Тут і цяпер: як навучыцца думаць пра Беларусь па-беларуску

У Мінску распачаўся «Тыдзень беларускага мыслення». Чаму толькі тыдзень?

Таму што больш за тыдзень беларусы мысліць няздольныя – жартуе паэт Уладзімір Някляеў, а метадолаг Уладзімір Мацкевіч без ценю ўсмешкі адзначае, што тыдзень – гэта яшчэ зашмат. Нажаль, час на «мысленне» ў беларусаў адлічваецца хвілінамі. Ці нават секундамі…

Уладзімір Мацкевіч, метадолаг

16 верасня ў прасторы «Корпус 8»адбылося адкрыццё выставы «Cogito Albarutheniae»,  дзе была прадстаўлена калекцыя беларускамоўных кніг, газет ды часопісаў, у якіх трэба шукаць адказ на пытанне, хто мы такія, беларусы? Якім ёсць наша мінулае? Якой бачыцца наша будучыня і як мы бачым сябе тут і цяпер?

«Анталёгія беларускага мыслення» стала пачаткам новага беларускага дыскурсу. Перад усім, гэта аспрэчваньне савецкай філасофіі і камуністычнай ідэалогіі

Усе прысутныя мелі магчымасць не толькі пагартаць старонкі выданняў, але і паслухаць некаторых аўтараў.  

— Галоўнае,  што для мяне характэрызуе гэтую выставу – магчымасць пераемнасці, — прызнаецца каардынатарка «Тыдня беларускага мыслення» Таццяна Вадалажская. — Хоць звычайна кажуць, што «мысленне» – гэта нязгода, гэта крытыка, гэта пэўнае аспрэчванне, але гэта яшчэ і  тое, што перадаецца з рук у рукі.

Таццяна Вадалажская і Улад Вялічка, кіраўнік міжнароднага кансорцыўма «ЕўраБеларусь»: «Для нас вельмі важна, што адбываюцца разнастайныя фэстывалі, што выказваецца больш увагі да беларускай культуры, але таксама патрэбна ўвага да беларускай думкі. Беларусь будзе развівацца як краіна перш за ўсё, калі яна будзе думаць»

— Ні ў Літве, ні ў Латвіі, ні ў Польшчы, ні ў Эстоніі, ні ва Украіне, ні ў Расеі ніхто нават не думаў пра тое, каб святкаваць уласнае мысленне. Чаму менавіта мы, беларусы, прыдумалі такую падзею? Ці можа гэта выпадкова? Можа мы з’яўляемся метафізічнай нацыяй, якая яшчэ не зразумела сваёй метафізічнасці? – задаецца пытаннем мадэратар імпрэзы вядомы беларускі філосаф Валянцін Акудовіч.

І адказвае на гэтае пытанне,зразумела, па-філасофску: «Трэба думаць».

Менавіта гэтым плануюць займацца ўвесь наступны тыдзень запрошаныя лектары і менавіта да гэтага заклікаюць ўсіх слухачоў: думаць пра Беларусь па-беларуску.

Філосаф Валянцін Акудовіч і дырэктарка Беларускага Калегіюму Ірына Дубянецкая: «Беларусь – гэта прастора, дзе паядноўваюцца самыя розныя тэндэнцыі і, калі яны паядноўваюцца, яны ствараюць нешта большае, чым сума гэтых тэндэнцый»

Сяргей Дубавец, журналіст: «Нелінейнае мысленне заўсёды шкодзіла беларускаму нацыяналізму, але разам з тым рабіла нас унікальнымі і культурна багатымі»

Філосаф Валянцін Акудовіч і паэт Уладзімір Някляеў

Даведка «Заўтра тваёй краіны»

У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт запрашае да сумоўя «Лятучы вядомы і невядомы», дзе вы даведаецеся пра розныя бакі жыцця і дзейнасці Лятучага з «першых вуснаў». Пра ўнікальную прастору супольнага мыслення, адукацыі і развіцця, а таксама пра планы на бліжэйшы навучальны год распавядуць сябры супольнасці Лятучага – лектары, сталыя ўдзельнікі курсаў, школаў і семінараў. У імпрэзе прымаюць удзел: Уладзімір Мацкевіч і Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў і Вячаслаў Бабровіч, Ірына Дубянецкая і Таццяна Вадалажская, Міхаіл Баярын, Алег Дзярновіч і Іван Вядзенін, Аксана Шэлест, Андрэй Шутаў, Юлія Галіноўская ды іншыя.

Выступоўцы будуць готовыя адказаць на ўсе пытанні, якія, дарэчы, можна даслаць загадзя, зайшоўшы па спасылцы «Задайце пытанне Лятучаму» .

Імпрэза адбудзецца 19 верасня а 20.00 у залі Корпус 8 (Машэрава, 9). Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Папярэдне пазнаёміцца з новай праграмай можна тут.

Светлое будущее или унылое прошлое: в каком мире будут жить белорусы? Таццяна Вадалажская: Нельга навучыцца раз і назаўсёды

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 25
  • "ПРОТИВ" : 0