На беларускіх землях пілі спрадвеку, але амаль не співаліся

Каб зразумець чаму так, трэба заглянуць у мінулае і пашукаць адказу на такія пытанні: як раней пілі, што пілі ды як закусвалі.

Чаму співаліся могуць патлумачыць дактары, сацыёлагі, псіхолагі. Гісторыкі могуць паспрабаваць адказаць толькі на пытанні як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць.

Не менш цікава высветліць і тое ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма. Можна меркаваць, што ўсё ж за п’янства нясе адказнасць увесь алкагольны трохкутнік:  улады, камерцыя і самі спажыўцы, хоць і цяжка сказаць – у аднолькавай меры або не.

Пьянству — бой! Как в Беларуси хотят побороть алкоголизм к 2020 году

Пра ўсё гэта вы зможаце больш даведацца дзякуючы лекцыі «Як пілі і співаліся беларусы» прафесара Захара Шыбекі – прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска.

Лекцыю арганізуюць Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт. Яна пройдзе 14 ліпеня 19.00–21.00 у прасторы «ЦЕХ» (вул. Кастрычніцкая, 16).

Пасля лекцыі запланавана дыскусія.

Уваход вольны. Па ўсіх пытаннях датычна лекцыі можаце звяртацца на паштовую скрыню history@menka.by.

Ці будзе эфэктыўнай новая праграма ўраду па барацьбе з п’янствам?

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 0
  • "ПРОТИВ" : 1