Пра выгоды саюзу славянскіх народаў

У папярэднім сваім тэксце для «Салідарнасці» я закрануў тэму вектара супрацоўніцтва Беларусі. А менавіта чаму Беларусі і Расіі наканавана аддаляцца адзін ад аднаго. Прычым незалежна ад таго, хто будзе сядзець на мяккіх крэслах у Мінску.

Сапраўды, калі браць простую статыстыку і разглядаць перспектывы, будучыня «саюзу з усходам» мякка кажучы туманная.

З іншага боку і арыентацыя проста на захад таксама ня можа быць панацэяй ад усіх «хваробаў дзяржавы». Тут прычынаў некалькі:

• Падзел грамадзтва – балансаванне паміж дзьвюма цэнтрамі (ЕС і РФ) можна сказаць раздзірае і людзей і дзяржаву. У любым разе будуць прыхільнікі «развароту на 180о»)

• А ці чакаюць нас там? На фоне істотных праблем ЕС і моцнага расійскага лобі вельмі сумнеўным выглядае хуткі рух Беларусі да паўнавартаснага сяброўства. Нават пры наяўнасці такога жадання сярод элітаў і ў грамадзтве.

• Эканамічныя чыннікі. Беларуская эканоміка пакуль не настолькі ўстойлівая каб адпавядаць крытэрам на ўступ. А досьвед Грэцыі, Гішпаніі ды Партугаліі у Брусэля сьвежы і навочны. Адпаведна і жадання «браць чарговую валізку без ручкі» мусіць ня будзе.

Кепска? Наўрад ці. Гэта рэчаіснасць. Але ўпадаць у роспач неразумна. Роўна як і глядзець на навакольны свет нават не ў плоскай сістэме каардынат, а ўздоўж толькі адной восі. Нават на мапе 4 бакі свету, а не два. Калі ж падумаць, магчымасцяў можа быць яшчэ болей – не абавязкова зазіраць куды далей. Вось пра адну зь іх і прапаную паразважаць.

У Беларусі вельмі папулярны тэзіс славянскага братэрства. Выдатна. Але чаму пад славянамі варта разумець жыхароў РФ? Славянаў на самой справе значна болей. І калі нават казаць «Саюз славянскіх народаў», то давядзецца падумаць якое з інтэграцыйных аб'яднанняў найбольш гэтаму адпавядае: мытны саюз з АДКБ ці ЕС ды НАТА?

Вось на гэтым варта больш уважліва зірнуць на славянскія дзяржавы. У першую чаргу тыя, што знаходзяцца непадалёк: Польшча, Украіна, Славакія ды Чэхія. Блізкія культуры, блізкія мовы і блізкія народы.

Славянскі свет – славянская эканоміка

Пачну з эканомікі. Дакладней з такога параметра як яе складанасць.

Працяг чытайце тут

  • Оцени статью: