Калі нехта кажа, што збіраецца стаць маркетолагам касмічнай прасторы ці адвакатам жывёл, не варта тупа рагатаць. Лепей паспрабаваць прабіць, дзе і як ты зможаш вывучыцца, каб атрымаць дыплом сышчыка па кампутарных злачынствах, якім марыш стаць ледзь не з самага дзяцінства. Элементарны спосаб прабівання – чытанне “ТОП-44”. Гэта шпаргалка, якая дазволіць атрымаць “выдатна” па іспыце “будучыня”. Без балды! :)

Мы праманіторылі рэйтынгі незвычайных прафесій розных краін, якім прагназуюць папулярнасць у бліжэйшыя 5-10 год. Таксама прабілі беларускі рынак працы, яго сучасны стан і перспектывы, пракансультаваліся са спецыялістамі ў галіне кадравага бізнесу. У выніку атрымалі карціну запатрабаванасці прафесіяналаў у Беларусі цягам бліжэйшых 10 год.

Пасля адсеву прыкладна з сотні засталося 44 спецыяльнасці – самыя актуальныя і цікавыя для нашай краіны.

Што і як

“ТОП-44” – унікальнае выданне, якому няма аналагаў у свеце. Яно зроблена для таго, каб ты ведаў: няхай наперадзе не Гарвардскі універсітэт, але калі маеш мару, то ёсць сэнс ператварыць яе ў мэту жыцця.

“Прафесіі будучыні” – гэта своеасаблівы даведнік па самых прыкольных і перспектыўных сферах дзейнасці, якія ўзніклі зусім нядаўна. У Беларусі яны альбо зусім адсутнічаюць, альбо прадстаўлены ў асобах двух-трох спецыялістаў на ўсю краіну. Нягуста, карацей…

Хаця і для Еўропы, і для Амерыкі, і для Аўстраліі факультэты кшталту “футуралогія” – таксама навінка, але ўжо карыстаюцца шалёнай папулярнасцю і іх выпускнікі запатрабаваныя на рынку. Адпаведна малады спецыяліст і ягоныя бацькі могуць не хвалявацца наконт укладзенага ў вучобу немалога бабла. Як сведчыць гісторыя, жадаючыя стаць элітай грамадства і заняць першыя пазіцыі ўкладваюць у сваю будучыню ўсё, што можна.

У апісанні кожнай прафесіі, акрамя расповеду пра непасрэдную дзейнасць , ёсць каментарыі прадстаўнікоў гэтай прафесіі – дзе, чаму, як і навошта яны вучыліся. Такім чынам, можна ўбачыць, як у ВНУ рыхтуюць спецыялістаў і што адбываецца далей з іх кар’ерай.

Не здзіўляйцеся, калі ўбачыце, што па адных прафесіях універы прапануюць поўнае навучанне з атрыманнем ступеняў бакалаўра, магістра ці доктара, а іншыя абмяжоўваюцца толькі курсамі – 10-месячнымі ці гадавымі. Гэта значыць, што спецыяльнасць – на самым пачатку свайго развіцця.

І памятайце: адукацыя не абмяжоўваецца фіз-, філ- і іншымі факамі. І звычайнае хаджэнне па лекцыях – даўно не прагрэсіўны спосаб навучання. Многія спецыяльнасці можна набываць дыстанцыйна, калі студэнт з любой кропкі свету можа без вялікіх фінансавых выдаткаў і без выезду за мяжу атрымаць выдатныя веды у той галіне дзейнасці, якой яму цікава займацца. І для беларусаў гэты пункт становіцца надзвычай актуальным…

Карацей, чытайце. Ясна, што вы можаце самастойна знайсці штосьці цікавае, што не патрапіла ў даведнік. Будзем радыя, калі “ТОП-44” уздыме вас на такі подзвіг.

Вось пра якія прафесіі будучыні пойдзе надалей гаворка:

1.3D-анімацыя

2. Альтэрнатыўная энэргетыка

3. Арт-тэрапія

4. Біяархітэктура

5. Біяінфарматыка

6. Біямэдыцынская інжынэрыя

7. Брэнд-мэнэджмэнт

8. Візуальная антрапалёгія

9. Грамадзкае кіраваньне

10. Геранталёгія

11. Расьследаваньне кампутарных злачынстваў

12. Інавацыйны мэнэджмэнт

13. Інтэрактыўная журналістыка

14. Інтэрмедыя мастацтвы (Intermedia Arts)

15. Кадравы мэнэджмэнт

16. Крэатыўнае пісьмо

17. Лягістыка

18. Ляндшафтны дызайн

19. Маркетынг моды

20. Мэнэджмэнт паркаў і адпачынку

21. Мэхатроніка

22. Музыка для фільмаў (тэатральных пастановак)

23. Мясцовае кіраваньне

24. Натуральнае лінгвістычнае праграмаваньне

25. Нетрадыцыйныя мэтады лячэньня (хірапрактыка, натурапрактыка)

26. Перамоўшчык

27. Прамоўшн моды

28. Прадукт-дызайн

29. Прыватны дэтэктыў

30. Прыгодніцкі турызм

31. Прыкладная палітыка

32. Саўнд-дызайн

33. Сыстэмны дызайн

34. Спартовая інжынэрыя

35. Сцэнарыст сіткомаў

36. Сэксалёгія

37. Транспартны дызайн

38. Фінансавае плянаваньне

39. Футуроляг

40. Школьны мэнэджмэнт

41. Штучны інтэлект

42. Экалягічная адвакатура

43. Электронная камэрцыя

44. Эрганоміка

knihi.net

 

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 2
  • Балл: 5