Фільтруй базар!
Спецыяльнасць: перамоўшчык

Поспех любога мерапрыемства на 99% залежыць ад таго, як зацікаўленыя бакі правядуць перамовы. Але калі нашаму брату даводзіцца штосьці “перацерці”, то лепш за ўсё кансэснус знаходзіцца пад чарку і шкварку. А поты раніцай, трымаючыся за галаву, згадваць урыўкі размовы.

І ўсім добра

Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя людзі пачалі задумвацца над тым, як бы навучыцца дамаўляцца. Тады ж неклаькі вучоных – у прыватнасці, Мэры Покер Фоллет, пачалі даводзіць, што пагадненне дасягаецца тады, калі абодва бакі не зацыкліваюцца на сваіх прынцыпах, а думаюць пра тое, як дасягнуць пажаданага выніку.

Тое, што перамовы – гэта не проста “балталогія”, а сапраўдны творчы працэс, усе зразумелі ў 60-я, калі з’явіўся бестселер “Мастацтва перамоў” Герарда Найранберга. Элемент “мастацтва” заключаўся ў простай думцы: правільныя ік арысныя толькі тыя перамовы, дзе пераможцам лічыць сябе кожны. А прыказку “пераможцу дастаецца ўсё” можна здаваць у архіў, спісаўшы ўсё на варварскія замашкі продкаў.

Наступным крокам Найранберга было заснаванне Інстытута перамоў – цяпер адной з самых аўтарытэтных арганізацый у гэтай галіне. А потым пайшло-паехала. У 70-я гады ў Амерыцы становіцца модным выраз win-win: прынцып “добра табе – добра мне” цяпер прэтэндуе на жыццёвую філасофію. Два тэарэтыкі з Гарварда, Роджэр Фішэр і Уільям Ары, хуценька прасеклі тэму і апублікавалі работу “Getting to YES”, якая і зараз лічыцца універсальным перамоўным падручнікам усіх часоў і народаў.

“Як пацан пацану”

Вядзенне перамоў – якраз той выпадак, калі беларусам трэба было б паспяшацца з перайманнем досведу “адтуль”.

Нешматлікія курсы, якія праводзяцца ў нас і ў суседніх краінах, пакуль што абмяжоўваюцца дрэсіроўкай гандлёвых агентаў і менеджэраў, як уцюхваць тавар з дапамогай НЛП-прыёмаў. Тым часам перамоўшчыкі патрэбныя не толькі ў бізнесе.

Напрыклад, у Амерыцы існуе Інстытут перамоў у сферы аховы навакольнага асяроддзя. Яго прадстаўнікі выступаюць перамоўшчыкамі, калі патрэбна ўсталяваць кансэснсус паміж “зялёнымі”, канцэрнам, які будуе, напрыклад, гідраэлектрастанцыю, і мясцовымі жыхарамі. Прыблізна так і выглядаў апошні праект Інстытута, калі вырашалася справа пра новыя водаканалы ў Фэйрфакс Каўнці Парку, штат Вірджынія. Эколагі даказвалі, што новы водападзел знішчыць некалькі відаў жукоў. Адміністрацыя – што інакш вада затопіць увесь парк. У выніку знайшлі такі праект, што, як той казаў, і жукі цэлыя, і чыноўнікі сытыя.

На працы ад перамоўшчыка патрабуецца рашучасць, прамоўніцкія здольнасці, эрудыцыя і эмацыйная ўраўнаважанасць. Але ўявіце сабе, якім павінен быць чалавек, што вядзе перамовы з тэрарыстам. У выпадках, калі размова ідзе пра жыццё дзесяткаў ці сотняў людзей, спецыяліст па перамовах – сапраўдны цар і бог. Таму ў апошнія некалькі год запатрабаванасць у перамоўшчыках у сферы бяспекі проста зашкальвае.

Спецыялісты кажуць, што сама тэхналогія размовы тут цалкам адрозніваецца ад мірных перамоў – тут ўсё вельмі дынамічна, часам на ўсё пра ўсё ёсць толькі 30 хвілін. У сусветнай практыцы антытэрарэстычных аперацый дічыцца, што нельга пускаць на перамовы палітыкаў ці чыноўнікаў – патрэбныя прафесіяналы.

Як у галівудскім фільме “Перамоўшчык”, у першыя ж хвіліны прызначаецца чалавек, які добра ўсведамляе: крок налева ці направа – і можа атрымацца няхілы бада-бум. Мала таго, паралельна ён аналізуе стан тэрарыста і заключае, наколькі блізкі той да “краю”. Непрафесіянал такіх дэталяў можа проста не заўважыць.

Слухай сюды!

Самы шкодны прынцып у прафесіі перамоўшчыка – “гні сваю лінію”. Акрамя спецыяльнай падрыхтоўкі і выпрацоўкі пэўных якасцяў характару (самакантроль, ураўнаважанасць) спецыялістаў па перамовах вучаць стратэгічна мысліць і планаваць дзеянні на некалькі крокаў наперад.

У навучанні на перамоўшчыка ёсць адзін нюанс – асобных праграм у ВНУ нібыта няма, але спецыялісты з дыпломамі ёсць. І адна з галоўных ВНУ ў сферы – ужо згаданы Інстытут перамоў, які з 1966 года праводзіць трэнінгі і семінары.

Заняткі бываюць рознай працягласці і скіраваныя на розныя аўдыторыі: бізнес-кампаніі, адукацыйныя ўстановы, дзяржаўныя арганізацыі… На дадзены омант універсітэт налічвае больш за мільён слухачоў. Навучанне можа праходзіць у фармаце in-house семінараў (праз інтэрнэт) і прафесійных семінараў.

Назвы семінараў кажуць, што тут сапраўды рыхтуюць “перамоўшчыкаў ад жыцця”: “Перамовы па продажы тавараў”, “Перамовы і заканадаўства па ахове прыроды”, “Жанчыны і мастацтва перамоў”, “Перамовы, клаі англійская мова – другая”, “Крэатыўнае мысленне”, “Падрыхтоўка трэнераў па мастацтве перамоў”.

Harper Adams University College прапануе ў межах праграмы Postgraduate Courses Manage курсы перамоўшчыкаў для студэнтаў са ступенямі PgC/PgD/MSc.

У инстытуце перамощ у сферы аховы навакольнага асяроддзя (Institute for Environmental Negotiation) будучыя перамощшчык працуюць над такімі праектамі, як прыкадная тэорыя планавання наземных праектаў, планаванне водападзелаў ці пераразмеркаванне прамысловых месцаў, а таксама вывучаюць кіраванне грамадскімі працэсамі.

WEB: ведай больш

The Negotiation Skills Company, арганізацыя, якая займаецца перамоўным стратэгіямі. Калі ў якой-небудзь арганізацыі – неістотна, бізнес гэта ці выратаванне птушак – узнікае непаразуменне з партнёрамі, то для іх амы час звярнуцца сюды.

The Negotiation Institute, аснощная сапсылка, дзе можна знайсци щсю дадатковую инфармацыю.

Pэсурсны цэнтр перамоў: акрамя гісторыі і розных тэстаў – цікавыя апісанні “затыкаў” у працэсе перамоў і спосабаў іх “разруліць”.

 

  • Оцени статью: