саўндтрэк, -- кажа Барт. – Мы збіралі рэальныя гукі з рэальнага свету. Прста выходзілі на вуліцу і запісвалі гук машын, якія праносіліся на хуткасці, ці гул самалёта”. А самым незвычайным саўндам стаў... крык 18-месячнай дачкі Барта. Тата запісаў яго, зрабіў на кампутары на тон ніжэйшым – і ў выніку атрымаўся рык падводнага монстра.

Алі ў “Тэрмінатары” кібарг Т-1000 праходзіў праз краты, дызайнер гуку перасыпаў з міскі ў міску сабачы корм. Хруст раструшчанага чэрапа атрымаўся з гуку раздушанай фісташкі. А калі трэба было сымітаваць нечалавечае скавытанне (Т-1000 плавіцца ў чане з металам), над гукам біліся некалькі дзён.

Урэшце да мікрафона падышоў рэжысёр Джэйм Кэмеран і дзіка зароў. Пару кампутарных маніпуляцый – і кібарг цяпер паміраў якмае быць.

3. Але ёсць жа каталогі гукаў, авошта кожны раз усё перапісваць?

Так, кожны саўнд-дызайнер стварае сваю фанатэку. Але ўсё залежыць ад тэхнікі, асяроддзя і настрою. Практыка паказвае: нават банальныя крокі запісваюцца кожны раз па-новаму.

4. Прычым тут дызайн? Узяў мікрафон – і пішы!

У кожнага саўнд-дызайнера – свой почырк. Гэры Рыдстрому, гукавому дызайнеру “Тэрмінатара2”, вельмі падабаюцца гукі, якія нагадваюць жывыя галасы. Ён кажа, што ў жыцці іх шмат, таму, каб надаць гуку “падтэкст”, ён часта падкідвае да нежывых гукаў жывыя інтанацыі. Напрыклад, да гуку аўтамабільнага матора дадаецца рык льва.

100 долараў за гадзіну

Спецыяльнасць “саўнд-дызайнер” можна знайсці ледзь не ў кожнай ВНУ з “мастацкім ухілам” – на факльтэце саўнд-дызайну ці музычных тэхналогій (sound design, mosic technology). Праграмы па саўнд-дызайне сустракаюцца таксама на тэатральных і мастацкіх факультэтах. Акцэнт у навучанні робіцца на такіх прадметах, як тэорыя музыкі, гісторыя музыкі, электратэхніка, саўнд-дызайн і аўдыётэхналогіі, запіс музыкі і рэдагаванне гуку, веб-дызайн, акустычны дызайн, сродкі кіравання міды-сістэмамі, тэхніка жывога гуку, тэхніка апрацоўкі запісу, мультымедыя і аўдыё пост-прадакшн, кантэкстуальныя і сучасныя навукі, перформанс.

Асобная гадавая праграма па саўнд-дызайне ёсць у Лонданскім каледжы камунікацый (London College of Communication) . Тут студэнтаў вучаць выкарыстоўваць свой крэатыўны патэнцыял пры дапамозе абсталявання ў музычнай студыі. У выніку кожны мусіць паказаць свае навыкі і прадэманстраваць арыгінальную саўнд-работу. Кошт навучання – 4700 фунтаў плюс яшчэ 200 за карыстанне студыямі.

Каледж Святой Алены (St Helens College), вядомы сваёй якаснай адукацыяй і “інтэрнацыяналізмам”: тут вучацца замежныя студэнты з усіх кантынентаў. Кошт навучання – 7332 фунты за год. У Амерыцы найбольш папулярны ў гэтай сферы Каледж вольных мастацтваў пры Purdue university. Кошт хоць і высокі – каля 20 тысяч долараў, але ўсім замежным студэнтам прапануюць стыпендыці. Сума залежыць ад вынікаў сесій. Патрабаванні да абітурыентаў: рэкамендацыі з тэатра (каледж спецыялізуецца на тэатры), партфоліё, 3 рэкамендацыйныя лісты, копіі дакументаў з усіх скончаных навучальных устаноў эсэ, іспыт SAT, ад вынікаў якога залежыць стыпендыя.

Школа тэхнічных мастацтваў у Ганконгу прапануе навучанне па спецыяльнасці “саўнд-дызайн і запіс музыкі”. Замежнікі здаюць толькі TOEFL. Навучанне спецыялізаванае: саўнд-дызайнераў рыхтуюць тут менавіта для працы ў тэатрах. Кошт навучання – 30-40 000 000 іхных у.е. (1 гакнонгскі долар – каля 16 цэнтаў).

Заобак саўнд-дызайнера па заканчэнні універа можа быць самым розным. Па словах Барта, у прыстойным фільме можна атрымліваць да 100 долараў у гадзіну.

WEB: ведай больш

www.frogdesign.com/index.html -- самае цікавае -- у раздзеле “Новыя медыя і саўнд-дызайн”.

www.killersound.com/cgi-bin/killersound.storefront -- тут можна паспрабаваць запісаць сваё ўласнае музло і не заблытацца ў тэхнічных джунглях.

www.sounddesign.unimelb.edu.au/site/about.html -- Мельбурнскі універсітэт, аддзяленне саўнд-дызайну: сапраўдная база звестак па гукавым дызайне – не толькі ў Аўстраліі.

 

 

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 1
  • Балл: 5