Беларускі некропаль – праз 30 год пасля адкрыцця жудаснай праўды

Як сёння выглядае ўрочышча на ўскрайку Мінска, дзякуючы якому беларусы даведаліся па массавыя расстрэлы 1930-1940-х.

Фота Уладзіміра Сапагова, публікацыя Паліны Сцепаненка, facebook

3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» выйшаў артыкул «Курапаты — дарога смерці». Так беларусы даведаліся праўду пра масавыя расстрэлы 1930-1940-х, што забралі тысячы і тысячы жыццяў нашых суайчыннікаў у гады сталінскага тэрору.

За трыццаць год Курапаты перажылі чатыры хвалі расследаванняў, якія паставілі кропку ў пытанні, хто і каго расстрэльваў у ваколіцах былых вёсак Зялёны Луг, Цна-Ёдкава, Падбалоцце і Дроздава.

Гэта, аднак, не пакінула ў спакоі найбольш вядомы беларускі некропаль. У пачатку 2000-х мінскія ўлады ўзяліся будаваць праз Курапаты дарогу. У 2017-м незалежнае грамадства абараніла ўрочышча ад пабудовы бізнес-цэнтра, але паўстала новая праблема — побач з урочышчам з’явіўся рэстаран.

У Курапатах за гэтыя гады пабываў прэзідэнт ЗША і заходнія дыпламаты, а нязменны кіраўнік краіны не знайшоў на гэта час. Уладам спатрэбілася больш за два дзясяткі гадоў, каб наважыцца на стварэнне ва ўрочышчы мемарыялу.

1989-ы. Раскопкі праведзеныя, крыжы яшчэ не ўсталявалі. Фота Уладзіміра Сапагова, публікацыя Паліны Сцепаненка, Facebook

Фота Уладзіміра Сапагова, публікацыя Паліны Сцепаненка, Facebook

Фота Уладзіміра Сапагова, публікацыя Паліны Сцепаненка, Facebook

Фота Уладзіміра Сапагова, публікацыя Паліны Сцепаненка, Facebook

Як Курапаты выглядаюць сёння

Лава Біла Клінатана, прэзідэнта ЗША, які наведаў Курапаты ў студзені 1994-га

За парадкам у Курапатах сочаць неабыякавыя беларусы

Крыж у памяць пра дзяржаўнага дзеяча БНР Вацлава Ластоўскага. Аўтары — жывапісец Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрый Камандзірчык

У Курапатах НКУС расстраляў цвет нацыянальнай эліты

Рэпрэсіі не абмінулі ні цывільных, ні ваенных

Нядаўна зусім побач з урочышчам запрацаваў рэстаран

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 16
  • Балл: 4.3