Беларускае мысленне ёсць школай годнасці ды незалежнасці

Беларускае мысленне – гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння, пошукі ідэнтычнасці на ростанях культурных уплываў ды традыцый.

Кажучы “мысленне” – разумеем не прафесійную ці карпаратыўную прыналежнасць, але здольнасць у любую эпоху выказвацца свабодна, свядома, крытычна ды абгрунтавана. Апошні год вызначыўся шэрагам падзеяў, якія публічна і шырока прадстаўлялі  беларускае мысленне як частку нашай культуры і ідэнтычнасці. Гэта кампанія “Цытуй сваё”, выданне Анталогіі беларусскага мыслення “Код прысутнасці”, абвяшчэнне конкурсу эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”.

“Тыдзень беларускага мыслення”, які пройдзе 19-25 верасня, ставіць на мэту прадстаўленне разнастайных формаў і праяўленняў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве, уключэнне інтэлектуальных здабыткаў у сучасную культуру і ідэнтычнасць, а таксама развіццё стасункаў інтэлектуальнай супольнасці з іншымі актарамі шырокага грамадскага працэса.

Арганізатары прапануюць пазначыць прысутнасць і значнасць мыслення для беларускага грамадства шэрагам мерапрыемстваў для шырокай публікі і сродкаў масавай інфармацыі. Запрашаюць грамадскія арганізацыі, даследчыя і культурніцкія суполкі і ініцыятывы, бізнес-арганізацыі, асобных інтэлектуалаў і экспертаў даўдзелу ў распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў умежах Тыдня.

Фармат падзеяў у межах тыдня

Мэта тыдня – прадставіць самыя розныя формы існавання і мовы мыслення: маналагічныя развагі на адвечныя ці суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, майстар-класы, прэзентацыі напрацовак і іншыя крэатыўныя формы.

Тэмы падзеяў у межах тыдня:

-      Постаці і асобы беларускага мыслення, сучаснікі і продкі, настаўнікі, вучні і пераемнікі;

-      Актуальныя ідэі і праблемы, прадстаўленыя, як мысленне тут і зараз;

-      Мысленне ў самых розных галінах і сферах: адукацыя, эканоміка, палітыка, бізнес, культура, тэхніка, экалогія і г.д.;

-      Розныя формы і “тэхналогіі” мыслення;

-      Гісторыя ідэй і падзей у беларускім мысленні;

-      Рэфлексія гісторы і сучаснасці;

Форма ўдзелу ў Тыдні

Арганізатары запрашаюць зацікаўленыя арганізацыі, групы і асобных удзельнікаў падаваць заяўкі направядзенне мерапрыемстваў у межах Тыдня. Праграма будзе сфармаваная павыніках разгляду заявак.

Вітаецца ўдзел максімальна шырокага спектра ініцыятыў, фармальных і нефармальных арганізацый і суполак, асобных інтэлектуалаў і  экспертаў.Вітаецца і заахвочваецца правядзенне мерапрыемстваў дляшырокай аўдыторыі зрозных рэгіёнаў Беларусі. Існуе магчымасць невялікай  рэсурснай дапамогі ў арганізацыі асобных мерапрыемстваў Тыдня.

Заяўкі на ўдзел запаўняйце і дасылайце да 1 жніўня 2016 года.

Для атрымання больш дакладнай інфармацыі альбо тлумачэнняў звяртайцеся да арганізатараў cytuj.svajo@gmail.com.

У арганізацыйны камітэт уваходзяць: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіюм, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 1
  • "ПРОТИВ" : 0