Расейскі палітоляг Піянткоўскі кажа пра «гібрыдны пераварот» у Беларусі

На думку вядомага расейскага палітоляга Андрэя Піянткоўскага, у Беларусі адбываецца спроба «гібрыднага перавароту». Палітоляг мяркуе, што ідэальная магчымасьць для гэтага — заплянаваныя на сакавік сумесныя вучэньні расейскіх і беларускіх войскаў.

Пра гэта ён заявіў сайту kasparov.ru.

Андрэй Піянткоўскі. Фота: Радыё Свабода

— Па сутнасьці, ідзе спроба гібрыднага перавароту ў Беларусі і адхіленьня Лукашэнкі. Прынамсі, нашы прапагандысты гэтым актыўна займаюцца, — кажа Піянткоўскі. — Дарэчы, Беларусь паводзіць сябе ў гэтай гібрыднай вайне значна больш рашуча, чым украінскае кіраўніцтва. У Беларусі проста арыштавалі некалькі найбольш заўзятых прапагандыстаў Крамля. А ва Ўкраіне адзін з арганізатараў расстрэлаў Майдану і расейскай інтэрвэнцыі Медзьвядчук ня толькі на волі, але і вядзе ключавыя перамовы па абмене палоннымі і па іншых важных пытаньнях.

У Беларусі сытуацыя цяпер вельмі сурʼёзная, і ў сваёй прапагандзе Лукашэнка заклікае апазыцыю да адзінства перад абліччам пагрозы дзяржаўнасьці Беларусі з боку Масквы.

Центр – Юстасу: Российские власти готовят смену существующего строя в Беларуси

Гэта адзін зь вельмі вострых сюжэтаў 2017 году, і разьвязка можа адбыцца падчас заплянаваных на сакавік сумесных вучэньняў расейскіх і беларускіх войскаў. Гэта ідэальная магчымасьць для вайскова-палітычнага перавароту.

— Але ці ёсьць цяпер у Беларусі прарасейская глеба, на якую маглі б абапірацца інтэрвэнты?

— Лукашэнка адчайна супраціўляўся растварэньню Беларусі ў Расеі ўсе гэтыя гады. З 1995 году, калі Масква дапамагла Лукашэнку захапіць уладу, ад яго ўвесь час чакалі, што калі ня сёньня, дык заўтра ён пагодзіцца, каб Беларусь увайшла ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Тады моцнай нацыянальнай самасьвядомасьці ў Беларусі яшчэ не было, і пры любым іншым традыцыйным намэнклятурным лідэры Крэмль рана ці позна зацягнуў бы яе ў сваю РФ. Але ў асобе Лукашэнкі ён сутыкнуўся з сапраўдным ваўком, які ня меў намеру мяняць сваё становішча дыктатара эўрапейскай дзяржавы на статус сакратара менскага абкаму. Усім спробам паглынаньня ён упарта супраціўляўся. У Беларусі паступова вырасла ўсьведамленьне ўласнай дзяржаўнасьці, і я думаю, што масавай падтрымкі для свайго праекту Масква ня знойдзе. Беларусы вельмі нядрэнна ставяцца да расейцаў, але хочуць мець сваю дзяржаву.

— Пляны Крамля маюць на ўвазе, што Беларусь стане толькі першым крокам, а далей наступнымі будуць краіны Балтыі?

— Думаю, НАТО ўжо дало адказ на пытаньне пра краіны Балтыі, якое ядзерны шантажыст Пуцін ставіў тры гады таму: «Ці гатовыя вы памерці за Нарву?» Захад даў вельмі выразны адказ: «Мы будзем абараняць Нарву, як і любую іншую тэрыторыю краіны — чальца НАТО». І пераадрасаваў пытаньне назад лідэру «Дзюдохерии»: «А вось вы, спадар Пуцін, гатовыя памерці за Нарву?» На агрэсію супраць краінаў НАТО, на мой погляд, рэжым цяпер не наважыцца. І ніякі Трамп гэтага ня зьменіць, хоць зь ім былі зьвязаныя вельмі вялікія надзеі...

На НАТО Пуцін ужо не замахнецца, а цаной ваеннай эскаляцыі ва Ўкраіне стануць непрымальныя для расейскага грамадзтва страты вайскоўцаў.

Але горкае пахмельле пасьля правалу апэрацыі «Трамп» можа падштурхнуць Крэмль на нейкія сьвежыя, як яму падасца, пасільныя постімпэрскія авантуры. У той жа Рэспубліцы Беларусь, напрыклад. Або ў Лібіі.

Кому предназначался доклад о подготовке Кремлем смены строя в Беларуси? Может ли Россия стать врагом Беларуси, или Как принуждают к партнерству

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 2
  • Балл: 5