Грузінскія міністры на 8 гадоў маладзейшыя за беларускіх

Сярэдні ўзрост кабінета міністраў Беларусі — 54,4 года.

Фота: БЕЛТА www.belta.by

У суседняй Латвіі сярэдні ўзрост тамтэйшага кабінета міністраў «маладзейшы» за наш — 48,8 года. Наймаладзейшая там — 34-гадовая мністарка фінансаў Дана Рэйзніецэ-Озала.

Яшчэ больш малады кабінет міністраў Грузіі, яго сярэдні ўзрост — 46,5 года, гэта на 8 гадоў менш за беларускі. 35-гадовы міністр замежных спраў Міхаіл Джанелідзэ ў ім наймаладзейшы.