Новая ўніформа, сімволіка, мова: чаго бракуе Узброеным Сілам Беларусі

Як выхаваць беларусаў абаронцамі незалежнасці

За 1-1,5 гады, падчас якіх прызыўнік аддае абавязак Радзіме, на працы ён мог бы зарабіць каля 3-4,5 тысяч даляраў, калі суміраваць штомесячны медыянны заробак.

Як зрабіць службу больш асэнсаванай і прэстыжнай — на пяць пытанняў пра Узброеныя Сілы Беларусі адказвае вайсковы аглядальнік  Аляксандр Гелагаеў.

Прэстыж тэрміновай ваеннай службы падае штогод. Чаму?

Па-першае, Беларусь дагэтуль яшчэ трымаецца даволі савецкай ідэалагічнай схемы, якая не прадугледжвае існаванне беларускай незалежнай дзяржавы. І даволі дзіўна спасылкамі на агульнасавецкі гераізм даказваць, што моладзь павінна служыць у арміі незалежнай Беларусі.

Па-другое, праблема нізкага ўзроўню фінансавання цягне за сабой шэраг іншых недахопаў: невялікая інтэнсіўнасць сапраўдных вучэнняў, наяўнасць у войску непрофільных функцый, сярод якіх так званая дапамога народнай гаспадарцы.

Хоць унутры войска грошы размяркоўваюцца адэкватна, але малы бюджэт заўважна скарачае магчымасці. Выдаткі на аднаго вайсковага службоўца ў Беларусі ў разы меншыя, чым у суседніх краінах.

Але выдаткі гэтыя лепш накіроўваць не столькі на павышэнне заробкаў жаўнерам тэрміновай службы, колькі на развіццё і павышэнне статуса вайсковай службы і каштоўнасці войска як абаронцы незалежнасці.

Эканамічная сітуацыя ў краіне і адсутнасць структурных рэформаў пакуль не дазваляюць на дастатковым ўзроўні фінансаваць беларускае войска.

Ці можна адмовіцаа ад абавязковай службы ў войску?

Паколькі беларускае войска павінна быць гатовым бараніць беларускую незалежнасць, то без прызыву ў той ці іншай форме забяспечыць гэта немагчыма. Таму што прызыўное войска спалучае дзве важныя рэчы.

У мірны час захоўваюцца прафесійныя кадры, якія рыхтуюць жаўнераў, а падчас вайны займаюць самыя адказныя пасады і выконваюць важныя функцыі. Гэтыя кадры таксама рыхтуюць вялікую частку насельніцтва для службы ў разгорнутым войску, якое можа спатрэбіцца ў выпадку вайны.

Будет ли белорусская армия защищать независимость страны?

Ці можна зацікавіць маладых людзей льготамі?

Зараз стандартны беларускі прызыўнік служыць 12-18 месяцаў – гэта не такі маленькі час, каб не шкадаваць яго марнаванне. Між тым гэта перыяд вялікага дыскамфорту: адсутнасці прыватнай прасторы, вольнага часу, заробку ці развіцця.

Цяжка ўявіць, наколькі ў сучасных умовах магчыма гэта кампенсаваць матэрыяльнымі ці нематэрыяльнымі льготамі. Імкненне да іх ў выніку можа атрымацца каштоўным для бюджэту рашэннем, якое насамрэч не будзе нічога кампенсаваць.

Калі ж вызваліць войска ад дапамогі народнай гаспадарцы і іншых непрофільных дзеянняў, змяніць стаўленне да самой арганізацыі службы па прызыву, то можна будзе чакаць лепшых эканамічных гадоў з меншымі стратамі пазітыўна настроеных да службы маладых людзей.

Якія змены маглі б падвысіць прэстыж  войска?

Даволі эфектыўным было б змяненне стаўлення грамадства да ваеннай службы. Але зрабіць гэта будзе магчыма, калі большасць людзей зразумее, для чаго існуе беларускае войска і чым яно займаецца. І мы зноў вяртаемся да каштоўнасці незалежнасці, пераходу дзяржавы на больш выразную і адкрытую фармуліроўку вяртання да беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў. Прычым не толькі ў войску, але перш за ўсё ў сферы культуры і адукацыі.

Солдат служит – стаж идет: когда белорусы перестанут «косить» от армии?

Мае сэнс правесці такія змены, якія б прывялі моладзь да думкі, что служба ў войску – гэта не самы лёгкі перыяд жыцця, але ён цікавы, дае новыя веды, самаразвіццё і фізічнае, і псіхічнае, і інтэлектуальнае.

Усё гэта плюс павялічаная доля фінансавання на развіццё войска пакажа самім прызыўнікам і грамадству каштоўнасць і прызначэнне войска. Людзі будуць бачыць, што служба — гэта не марнаванне часу, і адносіны да яе пачнуць змяняцца. 

Якім мае быць твар сучаснага беларускага войска?

Індывідуальны твар беларускага войска ўключае наяўнасць пэўнага пантэону герояў, прытым не толькі савецкіх. Гэта цягне за сабой вывучэнне ваеннай гісторыі з беларусацэнтрычнага пункту гледжання, выхаванне і адукацыю жаўнераў і афіцэраў у духу гэтай версіі ваеннай гісторыі.

Гэта прадугледжвае змены ва ўніформе, сімволіцы, мове загадаў і статутаў войска.

Для такіх зменаў не абавяязкова змяняць вайсковае кіраўніцтва. Я ўпэўнены, што калі ад палітычнага кіраўніцтва паступіць такі загад, сучасныя генералы яго выканаюць.

Даведка “Заўтра тваёй краіны”

Па дадзеных рэйтынга 2017 Military Strength Ranking, Беларусь займае 50-е месца ў свеце па вайсковай моцы. У тройцы лідэраў – ЗША, Расия і Кітай. Беларусь патрапіла ў кампанію такіх краін, як Філіпіны (49), Данмя (51) і Бангладэш (52).

Что надеется получить Лукашенко от Путина за совместные военные учения?

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 13
  • Балл: 4.6