Міф «злачыннага Майдана»:як расійскія СМІ ўплываюць на свядомасць беларусаў?

Калі раней СМІ ў дыктатарскіх краінах былі толькі інструментам прамывання мазгоў грамадства, то цяпер яны сталі непасрэдным акторам баявых дзеянняў і рэальнай рухаючай сілай для паводзінаў людзей, адзначае кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэй Вардамацкі.

Фото: Slon.ru

1 кастрычніка Беларуская аналітычная майстэрня прадставіла ў Варшаве вынікі даследавання ўплыву расійскіх СМІ на грамадства постсавецкіх краін.

Апытанні паказваюць высокі ўзровень даверу гледачоў да расійскіх каналаў, прадукт якіх успрымаецца як прывабны і аб'ектыўны.

Как работает современная пропаганда

Рэйтынг уздзеяння расійскіх СМІ на грамадскую думку вылічваўся, абапіраючыся на пяць пытанняў, якія задаваліся людзям у розных краінах. Рэспандэнтаў спыталі, як яны ставяцца да падзей на Еўрамайдане, да далучэння Расіяй Крыму, да ЗША, да Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, а таксама ці давяраюць рэспандэнты расійскім СМІ. На падставае атрыманых адказаў быў вылічаны рэйтынг уздзеяння расійскіх СМІ.

Калі 100 пунктаў у рэтйнгу азначае поўную падтрымку расійскага пункту гледжання, то ў выпадку беларускага грамадства рэйтынг склаў 60,5 пунктаў, у Расіі – 78, а ва Украіне – 25,5.

Вынікі адказаў на паасобныя пытанні выглядаюць такім чынам, што меркаванні большасці расійскіх рэспандэнтаў дыяметральна адрозніваюцца ад большасці ўкраінцаў, а беларускія адказы знаходзяцца прыкладна пасярэдзіне. Так, Еўрамайдан лічаць пратэстам у падтрымку еўрапейскага шляху развіцця 10,4% расіян, 25,8% беларусаў і 58,9% украінцаў. Для 82,7% расійскіх рэспандэнтаў гэта была барацьба супраць улады нацыяналістычных сіл, якія падтрымліваў Захад. З такім пунктам гледжання пагаджаюцца 55,3% беларусаў і 22,2% украінцаў.

Далучэнне Крыма да Расіі «станоўча» і «хутчэй станоўча» ахарактарызавалі 84% расіян, 70,3% беларусаў і 10,5% украінцаў. ЗША ў апытанні пазітыўна ацанілі 12,3% расійскіх рэспандэнтаў, 36,9% беларускіх і 58,5% украінскіх. Калі ж параўнаць Беларусь і Украіну, то расійскім СМІ давяраюць 48% апытаных беларусаў і 8,9% украінцаў. Не давяраюць 37,2% беларускіх і 80,4% украінскіх рэспандэнтаў.

Сакрэт поспеху расійсіх СМІ сярод гледачоў у іншых постсавецкіх краінах тлумачаць вынікі сацыялагічных даследаванняў у фокус-групах. Расійскія каналы паказваюць прывабную «карцінку», якая выклікае пэўныя пачуцці, прафесійныя карэспандэнты паўстаюць у вобразе герояў, якія рызыкуючы сабой, атрымліваюць унікальную інфармацыю, каб перадаць яе гледачу. Інфармацыя ў расійскіх СМІ прадстаўляецца як меркаванне ўсяго расійскага народа, якое выяўляе агульны кансэнсус людзей і ўлады. Істотным фактарам з'яўляецца і фінансаванне. Нягледзячы на фінансавы крызіс у Расіі, дзяржава не эканоміць на СМІ і гэтыя грошы эфектыўна імі выкарыстоўваюцца, ствараючы ўражанне якаснага і аб'ектыўнага медыяпрадукту.

Абмежаванні, праз якія нацыянальныя СМІ прайграюць у параўнанні з расійскімі, гэта і засяроджанасць на лакальных праблемах, і ігнараванне міжнародных падзей, і выкарыстанне «другасных» матэрыялаў (ад тых жа расійскіх СМІ).

«Постсавецкаму гледачу складана пераварыць некалькі дыяметральна адрозных ад сябе пунктаў гледжання, таму назіраецца пэўная стомленасць ад разнастайнасці ў СМІ. У той жа час расійскія медыя прапануюць лёгкую для ўспрыняцця карцінку, якая падаецца аб'ектыўнай, а насамрэч з'яўляецца пасткай»,— адзначыў Андрэй Вардамацкі.

У Расіі назіраецца самая маштабная інфармацыйная вайна за апошнія 15 гадоў, лічыць аналітык майстэрні Андрэй Фѐдараў.

Падобныя прыёмы, якія выклікаюць інтэнсіўныя эмоцыі, патрэбныя, каб націснуць на балючыя кропкі і стварыць больш выразны вобраз ворага.

Медыя выкарыстоўваюць міф «злачыннага Майдана», які спачатку прадстаўляўся як месца збору алкаголікаў, а потым перарос у супрацьстаянне ўладзе фашыстаў, якія хочуць знішчыць усіх рускіх.

Чарговы міф – Крым, які спачатку прадстаўляся як пагроза, дзе можа паўстаць база НАТО, а потым як адзінка, якая сама захацела і сама далучылася да Расіі, без дапамогі расійсіх вайскоўцаў.

Падобным чынам справа выглядала і з усходнімі абласцямі, якія нібыта без замежнай ваеннай дапамогі змагаюцца супраць новых украінскіх уладаў. Варта адзначыць таксама міф збітага Боінга і «распятага 3-гадовага хлопчыка». Захад у расійскіх СМІ звычайна паказваецца як «гнілы і  выміраючы», у той жа час ѐн нібыта ўвесь час уяўляе пагрозу расійскай бяспецы.

Апошнім часам можна заўважыць змену тактыкі ў расійскіх СМІ, якія сталі рабіць менш рэпартажаў пра ваенныя дзеянні, а больш пра крызіс і сацыяльныя праблемы ва Украіне, адзначаюць эксперты. Такі прыём мае знізіць патэнцыйныя пратэстныя настроі і паўплываць на свядомасць гледачоў, каб яны думалі, што ў параўнанні з украінцамі ім жывецца значна лепш, а вакол няма вайны і беспарадкаў.

Такая стратэгія расійскага афіцыйнага боку выгадная таксама і беларускім уладам, лічаць эксперты. Паколькі беларуская інфармацыйная прастора акупаваная расійскімі каналамі, крамлёўская прапаганда моцна ўплывае і на беларускую аўдыторыю. Тая, у сваю чаргу, згодна з прынцыпам «абы не было вайны» пераймае расійскі пункт гледжання на падзеі ва Украіне.

Даведка «Заўтра тваёй краіны»

Беларуская аналітычная майстэрня гэта інтэрдысцыплінарная арганізацыя, якая аб'ядноўвае экспертаў з розных краін і займаецца правядзеннем уласных сацыялагічных даследаванняў. Майстэрня выдае аналітычныя бюлетэні раз на 2 месяцы і праводзіць прэзентацыі вынікаў сваѐй працы. Прэзентацыя, прысвечаная ўздзеянню расійскіх СМІ на грамадства постсавецкіх краін, адбылася 1 кастрычніка ў Варшаве ў межах сѐлетняй канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 3
  • Балл: 3.7