Спецыяльнасць: сэксалогія

Сэкс і прычыны

У 1843 годзе малады жыхар горада Солсберы (Канектыкут, ЗША) Леві Сайдам зайшоў у мэрыю, каб прагаласаваць на выбарах за партыю вігаў. Аднак яго чакала расчараванне: групка торы, якія сабраліся тут жа, адсунулі яго ўбок. Маўляў, Сайдам больш падобны да жанчыны, чым да мужчыны: вузкія плечы, тоўстыя сцёгны… А паколькі дзея адбывалася прыкладна за 80 год да прызнання жаночага права голасу, то Сайдаму нічога не свяціла. Калі б не яго настойлівасць. Каб канчаткова вырашыць праблему, для абследавання Сайдама запрасілі доктара. Намацаўшы фалас, добры доктар канстатаваў: усё ў парадку. На тых выбарах вігі атрымалі перавагу ў удзін голас, і гэта быў голас Сайдама.

Трэцім будзеш?

Гэты прыклад прыводзіць у сваёй кнізе “Пяць полаў: чаму не толькі мужчыны і жанчыны” Эн Фоста-Стэрлінг, прафесар біялогіі і жаночай сэксалогіі амерыканскага Універсітэта Браўна. У ёй аўтар сцвярджае, што акрамя мужчынскага і жаночага полу, існуюць яшчэ… як мінімум тры: так званыя сапраўдныя гермафрадыты, псеўдагермафрадыты-мужчыны і псеўдагермафрадыты-жанчыны. Гаворка ідзе пра людзей з гарманальнымі і фізічнымі адхіленнямі, у арганізме якіх у той ці іншай ступені спалучаюцца прыкметы двух асноўных полаў. Эн сцвярджае, што калі сэксолагі не звернуць на гэта ўвагу, то так званым “інтэрсэксуалам”, а іх 4% ад усяго насельніцтва Зямлі, па-ранейшаму не свеціць спакойнае жыццё.

Наша ўсё

Яшчэ ў старажытнасці людзі прызнавалі сэкс асновай чалавечага існавання. У антычнай Грэцыі паўсюль стаялі скульптуры фаласаў. Зеўса абвінавачвалі ў спакушэнні шэрагу багіняў, смяротных жанчын і нават траянскага хлопчыка Ганімеда, адзеці этрусак, па сведчанні Платона, нават не веділ сваіх татаў. Тым не менш, навуковая база для вывучэння сэксуальных паводзінаў чалавека склалася толькі ў XX стагоддзі.

Сучасная сэксалогія ўяўляе сабой міждысцыплінарную навуку, якая карыстаецца дасягненнямі біялогіі, медыцыны, псіхалогіі, сацыялогіі, культуралогіі і гэдак далей ажно да крыміналістыкі. У рамках сэксалогіі вывучаецца ўсё, што нейкім чынам датычыцца сэксу. Можна вылучыць некаторыя канкрэтныя сферы і накірункі: шлюб і сям’я, фемінізм, аборты, гомасэксуалізм (фізічны, сацыяльны, палітычны, культурны), СНІД, полавыя захворванні, парафілія (заафілія, педафілія), прастытуцыя, транссэксуалізм, сэксуальная дыскрымінацыя.

Сфера прымянення сэксалагічных ведаў дваолі шырокая. Сэксолаг можа кансультаваць пацыентаў (працуючы ў тым ліку з дзецьмі, маладымі сем’ямі альбо зняволенымі), распрацоўваць адукацыйныя праграмы, працаваць сэкс-псіхолагам ці навукоўцам-даследчыкам.

Брытанец Рэйманд Гудман, кансультант псіхасэксуальнай медыцыны (дарэчы, ён сам прыдумаў такую назву для сваёй пасады замест банальнага “сэксолаг”) са шпіталя Хоўп задаволены ўласнай працай: “Кожны дзень да мяне прыходзяць самыя розныя людзі са сваімі праблемамі – ад імпатэнцыі і заўчаснай эякуляцыі да транссэксуалізму і згубленага лібіда. Між іншым, у Брытаніі каля 30 тысяч сем’яў маюць велізарныя праблемы з сэксам. І многія проста саромеюцца папрасіць дапамогі”.

Да сп.Рэймана звяртаюцца нават з дамоў састарэлых і са шпіталяў. Ён згадвае нядаўні выпадак: “20-гадовы малавы чалавек з частковым паралюшам рук спрабаваў мастурбаваць. Але ён чыста фізічна на гэта не здольны. Узнікла пытанне: ці можна яму дапамагчы? Ці можа медсястра даць яму мужчынскі вібратар? Альбо проста прытупіць ягоную сэксуальнасць лекамі? Разам з яго маці мы вырашылі, што першы варыянт усё ж лепей”.

Чыіх будзеце?

У 1886 годзе вядомы еўрапейскі сэксолаг Рычард фон Крафт-Эбінг у сваёй рабоце “Сэксуальная псіхапатыя” назваў гомасэксуалізм адным з 200 псіхічных захворванняў. Менш чым праз 90 год, у 1973-м, Амерыканская асацыяцыя псіхатэрапеўтаў пасля доўгіх дэбатаў заявіла, што гомасэксуалізм далёка не ва ўсіх выпадках з’яўляецца псіхічным адхіленнем. Паміж гэтымі дзвюма датамі – сапраўды тытанічная праца сэксолагаў, дзякуючы якой чалавецтва нарэшце прызнала людзей “не такой” арыентацыі.

Іншая справа з пытаннямі полавай прыналежнасці – яны па-ранейшаму выклікаюць дыскусіі. Многія даследчыкі распрацоўваюць тэорыі, на аснове якіх яны дапамагаюць сваім пацыентам вызначыцца з тым, кім апошнія хочуць сябе адчуваць. Але тэарэтыкам усё ж неабходна памятаць, што працуюць яны з “жывым матэрыялам” і не маюць права на “крок налева”. Адзін з самых гучных скандалаў XXI стагоддзя ў сэксалогіі – гісторыя даследчыка Джона Мані з Gender Identity Clinic (універсітэт Джона Хопкінса, ЗША). Спадар Мані прытрымліваўся тэорыі, што мужчынскасць і жаноцкасць – абсалютна не прыроджаныя характарыстыкі. І яму патрэбныя былі прыклады. На шчасце, пад руку трапіўся маленькі яўрэйскі хлопчык Дэвід Раймер, якому пры абразанні выпадкова пахерылі “прыкмету мужчынскага полу”. Тады Джон прапанаваў бацькам эксперымент: гадаваць малога як малую (тым больш цікава, што ў дзіцяці быў абсалютна здаровы брат-блізнюк). Але нягледзячы на ўсе намаганні дарослых, у падлеткавым узросце Дэвід усё ж такі заявіў, што ён мужчына. Урэшце ён нават ажаніўся, і яны з жонкай усынавілі трох дзяцей. Але псіхічная траўма, атрыманая ў дзяцінстве, дабіла яго, і ў сакавіку 2004-га ва ўзросце каля сарака год Дэвід скончыў жыццё самагубствам…

Усе ў лабараторыю

Дзякуй богу, сэксолагі прыносяць нашмат больш карысці, чым шкоды. Напрыклад, дамінуючы напрамак у сучаснай сэксалогіі – усё ж сэкс-адукацыя. Адпаведныя адукацыйныя праграмы пра СНІД, кантрацэптывы, полавае сталенне, аборты і захворванні распрацоўваюцца сэксолагамі не толькі для адукацыйных устаноў, дзе вучыцца “зелень”, але і для бацькоў. Каб ведалі, як гэтую “зелень” вырошчваць. І ў гэтым плане ў Беларусі, дзе такіх праграм у школе папросту няма, яшчэ трэба шмат працаваць.

Зрэшты, не толькі ў Беларусі. Напрыклад, Ліза Уэйд, якая працуе сэксолагам у адной з нью-йоркскіх школ, прызнаецца, што нава самі сэксолагі, асабліва жанчыны, становяцца ахвярамі тупой адсутнасці сэкс-культуры: “Калі мужчыны даведваюцца, кім я працую, у ўх заўсёды ў запасе сатыры жарты. Трэба сказаць, не надта ўдалыя: яны альбо надзімаюцца і прапаноўваюць: “Ну, калі спатрэбіцца жывы прыклад для вывучэння…”, ці “Калі трэба цела для эксперыментаў – тэлефануй”, ці “А ў вас лабараторыі для доследаў ёсць?” Альбо самае тупое: “Я таксама сэксолаг. Без дыплома, але з досведам працы”.

Не вучы татку дзетак рабіць?

У Беларусі сэксалогія як навука амаль не атрымала развіцця: сапраўдных сэксолагаў тут можна пералічыць па пальцах адной рукі, прычым усе яны вучыліся за мяжой. А тым часам ва ўсім свеце сэксалогія – даволі распаўсюджаная навучальная праграма. У рамках яе студэнтам, напрыклад, чытаюць наступныя курсы: сэксуальныя культуры, сэксуальная самаідэнтыфікацыя, соцыякультурныя асновысэксуальных павлдзінаў, біялагічныя і фізіялагічныя аспекты сэксуальных паводзінаў, сэксуальныя паводзіны ў кантэксце старэння, полавыя адрозненні ў сучасным грамадстве, пола-ролевыя функцыі…

У асноўным замежныя студэнты-сэксолагі імкнуцца атрымаць ступень магістра: гэта бавязкова для далейшага працаўладкавання. І тут ёсць два шляхі: ці пайсці на бакалаўра, а потым давучвацца на магістра, ці, ужо маючы за плячамі бакалаўра па сацыялогіі ці псіхалогіі (альбо эквівалент, і гэта актуальна для нас), ісці на магістра.

На www.gradschools.com можна знайсці шэраг онлайн- і офлайн-праграм у ЗША, Еўропе і Канадзе.

www.csun.edu/~sr2022/sex_prog.htm, www.hawaii.edu/PCSS/links/programs.html — на гэтых старонках ты адшукаеш адукацыйныя цэнтры, універы і інстытуты ў Амерыцы. Для паступлення трэба ўсяго толькі здаць TOEFL і прывезці зацверджаныя паперкі аб тваёй адукацыі. Хаця дзе-нідзе, напрыклад, у Дзяржаўным універсітэце Сан-Францыска (San-Francisko State University, www.sfsu.edu), яшчэ патрэбныя рэкамендацыі і матывацыйны ліст. Навучанне каштуе параўнальна нядорага: у тым жа Сан-Францыска – каля 4500 долараў на год. Пры жаданні можнаатрымаць стыпендыю ў памеры ад 1000 тых жа самых зялёненькіх.

WEB: ведай больш

Першая парада – праштудзіруй Wikipedia (http://en.wikipedia.org/wiki/Sexology).

Тут шмат інфы пра знакамітых сэксолагаў, пра разнастайныя аспекты сэксалогіі і гісторыі сэксу. У дадатак да спісу знакамітасцяў-гомасэксуалістаў можна знайсці і больш сур’ёзную інфармацыю – пра дэмаграфію сэксуальных арыентацый. Калі прасцей – дзе каго колькі.

www.ejhs.org – «Электронны часопіс пра сэксуальныя паводзіны чалавека». У апошнім нумары можна даведацца, наколькі папулярныя сярод нарвежцаў сэкс-паслугі і сэкс-тавары. І паспрабаваць параўнаць з яшчэ адной “паўночнай краінай”.

www2.preiffer.edu/~lridener/DSS/sexuality.htm — спасылкі на рэсурсы па sexuality studies, плюс універы, у якіх вывучаецца сэксалогія.

  • Оцени статью: