7 спосабаў выкарыстаць АЭС, калі яе раптам не дабудуюць

Вяскоўцы ўжо прывыклі да новых пейзажаў: шэрая веліч градзірняў пастаянна чапляе вока чалавека і фотаапарата. Аднак, што будзе, калі раптам АЭС не дабудуюць або не прыдумаюць, як інтэграваць яе ў эканоміку? Hrodna. life мае некалькі варыянтаў, як выкарыстаць «будоўлю стагоддзя».

А заадно паглядзіце фота 2014−2018 гадоў: як з нуля выраслі вялізныя градзірні.

1.Для здымкаў фільма

Лепшы варыянт — замуціць бясконцы серыял з тысячы серый (такая беларуская «Санта-Барбара», але пра энергетыкаў). Яны будуць штораніцы сустракацца на аб’екце, размаўляць па тэлефоне, праводзіць нарады, вырашаць праблемы. Але ўсё дарэмна — інтэграцыя ў эканоміку адкладаецца.

2.Парк-гатэль «Вілейскі Парагон»

Праразаем аконныя праёмы ў градзірні і вось — элітныя гатэльныя нумары з шыкоўнымі відамі на дзясяткі км. Там жа спартзалы, рэстараны, кіно і крамы.

Верасень 2014

Можно ли сделать АЭС безопасной?

3.Фон для фота

Магутны штуршок для эканомікі! Ахвотных пафатаграфавацца на такім фоне будзе так шмат, што давядзецца арганізаваць спецыяльны калгас для рэкультывацыі вытаптаных нагамі навакольных палёў.

Май 2015

4.Квэст

Многіх уразіла навіна пра падземны квэст-бункер пад Шчучынам і сярэднявечны квэст на старым млыне пад Лідай. Аднак жа квэст у прасторных будынках і градзірнях АЭС мог бы ўсіх пераўзыйсці. Толькі дай волю фантазіі, і не кожны змог бы выбрацца з такога квэст-парка!

Сакавік 2016

5.Сталкінг

Рэкамендуецца ў дажджлівае і змрочнае надвор’е… Адусюль мякка льецца саўндтрэк псіхадэлічных фільмаў Таркоўскага. Правадыр перыядычна знікае, сотавая сувязь не працуе, аматары вострых адчуванняў нечакана разумеюць, што ім прыйдзецца заначаваць у гэтым індустрыяльным лабірынце… А ноч не дае заплюшчыць вачэй: дзіўныя гукі, светлавыя эфекты, штучны дождж, які ўзнікае перыядычна. Карацей, знаходкай для сталкераў і выдатная кропка індустрыяльнага турызму. Затое якім жаданым становіцца адпачынак у гатэльных нумарах на вяршыні градзірняў!

Красавік 2017

6.Аквапарк

Аматары аквапаркаў з’язджаюць з вышыні па водным жолабе і трапляюць у сталкінг сярод дробных пабудоў або мімаволі становяцца ўдзельнікамі серыяла «Энергетыкі». Жыццё б’е ключом, сусветная супольнасць галодна аблізваецца, назіраючы за навінкамі інтэграцыйнага крэатыву (happy).

Красавік 2017

7.Зерневы элеватар

Ну і ў рэшце рэшт, градзірні ж можна выкарыстаць як вялізарны элеватар, куды змесціцца ўвесь гадавы ўраджай збожжавых!

Красавік 2018

Эксперт: Государству придется дворников с метлами переводить на электротягу, чтобы обеспечить внутреннее потребление электричества

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 0
  • "ПРОТИВ" : 2