У чым Беларусь пераўзыходзіць заходнія краіны, а ў чым — адстае ад афрыканскіх?

BISS падрыхтаваў дэталізаваны агляд міжнародных рэйтынгаў.

У звязку з набліжэннем дзвюх выбарчых кампаній гэты агляд можа стаць для палітычных актораў важнай сістэмай каардынат у ходзе распрацоўкі сваіх праграм і фармавання сваёй стратэгіі, піша акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі.

Пяць рэчаў, у якіх мы – адны з найлепшых

1. Палітычная трансфармацыя: цягам 2016 – 2018 гадоў у Беларусі адбыўся самы вялікі спасярод усіх краін постсавецкай Еўразіі прагрэс у плане палітычнай трансфармацыі.

2. Попыт на дэмакратыю: у плане прымання дэмакратыі-як-ідэі Беларусь апераджае Польшчу, Харватыю і Чарнагорыю і знаходзіцца прыблізна на тым жа ўзроўні, што Францыя.

3. Устаноўка на супольнае дабро: беларусь пераўзыходзіць Фінляндыю, Італію і амаль усе паўднёваеўрапейскія краіны па паказніку ўстаноўкі на супольнае дабро.

4. Унутрыдзяржаўная аўтаномія: беларусь пераўзыходзіць Швейцарыю і Вялікабрытанію па паказніку «унутрыдзяржаўнай аўтаноміі».

5. Жанчыны ў трэцім сектары: у плане ўдзелу жанчын у АГС сітуацыя ў Беларусі лепшая, чым у Польшчы і прыблізна такая ж, што ў Швецыі. Але... горшая, чым у Беніне або Манголіі.

Пяць рэчаў, у якіх мы – сярод найгоршых

1. Дэлібэратыўны працэс: у Беларусі самы горшы з усіх краін Еўропы паказнік дэлібэратыўнай культуры. Нас апераджаюць таксама такія краіны, як В'етнам, Расея і Кітай.

2. Стратэгічныя кампетэнцыі элітаў: у аспекце стратэгічнай прыярытэтызацыі Беларусь адстае нават ад Таджыкістана, В'етнама і Замбіі.

3. Акадэмічная свабода і культурная экспрэсія: у плане акадэмічнай свабоды і культурнай экспрэсіі Беларусь крыху апераджае Расею і Казахстан, але адстае ад В'етнама, Афганістана і большасці афрыканскіх краін.

4. Будаванне кансэнсусу: беларусы не ўмеюць будаваць кансэнсус паміж сабой. У гэтым плане мы знаходзімся на 102 месцы сярод развіваючыхся краін і адстаем ад такіх краін, як Азербайджан, Афганістан, Расея, В'етнам і Куба.

5. Інавацыйнасць у прыняцці рашэнняў: у плане інавацыйнасці і гнутнасці ў прыняцці рашэнняў Беларусь знаходзіцца ў той самай групе, што Азербайджан і Таджыкістан і адстае ад Расеі, Турэччыны, Руанды, В'етнама.

Галоўныя высновы

Палітычная трансфармацыя ў Беларусі – гэта нешта большае, чым пусты гук, але меншае, чым новая эпоха. Цягам 2016—2018 гг. у Беларусі адбыўся выразны прагрэс у плане палітычнай трансфармацыі – самы вялікі спасярод усіх краін Еўразіі. Але ў глабальным маштабе гэты прагрэс нязначны.

Беларусь – краіна з моцнай дзяржавай і высокім узроўнем унутрыдзяржаўнай аўтаноміі. Тут сфармаваўся моцны кансэнсус наконт існавання дзяржавы і добра развіты дзяржаўныя структуры. Беларусь таксама характарызуецца непадатнасцю на нефармальны ўплыў іншых дзяржаў.

У Беларусі высокі попыт на дэмакратыю: у плане прымання дэмакратыі-якідэі Беларусь апераджае Польшчу, Харватыю і Чарнагорыю і знаходзіцца прыблізна на тым жа ўзроўні, што Францыя.

У Беларусі самы горшы з усіх краін Еўропы паказнік дэлібэратыўнай культуры. У прыватнасці, тут нізкі ўзровень «аргументаванага абгрунтавання» і зусім кепска з «павагай да контраргументаў». Нічога дзіўнага, што паказнік «будавання кансэнсусу» таксама вельмі нізкі.

Нізкі ўзровень стратэгічнай кампетэнцыі: у аспекце стратэгічнай прыярытэтызацыі Беларусь адстае нават ад Таджыкістана, В'етнама і Замбіі.

Чытаць даследаванне цалкам тут

  • Оцени статью: