Чаму нефармальная адукацыя — гэта выгадна

Недахоп фінансавання, непрызнанне беларускімі ўладамі і, як вынік, невялікая  колькасць слухачоў — што перашкаджае нефармальнай адукацыі быць часткай адукацыйнай сістэмы, высвятлялі  даследчыкі Яраслаў Крывой і Вадзім Смок.

У 2008-2013 гадах ў праектах нефармальнай адукацыі бралі ўдзел каля 100 тысяч чалавек, гэта 1,2% ад ўсіх жыхароў краіны. Штогод толькі некалькі тысяч чалавек праходзілі адукацыйныя праграмы ў прааналізаваных аўтарамі 40 установах нефармальнай адукацыі. У той жа час дзяржаўныя інстытуты ахоплівалі  70%  моладзі  і 40% эканамічна актыўнага насельніцтва.

Стан нефармальнай адукацыі — стагнацыя

Сектар нефармальнай адукацыі не можа складаць сур'ёзнай канкурэнцыі афіцыйнай, як не можа дасягнуць і пэўнага распаўсюду і прызнання ў грамадстве з-за недасканалага і часам дыскрымінацыйнага заканадаўства, адзначаецца ў даследаванні ЦэнтраАстрагорскага «Нефармальная адукацыя ў Беларусі: пашырэнне прасторы навучання».

У той час як дзяржава кантралюе сектар падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, нефармальная адукацыя недастаткова ўвагі надае навыкам і кампетэнцыям, звязаным з эканамічнай дзейнасцю і канкурэнтаздольнасцю. Бізнэс-школы, што працуюць на патрэбы рынка, скіраваныя на ўжо працуючых менеджараў, і кошт іх праграм недасягальны для большай часткі грамадзян. Тыя ж нешматлікія праграмы, якія арыентаваныя на засваенне прафесійных навыкаў, не маюць паўнавартаснага прызнання.

Але і самі прадстаўнікі нефармальнага сектару часта не ўмеюць прэзентаваць сябе патэнцыйнай аўдыторыі і вызначыць, якія катэгорыі насельніцтва яны хацелі б ахапіць. Ні адна з даследаваных агранізацый не мае на афіцыйным сайце інфармацыі аб тым, чаму студэнтам выгадна навучанне менавіта ў іх, якія яны атрымаюць практычныя вынікі,  дзе і як змогуць ужываць набытыя веды і навыкі.

«Больш дакладнае вызначэнне мэтавай аўдыторыі і распрацоўка інструментаў па яе дасягненні маглі б павысіць абазнанасць грамадства ў іх дзейнасці», — адзначаюць аўтары даследавання.

Як выжывае нефармальная адукацыя?

Толькі ў 1996-1997 годы сектар меў пэўную падтрымку дзяржавы і прыватнае фінансаванне. Пасля, з узмацненнем аўтарытарнага палітычнага рэжыму, установы нефармальнай адукацыі былі вымушаныя шукаць крыніцы фінансавання па-за межамі краіны.

Як адзначаюць аўтары даследавання, ініцыятывы нефармальнай адукацыі часта фінансуюцца тымі замежнымі донарамі, якія ў пэўны час падтрымлівалі змену палітычнага рэжыму ў краінах постсавецкага рэгіёну. Таму беларускія ўлады ставяцца да іх з апаскай і значна абмяжоўваюць паступленне замежнай фінансавай дапамогі.

У перыяд з 2000 да 2006 год кантроль заходніх донараў над адукацыйнымі праектамі ў Беларусі прывеў да аддалення нефармальнага сектару ад адукацыйнай сістэмы,  а таксама тармазіў яго эфектыўнае развіццё. Па словах апытаных аўтарамі прадстаўнікоў сектару нефармальнай адукацыі, апошнім часам донары перастаюць дыктаваць свае ўмовы ў палітыцы адукацыйных праектаў, але разам з тым значна скарачаюць памеры фінансавання.

Прадстаўнікі нефармальнага адукацыйнага сектару адзначаюць недахоп фінансавай падтрымкі ў якасці асноўнай пагрозы для іх існавання. Бо донарскія арганізацыі чакаюць хуткіх вынікаў ад сваёй падтрымкі, што ў сферы адукацыі немагчыма.

Разам з гэтым, у даследаванні адзначаецца, што, паводле апытання, вялікая колькасць наведвальнікаў нефармальных адукацыйных праграм гатовыя плаціць за заняткі.

Каб вытрымаць канкурэнцыю і не страціць рэсурсы для існавання, аўтары рэкамендуюць арганізацыям шукаць кропкі для трансфармацыі і стварэння новых бізнес-мадэляў, якія б былі больш эфектыўнымі ў рынкавых умовах.

«Праектам спатрэбяцца эфектыўныя брэндынгавыя і рэкламныя стратэгіі, арыентацыя на практычныя веды і здольнасць прэзентаваць і прадаваць свае прапановы», — адзначаецца ў даследаванні.

Па меркаванні аўтараў даследавання, нефармальныя адукацыйныя ўстановы прапаноўваюць альтернатыўныя, незаангажаваныя акадэмічныя праграмы. Некаторыя з іх імкнуцца развіваць беларускую грамадзянскую ідэнтычнасць, дэмакратычныя каштоўнасці.

У даследаванні адзначаецца, што нефармальная адукацыя, улічваюцы яе набліжанасць да рынка працы і запытаў грамадства, можа стаць больш эфектыўнай, калі дзяржава і сістэма адукацыі будуць прызнаваць пэўныя кваліфікацыі. Тым больш, што той невялікі досвед супрацоўніцтва фармальных і нефармальных устаноў, які адбываўся апошнім часам, паказвае эфектыўнасць ўзаемадзеяння.

Эксперты рэкамендуюць прадстаўнікам нефармальнай адукацыі больш арыентавацца на развіццё ў слухачоў навыкаў, якія дазволяць ім паспяхова дзейнічаць ва ўмовах рынкавай эканомікі. Гэтага чакаюць і самі грамадзяне. Больш за 50% удзельнікаў адукацыйных праграм маюць прафесійны зацікаўленасць, 36,6% — імкнуцца пашыраць свае гарызонты, 34% — чакаюць магчымасці пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.

Чему неформальное образование может научить белорусские вузы Как госпредприятиям избавиться от лишних работников, не выбрасывая их на улицу

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 3
  • Балл: 5