Ведаеш, як зрабіць свой горад лепшым?

Абвешчаны «Кірмаш праектаў» для Міншчыны. Дэдлайн прыёму заявак – 27 мая!

Любіце свой горад і ведаеце, як зрабіць яго прывабнейшым для жыхароў і гасцей? Марыце рэалізаваць свае творчыя амбіцыі? Прапануйце ідэю і знайдзіце аднадумцаў і партнёраў, каб яе ажыццявіць !

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання «СІМПА» абвяшчаюць Кірмаш праектаў для гарадоў і мястэчак Міншчыны!

Кірмаш праектаў – месца, дзе збіраюцца культурніцкія прапановы, іх аўтары і крытыкі. Гэта магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй і натхніць іншых людзей разам яе рэалізаваць.

Удзел у Кірмашы праектаў можа ўзяць кожны жыхар Міншчыны любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінная ўключаць наступныя звесткі:

– інфармацыя пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);

– назва ідэі/праекта;

– мэта і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Дасылайце свае ідэі да 27.05.2018 уключна на адрас: kirmash.praektau@gmail.com

Фінальная прэзентацыя праектаў адбудзецца 30 мая ў Маладзечне!

Падчас прэзентацыі вы зможаце: распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі; апрабаваць і прарэкламаваць свае задумы; атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта; знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі; пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада; натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не ажважыўся выйсці з імі на публіку;

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. Кампанія «Будзьма беларусамі!» і «СІМПА» акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

Збор ідэй да 27 мая 2018 года ўключна!

  • Оцени идею: