У Менску распрацоўваюць першы беларуска-англійскі picture dictionary «Наш дом / Our Home»

Слоўнік зʼявіцца напрыканцы гэтага лета. Сродкі на выданне кнігі збіраюцца талакай (па-англійску – crowdfunding).

Слоўнікі ў малюнках арыентаваныя на вывучэнне лексікі па прынцыпе «хочаш запомніць – пабач на ўласныя вочы». «Наш дом / Our Home» прызначаны стаць такой «навукай праз забаву» для дзяцей і дарослых, а таксама адметным падарункам для беларускага ці замежнага сябра.

Ня многія беларусы могуць пахваліцца добрым веданнем беларускай і / або англійскай моваў. На думку ўкладальнікаў слоўніка «Наш дом / Our Home», запомніць каля 1500 бытавых словаў і кароткіх гутарковых фразаў у разы лягчэй з дапамогай яркай карцінкі. Назвы частак дома, прадметаў побыту, гаспадарчых прылад, звыклых хатніх дзеянняў – усё гэта і не толькі гэта будзе наглядна паказана ў кнізе для ўсіх ад малога да старога. Таксама ў слоўніку будуць размешчаныя алфавітныя спісы словаў з нумарамі старонак і транскрыпцыямі;

У «Наш дом / Our Home» увойдуць каля 30 падтэм: «Ля падʼезда / In the yard», «Каля хаты / Outside a farm house», «У доме / In (side) a house», «У вітальні / In the (entrance) hall »,« У спальні / In the bedroom »,« У дзіцячым пакоі / In the nursery »,« На кухні / In the kitchen »,« За сталом / At the dinner table »,« Рамонт / Home repairs »і інш. 75% тэматычных старонак кнігі ўжо створана.

Слощник — гэта 44 старонкі якасных каляровых малюнкаў на крэйдаванай паперы.

У каманду праекта ўваходзяць два ўкладальнікі, ілюстратар, два літаратурныя рэдактары (ў тым ліку носьбіт англа-амерыканскай мовы), навуковы кансультант, перакладчык, відэааператар.

Каля 75% макета кнігі ўжо створаныя, на дадзены момант каманда працуе над стварэннем астатніх старонак макета.

Сродкі для выдання 500 асобнікаў кнігі ўжо сабраныя напрыканцы 2015 года дзякуючы 92 фундатарам на платформе Talaka.by. Але мы хочам, каб праект стаў карысным большаму колу беларусаў. Выданне 1000 кніг дазволіць на 30-40% знізіць іх сабекошт і, адпаведна, цану ў кнігарнях. Таксама частка слоўнікаў бясплатна трапіць праз творчыя конкурсы да дзяцей, моладзі і настаўнікаў Беларусі; яшчэ частку мы плануем перадаць для масавага карыстання ў дзіцячыя бібліятэкі, дзіцячыя пакоі і куткі, адукацыйныя цэнтры, тайм-клубы ў Менску і рэгіёнах.

Падтрымаць гэты агульнаадукацыйны праект можна на «Мае сэнс» https://maesens.by/cause/nash-dom-our-home  з дапамогай плацежнай карткі або банкаўскім пераводам. Кожнаму фундатару на суму ад 200 000 бел. руб. – слоўнік у падарунак!

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 0
  • "ПРОТИВ" : 1