Па-за кадрам

116 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 15-25 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел у гістарычным конкурсе.

На конкурс «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» прыслалі 98 работ. Парамогу атрымалі 18 з іх (з Віцебска, Ліды, Узды, Нарачы, Кобрына, Германавіч, Мірнага, Магілева, Орші, Кіраўска, Брэста, Ружан, Відзаў).

Фокусам конкурсу сталі малавывучаныя старонкі беларускай гісторыі другой паловы ХХ стагоддзя (1945-1991 гг.): гісторыя рэчаў і падзей, чалавечых лёсаў і адносін, іх узаемасувязь з жыццём краіны і грамадства. Асноўнай умовай удзелу ў праекце з’яўлялася выкарыстанне фотаздымкаў, зробленых у другой палове ХХ стагоддзя, а таксама інтэрв’ю з відавочцам адлюстраваных на фота падзей і з’яў.

Тэматыка работ пераможцаў атрымалася даволі шырокай: магчымасці дадатковай адукаціі ў савецкі час, мясцовыя традыціі і урачыстасці, традыцыі талакі, невядомыя падзеі, побыт і паўсядзённае жыццё простага чалавека.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў гістарычнага конкурсу для моладзі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» адбудецца 14 чэрвеня 2018 года ў мемарыяльным Музеі-майстэрні Заіра Азгура.

Удзел у мерапрыемстве прымуць лаўрэаты конкурсу, члены журы, прадстаўнікі партнёрскіх і міжнародных арганізацый: Фонда імя Кёрбера, міжнароднай сеткі EUSTORY, Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску.

Конкурс «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» проводзіўся Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochshul-Verband e.V» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА «Гісторыка» у рамках праекту «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіне» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Праект скіраваны на аказанне садзейнічання ў развіцці гістарычных конкурсаў у Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне, а таксама на стымуляванне міжнароднага супрацоўніцтва па дадзеным пытанні і рэалізуецца DVV International і Фондам імя Кёрбера ў партнёрстве з міжнароднай сеткай EUSTORY і мясцовамі арганізацыямі.

  • Оцени идею: