Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвясцiў збор заявак

Кангрэс адбудзецца 27–29 верасня 2019 года ў Вільні (Літва).

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый і панэляў у межах VIII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, публічных прэзентацый.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць быць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі, калі ласка, запоўніце анлайн-форму да 5 сакавіка 2019 года.

Глядзіце прыклады назваў секцый, панэляў, круглых сталоў у праграмах Кангрэса 2015, 2016, 2017 года.

Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту icbs@palityka.org

  • Оцени идею: