Як браслаўскі фатограф Галляш Сялява выклікаў хвалю актывізму ў горадзе
22.12.2016
Таццяна Жарнасек, «Заўтра тваёй краіны»Яшчэ пяць гадоў таму, акрамя традыцыйных мерапрыемстваў Дома культуры, тут нічога не адбывалася – звычайны райцэнтр. Але былы карэспандэнт раённай газеты вырашыў: «хто, калі не я»…
Галляш Сялява – карэнны браслаўчанін, які наўмысна не скарыстоўвае побач са сваім імем ніякіх цэтлікаў. Яго называюць фатографам, журналістам, проста актывістам. Сам жа ён хутчэй ідэнтыфікуе сябе як філосаф, бо большую частку часу ў яго займаюць думкі пра жыццё і назіранне за ім.
Галляш Сялява. Фота: Аляксандр Таўкінь
Калі Галляш вярнуўся ў родны горад пасля вучобы, то зразумеў, што ў Браславе недастаткова культурных падзей. Пачынаць актывізм можна было з чаго заўгодна, і маладзён вырашыў займацца тым, што яму ў той час больш за усё падабалася.
—Напэўна, усё пачалося з гурта народных танцаў «Дзындзік» – проста вельмі хацелася танчыць, – пачынае размову пра першыя парасткі нефармальнага актывізму ў горадзе Галляш Сялява. – Гэты праект я распачынаў сумесна з супрацоўнікамі музея традыйнай культуры, якія былі адкрытыя да любых ідэй.
У Браславе у музеі можна танчыць. Фота: Галляш Сялява
Галляша такая адкрытасць дзяржаўнай установы да новых накірункаў не здзівіла – ён лічыць, што людзі, якія пачыналі працаваць у 1990-я гады, звычайна лёгка і адэкватна адгукаюцца на розныя культурныя і сацыяльныя ініцыятывы. Так і атрымалася, што музей традыцыйнай культуры стаў адной з галоўных культурных пляцовак горада.
Акрамя выстаў самага рознага накірунку, тут праходзяць майстар-класы, канферэнцыі, круглыя сталы. Адной з самых маштабных падзей мінулага лета стала фотасушка – сустрэча, на якой фатографы развешваюць свае працы, а потым могуць забраць любыя фотаздымкі, якія ім спадабаліся.
—Зразумела, што найбольшая актыўнасць у Браславе летам – прыязджаюць турысты, вяртаюцца дадому студэнты на вакацыі, – распавядае Галляш Сялява. – Але фотасушка – адзін з самых папулярных фарматаў, бо ў Браславе багата фатографаў.
Забраць фота можна было толькі па камандзе. Фота: Галляш Сялява
Паспрыяў Галляш Сялява і інфармацыйнаму аб’яднанню браслаўчан. Раней хлопец працаваў у раённай газеце, але захацелася стварыць рэсурс з больш шырокім фарматам. Чатыры гады таму з’явіўся партал braslaw.by, які сёння супольна з сацсеткамі штодня наведвае да двух тысяч чалавек. Цікава, што braslaw.by не толькі інфармуе пра жыццё горада, але і дапамагае вырашыць пэўныя праблемы.
Напрыклад, пасля навіны пра тое, што браслаўскі тэрытарыяльны цэнтр шукае спонсараў для набыцця швейнай машынкі, знайшліся прадпрымальнікі, якія прафінансавалі яе набыццё. Да таго інфармацыя змяшчалася і на краўдфандынгавай платформе «Улей», але там праект не спрацаваў.
Прадпрымальнікі адгукнуліся на заклік дапамагчы. Фота: Галляш Сялява
Зараз у Браславе шмат мерапрыемстваў, якія ладзяцца па прынцыпе «ініцыятывы знізу».
—Гэта не мой праект, я толькі дапамог арганізатарам з піярам, – сціпла кажа Галляш Сялява, але, паразмаўляўшы з іншымі браслаўскімі актывістамі, разумееш, што ў большасці выпадкаў з ідэямі браслаўчане звяртаюцца менавіта да гэтага чалавека.
– Натуральна, яно неяк само мяне находзіць кожны дзень – нехта патэлефанаваў, з кімсьці сустрэўся, – распавядае Галляш. – Я проста ўпэўнены, што нічога проста так не бывае і кожную ідэю трэба паспрабаваць скарыстаць, асабліва калі ў цябе для гэтага ёсць пляцоўка і сувязі.
Падчас першага сезона шоу "Горад" Галляш прадстаўляў праект пабудовы дзіцячай пляцоўкі. У выніку першыя грошы на рэалізацыю ідэі з’явіліся яшчэ да падвядзення канчатковых вынікаў конкурса, а калі праект яшчэ і ўвайшоў у тройку прызёраў, то будоўля сапраўды стала мерапрыемствам гарадскога масштабу.
Дзіцячы лабірынт аб’яднаў неабыякавых браслаўчан. Людзі дапамагалі хто чым мог – транспартам, інструментамі, асабістай працай. Зараз многія браслаўчане кажуць, што з карабліка, а лабірынт мае адпаведную форму, пачалася сапраўдная хваля актывізму ў горадзе.
Будоўля аб’яднала Браслаў. Фота: Галляш Сялява
Усё пачалося з карабліка. Фота: з суполкі «Браслаўская Талака»
Між тым Галляш адзначае, што «разварушыць» людзей не так проста:
– Гэта звычайны райцэнтр з насельніцтвам 9,5 тысяч. Нікому нічога не трэба, і на мерапрыемствы ходзяць адны і тыя ж людзі, – гаворыць наш суразмоўца. – Але незнаёмых час ад часу сустракаю. Проста розных людзей рознае «торкае»: кагосьці – культура, кагосьці – спорт, кагосьці – гульні на эрудыцыю.
Складана ацаніць публіку на саміх мерапрыемствах, але, калі глядзець на адпаведныя суполкі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», то большую частку з іх адмініць менавіта Галляш: суполка для арганізацыі кінапраглядаў «КінаЧовен», суполка для аб’яднання спартсменаў для трэніровак на вуліцы «Workout Браслаў», батлеечная суполка «Станьчыкі»... З асаблівым гонарам Галляш распавядае пра інтэлектуальныя гульні:
– Гэта ініцыятыва выкладчыка Дзмітрыя Мацкевіча, які калісьці рэгулярна ладзіў у гімназіі брэйнрынгі, але мяне яна вельмі зачапіла. І зараз я дапамагаю арганізоўваць «ІнтэлDrive» – інтэлектуальныя гульні накшталт «Мазгабойні».
Апошняя такая гульня сабрала ў кавярні, дзе ладзілася мерапрыемства, каля сотні чалавек. Для такога невялікага горада гэта шмат, лічыць Галляш.
Падчас апошняй інтэлектуальнай гульні яблыку не было куды ўпасці. Фота: Галляш Сялява
Зараз Галляш Сялява большую частку свайго часу выдаткоўвае на здымкі дакументальнай кінастужкі пра мясцовага мастака Паўла Туманоўскага. Яго карціны вісяць амаль у кожнай браслаўскай хаце, але пра гэтага чалавека маецца мала звестак.
– Так атрымалася, што ў яго не засталося сваякоў і апошнія гады Павел Туманоўскі дажываў у доме-інтэрнаце, – распавядае пра чарговую культурную ініцыятыву Галляш. – Летам да мяне звярнуўся адзін дзядзька з прапановай зладзіць выставу мастака і ўшанаваць яго памяць надмагільным каменем.
Па словах актывіста, браслаўчане з ахвотай далучаюцца да гэтай ініцыятывы – шмат хто ведаў мастака асабіста. Людзям прыемна падзяліцца звесткамі пра яго, а таксама прынесці карціны для выставы.
Здымкі кінастужкі яшчэ ідуць, а ў галаве ў актывіста думкі пра дзве наступныя дакументальныя стужкі і акцыю-суботнік:
– У нашым раёне ёсць старыя могілкі каля дарогі, але пра іх ніхто не ведае, бо яны татальна зараслі, – тлумачыць Галляш Сялява. – У планах правесці маштабны суботнік на гэтых месцах.
Матэрыял створаны ў межах сумеснай ініцыятывы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый CityDog.by, , 34mag.net, платформы Talaka.by, онлайн-часопіса «Имена» і сайта «Заўтра тваёй краіны».
Последнее в рубрике
- В «секонд» как на работу: могилевчанка рассказала, почему не стоит торопиться в магазины за обновками
- «Мы ищем альтернативу рыночным отношениям». Зачем Беларуси бесплатные ярмарки
- «Без колаўторквалак». Почему минские банки и магазины получают «письма счастья» от велосипедистов?
- «Вонючий завод»: как жители деревни сражаются за право дышать полной грудью
- «Мне казалось, привлечь зарубежные деньги для своей деревни – это фантастика...»
Видео дня. Семь главных тезисов Лукашенко из Послания к народу и парламенту
Россияне одурманены государственной пропагандой, но это далеко не вся правда
Кто из руководителей стран уходил в отставку после протестов
Почему ЕС запретил анонимную торговлю криптовалютами
Один пример, намекающий на существование массовой коррупции в Беларуси
Почему МИД ФРГ ужесточил тон с Москвой?
Карл Бильдт о том, кто проиграет в мире без англосаксонского лидерства
МВФ назвал главные риски для мировой экономики
В каких странах ограничивают свободу в интернете?
У гульні ў саюзьніцтва перайграць Лукашэнку ня можа нават Пуцін, — Фёдар Лук’янаў