Very important profession
Спецыяльнасць: лагістыка

Што такое логіка – ведае кожны. (Магчыма, у некаторых яна нават ёсць). Але прымяняць логіку на практыцы, ведаючы, што ад гэтага залежыць не толькі твой заробак, але і дабрабыт кампаніі, поспех мерапрыемства, жыццё людзей – сапраўды майстэрства, якому трэба вучыцца.

Лагістык  – спецыяліст, які павінен зрабіць так, каб кліент атрымаў неабходны тавар у неабходнай колькасці, у добрым стане, у патрэбным месцы і па нарамальным кошце. Схема “ад пункту вытворчасці да чалавека” працуе некалькі дзесяткаў стагоддзяў: у старажытнасці былі людзі, якія забяспечвалі войску дастаўку неабходных рэчаў. Іх нашчадкі ўжо ў 1950-я гады ўваходзілі ў апарат НАТА, дзе фактычна выконвалі функцыі кіравання тылу ў штабе галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі.

Лагістыка, паводле слоўнікаў, -- тэорыя і практыка кіравання матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем і таварна-матэрыяльнымі запасамі. Сёння аддзелы лагістыкі створаны ў шэрагу буйных прамысловых карпарацый і гандлёвых прадпрыемстваў. А правядзенне такіх мерапрыемстваў, як, напрыклад, Алімпійскія гульні, нават уявіць немагчыма без суправаджэння лагістыкаў. Выдаткі на лагістыку на Алімпійскіх гульнях у Атланце склалі 25 мільёнаў доалараў, а колькасць нанятых лагістаў – 1200 чалавек.

Лагісты патрэбныя паўсюль: і пры транспартыроўцы цішотак, і пры забеспячэнні буйных рок-фэстаў усім неабходным, і пры закупцы тавараў для гіпермаркетаў кшталту нашага “Гіпо”. За сваю працу гэтыя людзі атрымліваюць у сярэднім ад 90 да 100 тысяч долараў, і заробкі ў сферы лагістыкі растут штогод на 80%.

Дарэчы, для даведкі: амерыканскія карпарацыі штогод выдаткоўваюць на лагістыку 800 мільярдаў долараў.

Вёз Грэка праз рэку...

Пра тое, што ў нашай краіне лагісты праз колькі часу будуць дужа запатрабаванымі, ускосна сведчыць інтэрв’ю з грэкам Евангеласам Ангелетаполасам, галоўным менеджэрам Logistics 04 і віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай асацыяцыі лагістыкі.

Паводле словаў спадара Ангелетаполаса, у яго краіне да нядаўняга часу лагістыка не была надта папулярнай. Але зараз у Грэцыі гэта адна з самых прыбытковых галін эканомікі . што прыцягвае замежныя інвестыцыі. А ўсё Афінскія Алімпійскія гульні 2004 года, за два гады да пачатку якіх быў створаны Кансорцыум Logistics 04.

Евангелас Ангелетаполас кажа, што тады яму з калегамі давялося займацца не толькі перавозкамі і захоўваннем тавараў, але і забеспячэннем гульняў усімі матэрыяламі і абсталяваннем.

“Па-першае, нам трэба было арганізаваць склады для ўсяго, што вязуць у Грэцыю: спартыўнае абсталяванне, кампутары, тэлефоны, -- расказвае сп. Ангелетаполас. – Па-другое, мы адказвалі за распаўсюджанне матэрыялаў з месца Алімпіяды па гатэлях і трэніровачных пляцоўках вакол Афінаў. І, нарэшце, па сканчэнні гульняў перад намі стаяла адваротная задача: усё сабраць і адправіць з Грэцыі”.

Алімпійскія гульні рыхтаваліся лагістамі два гады. “На першым падрыхтоўчым этапе мы працавалі па раскладзе. Потым, у 2004 годзе – 24 гадзіны сем дзён на тыдзень”.

Экстрым і кайф прафесіі лагіста ў тым, што спланаваць усе патрэбы транспартыроўкі, захавання і распаўсюджання можна прыкладна на 40%, астатнія 60% -- нечаканасці. Таму адрэналін у кроў лагістаў упрыскваецца пастання, іх мабілы не сціхаюць круглыя суткі, затое і ў кішэнь ёсць што пакласці.

Поўны завал!

Лагісты былі патрэбныя заўсёды. Хаця іх ролю зараз, у эпоху штодзённых катастроф, цяжка недаацэніць. Напрыклад, міжнарожная арганізацыя “Чырвоны крыж”, якая рэагуе на розныя гуманітарныя катаклізмы аператыўна і адгукаецца на надзвычайныя сітуацыі заўсёды, -- функцыянуе без вялікіх запарак, дзякуючы наяўнасці мясцовых прадстаўніцтваў арганізацыі і добра пастаўленай сетцы лагістаў.

26 снежня 2006 года ў іранскім горадзе Бам здарыўся землятрус – мясцовая каманда “Чырвонага крыжа” прыйшла на дапамогу ўжо праз 2 гадзіны. А праз двое сутак пасля трагедыі ў Бам пачала паступаць гуманітарная дапамога з брытанскага галоўнага офіса. Каманда лагістаў па прылёце на месца трагедыі аператыўна разгарнула палявы шпіталь і паставіла палаткі, каб даць прытулак дзесяткам тысяч людзе.

Ніл Браўн, лагіст-эксперт, які працаваў у горадзе Ацэх у Інданезіі з ахвярамі цунамі, перакананы, што лагістыка – гэта аператыўныя дзеянні ў выключных, часам небяспечных сітуацыях. “Я быў маральна падрыхтаваны да таго, што ўбачыў. Ацэх быў маёй першай замежнай місісяй, і я быў рады, што апынуўся менавіта там. Мне было вельмі цікава прымяніць мае навыкі па-за межамі роднай Брытаніі. Спачатку я трапіў у Лок Сумавэ. Гарадок не вельмі моцна пацярпеў ад цунамі, і там ужо была база па прыёме гуманітарнай дапамогі. Але ў мясцовай камандзе не было прафесіцнага лагіста, ды і дапамогі прыходзіла так шмат, што мясцоваць стала нагадваць завал”. Нілу і яго супрацоўнікам трэба было распрацаваць і арганізаваць эфектыўную перадачу гуманітарная дапамогі з Лок Сумавэ ў іншыя гарады. Місія заснавала дзве базы, якія прымалі, размяркоўвалі, адпраўлялі грузы. “Са мной працавалі людзі з розных краін, з рознай адукацыяй і рознымі поглядамі. Але мы ўсе аб’ядналіся ў адну каманду з адной мэтай – дапамагчы пацярпелым. Жыхары майго роднага Дэвона сабралі 58 тысяч фунтаў на дапамогу ахвярам цунамі.

Логіка на стыку

Лагістыку звычайна вывучаюць у школах бізнесу і менеджменту, часам на факультэтах транспарту. Хаця ўжо даўно існуюць асобныя факультэты і нават інстытуты лагістыкі, дзе навучанне самае поўнае і дасканалае.

Сапраўды сур’ёзную адукацыю можна атрымаць толькі дзякуючы сур’ёзным і патрэбным дысцыплінам. Менеджмент тэхналагічных інавацый, геаграфія рэгіёнаў, транспартныя сродкі, менеджмент паставак, якаснае планаванне і менеджмент, асновы элкетроннай камерцыі, міжнродныя прынцыпы грузаперавозак, менеджмент складоў, аналіз транспартных сістэм, афармленне міжнародных дамоў, эканамічны аналіз транспартных сродкаў, бізнес-перамовы, транспартнае планаванне з улікам дзяржаўнай палітыкі розных краін – вось толькі частка з таго, чым авалодваюць будучыя лагісты.

ВНУ, дзе можна павучыцца лагістыцы, шмат, але адабраць з іх больш-менш сур’ёзныя не так ужо і лёгка. Раім звярнуць увагу на Інстытут менеджменту і лагістыкі ў Вашынгтоне (Institute of Logistical Management), які прапануе дыстанцыйнае навучанне. Такім чынам, за тры гады і 4470 долараў, седзячы за сваім кампом, можна атрымаць сертыфікат па лагістыцы.

Прэстыжным лічыцца факультэт лагістыкі Тэхналагічнага універсітэта ў Джорджыі (Georgia Technical University). Навучанне праходзіць у Атланце (штат Джорджыя), а практыка – у вядучай транспартнай кампаніі ў Сінгапуры. Сертыфікат абыйдзецца ў 10 500 долараў за год, а ступень магістра – у 24 121 даляр. Для апошніх такія патрабаванні: дыплом бакалаўра ў галіне інжынерыі/матэматычных навук, іспыты GRE I TOEFL 550/213 (шанец атрымаць стыпуху абсалютна рэальны).

У Каліфарнійскім універсітэце ў Лонг Біч (California State University, Long Beach) прапануюць два варыянты навучання: “на месцы” (за 19 05 долараў у год) і онлайн (за 3395 долараў) з атрыманнем сертыфіката.

З прыстойных танных прапаноў вылучаецца канадскі Універсітэт імя Улфрыда Лар’ера, Школа бізнесу і эканомікі (Wilfrid Laurier University, School of Business and Economics).

Тут семестр навучання каштуе СAD 1876.

Ва Універсітэце Крэнфілд (Cranfield University, School of Management) для таго, каб стаць магістрам, вам будуць патрэбныя дыплом бакалаўра, вынікі GMAT 550 і TOEFL 580.237 ці IELTS 6.5. Кошт навучання – 10 500 фунтаў у год.

WEB: ведай больш

Мора інфы па лагістыцы, выкладзенай, праўда, даволі бязладна, знаходзіцца на www.logisticsworld.com. Хоць рэсурс не user friendly, але атрымаецца трапіць на раздзел “адукацыя”, то варта паглядзець на прапановы. З апошнімі тэндэнцыямі ў галіне лагістыкі, з ідэямі пректаў, з інфай пра дыстанцыйныя курсы дапаможа пазнаёміцца сайт www.cscmp.org

http://knihi.net/index.php?productID=425 ..

  • Оцени статью: