«Наверсе» людзі«не тыя». «Трэба лезці ва ўсе шчыліны і пры гэтым прынцыпова гаварыць па-беларуску»

Калі павялічыцца колькасць беларусамоўных школ?

Сёлета колькасць школ і класаў з навучаннем на беларускай мове не павялічылася, паведаміў на прэс-канферэнцыі 30 жніўня ў Мінску міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Чаму?

Ікалі зменіцца сітуацыя з беларускамоўным навучаннем? Пра гэта старшыня Таварыства беларускай мовы імя  Францыска Скарыны, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў.

Па словах суразмоўцы, колькасць беларускамоўных школ у краіне не проста захоўваецца і не расце, але нават памяншаецца, і гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя.

— Скарачаюць вясковыя беларускамоўныя школы. Вось калі б нашы міністры, як былы міністр культуры Павел Латушка, у краме, з цешчай, з жонкай і гэтак далей, гаварылі па-беларуску, было б усё наадварот. А пакуль нашы міністры (асабліва культуры, адукацыі) не будуць гаварыць штодзень на беларускай мове, то нічога добрага нас не чакае.

Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя  Францыска Скарыны

—Падавалася б, што сёння павялічваецца цікаваць да беларускай мовы і культуры…

— Так, я зараз удзельнічаю ў выбарах і бачу шалёную падтрымку ад усіх пластоў насельніцтва, калі чуюць, што я гавару па-беларуску. Мы маем ужо 25 год незалежнасці. Вось я зараз еду па Плошчы Незалежнасці і бачу ўсю інфармацыю пра выбары – усё зроблена па-беларуску, а раней усё было па-руску. Так што цікавасць ёсць. Але «наверсе» людзі«не тыя», а як будуць «тыя», то ўсё будзе нармальна.

Заставит ли Лукашенко белорусов носить вышиванки?

— Якая будзе тэндэнцыя праз год-два ў плане беларускаамоўнай школьнай адукацыі?

— Калі праз год-два будуць міністры, якія будуць размаўляць па-беларуску, усё памяняецца на нашых з вамі вачах. Таму я і ўдзельнічаю ў выбарах. ТБМ выкарыстала ўсе магчымасці, цяпер трэба пранікнуць у гэтую палату і там пачынаць іх варушыць. Мы дайшлі да мяжы і далей мы не пойдзем, пакуль не пападзем у кіруючыя структуры, у Саўмін, бо пакуль мы туды не пройдзем, мы будзем стаяць перад гэтай сцяной.

Чаму сённяшнія чыноўнікі не імкнуцца авалодаць беларускай моваю і спрыяць беларушчыне нават пры росце попыту на ўсё нацыянальнае, адрозна ад чыноўнікаў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя?

— Таму што інтэлект і адукацыя гэтых чыноўнікаў на парадак ніжэй, чым тых. Да ўлады зараз прыйшлі двоечнікі і троечнікі. Інтэлект тых дэпутатаў Вярхоўнга Савета, не важна, камуністы яны былі ці фронтаўцы, быў на некальці ўзроўняў вышэйшы, чым сённяшняй Палаты прадстаўнікоў. Я зараз бачу выступы розных кандыдатаў і мушу адзначыць, што вельмі рэдка можна ўбачыць выступ разумнага чалавека. Дэградацыя адбылася ва ўсіх партыях і рухах.

Ці можна нешта зварухнуць з мёртвай кропкі, трапіўшы ў цяперашні парламент?       

— Можна. Мы можам стаць той кропляй, за якой пойдзе паток. Напрыклад, мая канкурэнтка са мной гаворыць на цудоўнай беларускай мове. А ў парламенце яна ж не гаворыць. Вельмі важны сам прыклад. Калі мы, фракцыя БНФ, прыйшлі ў Вярхоўны Савет, у фракцыю ўступалі людзі, якія не ведалі мовы, не былі беларусамі. Вазьміце прыклад Галіны Сямдзянавай. Яна ўкраінка, рускамоўная, бацька генерал, а якая яна зрабілася патрыётка за два гады! Калі ў парламене будзе пяць-сем чалавек беларускамоўных, працэс пойдзе.

—Ці знойдзе водгук сітуацыя з беларускай мовай, з беларускамоўнымі школамі сярод электарата?

— Такая падтрымка ўжо ёсць, але беларус гаворыць на мове начальства. Калі б кіраўнік гаварыў па-беларуску, не навязваючы нікому беларускую мову, і падначаленыя праз год гаварылі б. Як гісторык, магу сказаць, што так не толькі ў беларусаў, але ў любога народа. Ёсць жа не толькі русіфікацыя. Немцы анямечвалі масу народа, палякі апалячвалі. А ірландцы на якой мове гавораць, будучы незалежнымі? Я быў у Ірландыі, і ірландцы нам зайздросцяць, бо ірландская мова амаль памёрла і наўрадці адродзіцца. У нас жа адрадзіцца шанцаў нашмат болей.

Некаторыя чыноўнікі кажуць, што захаванне і тым больш стварэнне новых беларускамоўных школ эканамічна немэтазгодна, бо туды ходзяць адзінкі. Ці так гэта?

—Гэта поўная хлусня. Бо калі чалавек страціць культуру, ён будзе бескультурным. А бескультурны чалавек будзе красці, піць. А калі б гаварылі па-беларуску, столькі п’яных людзей не было б, паверце мне. Калі чалавек становіцца нарказалежным, ніякай эканомікі папросту быць не можа. Таму гэта ўсё прапаганда з Усходу. А зменіцца сітуацыя тады, калі мы з вамі будзем рабіць крокі наперад, а не сядзець на канапе, думаючы, што прыйдзе дзядзька Зянон і ўсіх вызваліць. Не прыйдзе і не вызваліць. Трэба лезці ва ўсе шчыліны і пры гэтым прынцыпова гаварыць па-беларуску.

Сможет ли вышиванка победить российскую пропаганду?

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 20
  • Балл: 5