«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў

Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары.

— Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што  Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні, — кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні».

Сцяпан Стурэйка

Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.

Старт прыёма заявак — 15 студзеня, 2019,

Апошні дзень падачы — 15 сакавіка, 2019.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com  

Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

Хто можа ўдзельнічаць?

Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі;

Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы;

Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты,

якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў):

«Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:

1.     Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны — для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый;

2.     Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны — для індывідуальных творцаў;

3.     Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны — для архітэктараў і рэстаўратараў;

4.     Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі/ревіталізацыі/кансервацыі/рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны —для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў;

5.     Лепшая інтэр'ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва — для мастакоў-рэстаўратараў.

Пераможцы будуць абвешчаныя ў кожнай намінацыі

Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы падчас мерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Пераможцаў чакаюць іўзнагароды ад галоўнага партнёра конкурса — кампаніі Remmers.  

—Важна, што пераможцы і праекты  з кароткага спісу Конкурса «Спадчына ў дзеянні» атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што  конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце конкурса, —кажа Сцяпан Стурэйка.

Журы конкурса

Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек - рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы — рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Эзерын і шматлікія іншыя.

—Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаў і пакаленняў, але ўсе яны — дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшага ўзроўню, — кажа Сцяпан Стурэйка пра журы.

Арганізатар конкурса:

Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй «Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах» (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты. Больш інфармацыі пра арганізацыю тут.

Партнёры конкурса:

Галоўным партнёрам конкурса «Спадчына ў дзеянні» выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі «Remmers», вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій.

Важнымі партнёрамі конкурса з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў (ICOM).

Інфармацыйныя партнёры:

Арганізатары запрашаюць СМІ і аўтараў стаць інфармацыйнымі партнёрамі конкурса «Спадчына ў дзеянні». Лога інфармацыйных партнёраў будзе пазначана на прома-матэрыялах конкурса, на буклеце з праектамі. Таксама журналісты партнёрскіх выданняў будуць запрошаныя ў прэс-тур.

— Гэта фінальная кропка конкурсу, — кажа Аліна Дзеравянка. — Мы плануем паказаць журналістам і прадстаўнікам СМІ месцы, дзе знаходзяцца найбольш удалыя рэстаўрацыі і рэалізаваныя культурныя праекты. Можна будзе на свае вочы пабачыць, які праект стаў лепшай «Спадчынай у дзеянні».  

Аліна Дзеравянка

Круглыя сталы

У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы.

—У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў — чальцы журы конкурса, — кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту.  Першы круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.

Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія «Спадчына ў дзеянні»адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.

  • Оцени идею: