Куры буквар
Спецыяльнасць: крэатыўнае пісьмо

“Хацела б я ведаць, адкуль я бяру ідэі для сваіх кніг. Час ад часу яны нейкім цудам трапляюць у маю галаву, а вось у астатніх выпадках даводзіцца сядзець тыдзень і пастянна думаць, што адбудзеца ў наступным сюжэце. Я нават не магу ўзгадаць, адкуль з’явілася ідэя пра Гары Потэра”. Мільянерка Джоан Роўлінг можа колькі заўгодна прыкідвацца венікам: хто-хто, а яна добра ведае, як прыдумаць раман і як яго прадаць.

Ехалі-ехалі

“Я ехала цягніком з Лондана ў Манчэстэр, -- згадвае Роўлінг. – Ідэя проста цюкнула мне ў галаву. Чатыры гадзіны я прыдумляла, што будзе ўяўляць сабой Хогвардс, а калі выйшла на вакзале, у мяне была ўжо амаль палова персанажаў. Некаторыя, трэбы прызнаць, я спісала з рэальных людзей: напрыклад, Герміёна – гэта я ў дзяцінстве, хаця я не была аткой разумнай і, спадзяюся, занудлівай. Рон падобны да майго старога знаёмага, а Снэйпа я скляпала са свайго былога выкладчыка. Імёны герояў я ўвогуле брала з самых розных крыніц. Напрыклад, Дамблдор – стараанглійскае слова, якое азначае “чмель”. А Хедвіг – сярэднявечны святы”. Чатыры гадзіны – і ў выніку 7 мільёнаў долараў з продажаў. Нядрэнна для “дэбютанта”!

Да нядаўняга часу ўсіх вядомых пісьменнікаў можна было смела называць геніямі: без асаблівай дапамогі ні “зверху”, ні “збоку” яны ўмелі зрабіць так, каб імі захапляліся праз дзесяткі і сотні гадоў. Але што рабіць тым, у каго ёсць неблагія ідэі і вобразнае мысленне, а на паперы атрымліваецца неяк... ніяк? Ёсць выйсце – падвучыцца “крэатыўнаму пісьму” .

 

КП – насамрэч просты як валёнак тэрмін, які адрознівае матацкую працу над тэкстам (раман, сцэнарый, пераклад ці нават твой дыплом) ад тэхнічнага пацэсу (напісанне інструкцыі для фена, тлумачальнай запіскі ў дэканат і кампіляцыі таго ж дыплома з “калекцыі рэфератаў”).

Такое агульнае тлумачэнне даецца не выпадкова. Журналіст можы прыехаць на месца здарэння, за тры хівліны накідаць бяздарную нататку і зваліць піць каву. А потым гэтую нататку прачытае паэт, разаб’е яе на строфы – і атрымаецца верш. Як гэта зрабіў яшчэ ў 1919-м французскі паэт Блэз Сандрар.

 

Чытай коміксы, сынок!

Алясандра Барыка, адзін з самых вядомых італьянскіх раманістаў сучанасці (“Шоўк”,”Мора-акіян”), у 1994 годзе заснаваў у Турыне сваю ўнікальную школу крэатыўнага пісьма “Холдэн” – у гонар Холдэна Колфілда, героя “The catcher in the rye” Сэлінджэра). Мэта школы ледзь не напалеонаўская – навучць студэнтаў тэхнікам апавядання ў самых розных сферах: ад кінематографа да веб-дызайну. Практычныя заняткі па распрацоўцы ідэй і персанажаў, спецыфіцы пісьма для кіно, тэатра, музыкі, коміксаў – лепшай “кузні кадраў” для маладога крэатара не прыдумаеш. Мазгі ставяць на месца нестандартнымі спосабамі: калі ты хочаш пісаць раманы – вывучай спачатку “спагеці-вестэрны” Серджа Леонэ, хочаш здымаць кіно – слухай Вердзі, збіраешся рабіць серыялы – разоў пяць перачытай “Пані Бавары” Флабера, шчэмішся ў рэкламу – пішы рэп, а калі папісваеш вершыкі – начытайся коміксаў пра алкаша Дылана Дога.

Пры гэтым “холдэнцы” пастаянна прыдумляюць разнастайныя праекты. Адзін з апошніх – разам з Coca-Cola і Samsung, называўся ён “Двое на дарозе”. Ні больш ні менш, серыя спектакляў-перформансаў, якія суправаджалі алімпійскі факел да Турына.

 

Народная творчасць

“Марціна – чароўная бландзінка са Шчытна, толькі пачынае вучобу ў Варшаве на факультэце англістыкі. Пераезд з роднага Шчытна ў вялікі горад – гэта не толькі спосаб вырвацца з-пад апекі бацькоў, але перадусім велізарны шанец рэалізаваць свае магчыасці і мары”... Мусіць, адзіны прыклад, калі рэцэнзія на твор з’явілася раней за сам твор. І дакладна адзіны – калі тоўстую кніжку пісалі дзесяткі людзей, абсалютна паміж сабой не знаёмых.

У канцы 2002 года праект Martyna быў запушчаны польскім інтэрнэт-рэсурсам kobra.pl, моладзевым часопісам Dlaczego і паважным тыднёвікам Wprost. Абралі гуру праекта: модны польскі пісьменнік, аўтар бестселера “С@мот@ ў сеціве” Януш Вішнеўскі неўзабаве павесіў на сайце www.martyna.kobra.pl тры апавяданні пра лёс простай польскай студэнткі, якая прыехала ў сталіцу вучыць замежныя мовы. Працягваць праўдзівую гісторыю запрашалі ўсіх, хто яшчэ ў стане трапляць па клавішах. Ад стыхійнага крэатыву, якім славіцца родны байнэт, польскі праект адрозніваўся тым, што меў мадэратарам прафесійнага пісьменніка. І для маладой польскай “пісючай братвы”, дзякуючы каментарыям, рэцэнзіям і спасылкам на палях, Martyna стала онлайн-школай жыцця.

Адам, адзін з удзельнікаў праекта, дагэтуль у экстазе: “Гэта было фантастычна! Сапраўды, я бачыў, як гэта робіцца ўжывую, як штодня ў сеціве з’яўляюцца тыя ж самыя асобы, скачваюць новыя версіі і пішуць – ствараюць гісторыю маладой паненкі, цэлае яе жыццё, вырашаюць яе праблемы. І гэтая сувязь паміж аўтарамі асобных урыўкаў, дасціпныя, але зычлівыя каметарыі, заўвагі, падказкі – наша першае агульнае захапленне літаратурай. “Марціна” паказала, наколькі важная добрая літаратура... Я хачу перажыць гэта яшчэ адзін раз”.

Відаць, у Адама гэта атрымаецца: на польскім нэце поўзаюць чуткі пра хуткі працяг эксперыменту. Не дзіўна: першая кніжка за два гады вытрымала тры перавыданні.

 

... крэсляць палачкі-кручкі

Курсы па творчым пісьме вельмі папулярныя і вар’іруюцца ад аднадзённага семінара да трох-чатырохгадовай універсітэцкай праграмы, па заканчэнні якой студэнт атрымлівае ступень. Тэйлар Брыйр, былы студэнт праграмы “крэатыўнае пісьмо” універсітэта Арызона (University of Arizona, www.arizona.edu), кажа: “На жаль, такі магістарскі дыплом не гарантуе працоўнага месца пасля заканчэння, але ён адкрывае даволі нядрэнныя перспектывы, напрыклад, для працягу навучання.

Юрыдычныя школы з задавальненнем прымаюць гатовых пісьменнікаў і рыторыкаў. Само творчае пісьмо нярэдка вывучаецца разам з англійскай мовай – тады свеціць выкладчыцкая кар’ера. Запатрабавана гэта нават у рэкламнай індустрыі і банкаўскай сферы”.

Звычайна праграмы па творчым пісьме можна знайсці на філалагічных, гуманітарных ці мастацкіх факультэтах. Студэнты такіх праграм вывучаюць методыкі прыдумлення ідэй, персанажаў, напісанне дыялогаў, вершаў, сцэнарыяў. Звычайна на такіх праграмах няблага з практыкай. Студэнты Нью-Йоркскага універсітэта (www.cwp.fas.nyu.edu) самастойна выдаюць цэлыя нумары Washington Square, а студыкі з “Холдэна” (www.suolaholden.it) на трэцім курсе паўгода праводзяць у буйных выдавецтвах,газетах і часопісах, тэлерэдакцыях, рэкламных агенцтвах і кінастудыях.

Каб паступіць на КП у Нью-Йоркскі універсітэт, абітурыенты акрамя дакументаў аб атрыманай адукацыі, рэкамендацый і моўных тэкстаў дасылаюць 25 старонак прозы ці 10 – паэзіі. У “Холдэне” да гэтага працэсу ставяцца менш фармальна: на магістарскую праграму туды прымаюць тых, каму ад 19 да 30, можна нават без папярэдняй адукацыі ў ВНУ. Натуральна, трэба будзе паказаць свае работы (вершы, кнігу, фільм) і прайсці сумоўе. Год навучання там каштуе 6200 еўра, але дзякуючы грамадскім арганізацыям і спонсарам палова студэнтаў атрымлівае стыпендыі, якія пакрываюць 40-80% аплаты.

Але самыя рэкордныя стыпендыі прапануе Stanford University (www.stanford.edu, Каліфорнія). Туды прымаюць выключна “за талент”, а паколькі талент трэба падтрымліваць, то стыпендыі могуць быць ад 6500 на навучанне і да 22 000 на жыццё. Самае цікавае, ТП-праграмы папулярныя не толькі на захадзе: на gradschools.com у раздзеле “па-за межамі ЗША” Кітай, Філіпіны і Карэя – не вядучыя ў топ-лісце.

 

WEB: ведай больш

www.writingclasses.com – онлайн-крусы і семінары па розных тэмах КП.

www.writing.com – кам’юніці для прафесійных аўтараў і пачаткоўцаў. Спасылкі на артыкулы (950 тысяч), апошнія навіны, конкурсы.

http://creativewritingprompts.com – забаўлялка-практыкавалка. На сайце размешчаны ідэі сюжэтаў і падказкі, што з імі рабіць.

www.alllearn.org.jsp?C=309 – онлайн-курсы па творчым пісьме ў розных сферах – ад журналістыкі да прыгодніцкай літаратуры.

 

http://knihi.net/index.php?productID=425 ..

  • Оцени статью: