Пасяўная анлайн

У той час як у адной кропцы свету людзі штовечар глядзяць па тэлеку навіны з палеткаў краіны, займаючыся запінгам па трох-чатырох даступных каналах, у другой пры дапамозе аднаго кліку мышкай чытаюць, глядзяць і слухаюць апошўнія навіны з любой краіны свету…

Viewmagazine.tv – лепшае онлайн выданне 2005 года – прэтэндуе на права звацца рэвалюцыйным. Эксперты кажуць, што яшчэ пару год – і любое іншае выданне будзе выглядаць гэтак жа сама. Альбо яго не будзе ўвогуле.

Вуліца праз інтэрнэт

Вестмінстэрскі выкладчык журналістыкі David Dunkley Gyimah насамрэч у мінулым годзе адгроб 2000 долараў прэміі Batten Awards за інавацыі ў журналістыцы. Ягоны веб-сайт, зроблены на хатнім кампе, стаў сапраўдным выбухам у медыя-свеце. Ён пакінуў далёка ззаду такія выданні, як USA Today, Newsweek, New York Times і яшчэ 61 онлайн-лузера. У чым сакрэт поспеху?

Viewmagazine.tv – гэта інтэрактыўны навінавы часопіс, адметнасцю якога сталі відэарэпартажы, зробленыя журналістамі з Брытаніі, Амерыкі і Паўднёвай Афрыкі. Відэа размяшчаецца проста на сайце, прычым так, што эксперты з Chicago Tribune, USAToday.com I Ehe American Press Institute’s Press Center адразу пагадзіліся: менавіта за такой падачай матэрыялу – “будучыня інтэрнэту, радыё- і тэлевяшчання”.

Viewmagazine уяўляе сабой мультымедыйны інфармацыйны рэсурс, які вельмі зручна глядзець, чытаць і слухаць.

Відэарэпартажы дазваляюць убачыць падзеі ў рэальным часе, каментарыі даюцца ўжывую, інфа пададзена лёгка і негрувастка. Паралельна аўтар не забівае на сваю выкладчыцкую працу – зараз выкладае ў ВВС Journalism College.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання шчаслівы Дэвід сказаў: “Ядро Viewmagazine.tv – канцэпцыя грамадскай лічбавай прасторы, калі вуліцу можна бачыць праз інтэрнэт.

З паляпшэннем тэхналогій змяняюцца і медыя. А людзі сёння патрабуюць больш інфармацыі, пададзенай у больш стылёвай і больш даступнай манеры”.

Бацькі і дзеці

Інтэрактыўная журналістыка – новы тэрмін, які вельмі часта ўжываюць замест ці побач з онлайн журналістыкай. Адно з найбольш актуальных вызначэнняў інтэрнэт-журналістыкі далі нямецкія даследчыкі: калі часць пад адзін грэбень увесь інтэрнэт, то можна палічыць журналістыкай і сайты знаёмстваў ці каталогі мабільных тэлефонаў, таму немцы прапанавалі называць інтэрактыўнай журналістыкай распаўсюджанне праз інтэрнэт інфармацыі, думак і меркаанняў.

Інтэрактыўнасць у СМІ – гэта калі вы можаце бачыць і чуць падзеі адразу. Дэвід не першы прыдумаў канэцпцыю “вуліца праз інтэрнэт”, але ў яго яна ператварылася ў “падзеі тут і цяпер”. І аказалася, што тысячы людзей гатовыя сачыць за імі ў рэжыме онлайн. А калі такое магчыма, то ўсе мінусы кампутарных СМІ – тормазнасць , абмежаванасць аўдыторыі – пра якія трубілі газеты і TV, адсякаюцца адным махам. Размовы “старэчаў” пра нязручнасць онлайн-выданняў не вытрыліваюць аргументаў. Адзін з асноўных – “чытаць з манітора складана” – са з’яўленнем інтэрактыўнай журналістыкі адпадае сам сабою – навошта чытаць, клаі можна глядзець і слухаць? І калі яшчэ некалькі год таму любое паважнае выданне імкнулася проста стварыць сваю інтэрнэт-версію, то сёння такія СМІ, як Timesonline, USAToday ці MailTribune жывуць асобным жыццём, што істотна адрозніваецца ад іх “продкаў”. Нездарма інтэрактыўную журналістыку ўжо зараз называюць індустрыяй новых лідэраў. Хуткае інфармаванне “з месца” і зваротная сувязь з чытачом робяць інтэрактыўныя выданні цікавымі, уплывовымі і, галоўнае, запатрабаванымі.

Інтэр-актывісты

Спецыяльнасць “інтэрактыўная журналістыка” – часам яна маскіруецца пад назвай New Mеdia – сустракаецца ў многіх універсітэтах побач з журналістыкай звычайнай. Галоўны нбанс: студэнтаў тут вучаць, як пісаць для інтэрнэту і як найбольш эфектыўна карыстацца онлайн-магчымасцямі. Большасць прадметаў, якія вывучаюцца на інтэрактыўнай журналістыцы, аналагаў на айчынных журфаках папросту не маюць: тут чытаюць Computer Assisted Reporting, Writing for Converged Media, Advanced Editing, In-Depth Reporting. На “інтэрактыўнай журналістыцы” вучацца звычайна дзве катэгорыі студэнтаў: “олдскулныя” журналісты, якія трымаюць нос па ветры, прагрэсіўныя маладыя, што спяшаюцца заняць сваё месца пад сонцам.

Таму сустракаюцца як гадавыя курсы, такі поўныя праграмы са ступенямі бакалаўра ці магістра. . Напрыклад, вашынгтонская Школа камунікацый (School of Communication) жывуць асобным жыццёмпануе магістарскую праграму па інтэрактыўнай журналістыцы. Студэнты атрымліваюцть інфармацыю “зпершых рук”, бо выкладаюць тут дурналісты-практыкі з USAToday.com, Washington Post Express, Lehrer NewsHour.

Натуральна, галоўнае ў ІЖ – практыка, таму, напрыклад, студэнты з Універсітэта Маямі (Miami University) праходзяць стажыроўку ў New York Times, Chicago Tribune, Los Angeles Times і інш. Тут на спецыяльнасці Journalism, акрамя “стандартнага набору” прадметаў, ёсць праграма Interactive Media Studies, дзе вывучаюцца інтэрнэт-тэхналогіі, онлайн-аўдыё і відэа. Ва універы вучацца студэнты з больш як 60 краін свету. Не ў апошнюю чаргу таму, што хоць навучанне і нятаннае – каля 20 тысяч долараў – але каля 50% кошту можа пакрываць стыпендыя.

WEB: ведай больш

www.j-learnin.org – праект арганізацыі New Voices, якая займаецца падтрымкай інтэрактыўнай журналістыкі. Тут – базавая навучальная інфармацыя пра: стварэнне веб-сайтаў; HTML; дызайн старонак; выкарыстанне фота, відэа, аўдыё і анімацыі; базы звестак; законы і этычныя нормы ў інтэрнэце; інтэрнэт-рэклама, маркетынг і электронны гандаль.

www.j-lab.org – сайт Інстытута інтэрактыўнай журналістыкі. Апроч апошніх навінаў сферы – спаборніцтвы, конкурсы з прыстойнымі ўзнагародамі, інтэрактыўны івэнты і карысныя спасылкі.

http://ci.columbia.edu/ci/newmedia/index.html -- электронны адукацыйны рэсурс па New Media пры Калумбійскім універсітэце. База звестак змяшчае семестравыя онлайн-курсы і больш за сто онлайн-семінараў.

www.cyberjournalist.net/news/003147.php -- сайт The online news assotiation. Цікавы хаця б тым, што тут размешчаны топ “самых высакаякасных прыкладаў” онлайн-журналістыкі за 2005 год.

 

 

  • Оцени статью: