Ці ўдасца грамадскасці спыніць дрывасекаў?

Рэзка скароціцца плошча прыгарадных зялёных зон, а на праблему эрозіі глебаў могуць заплюшчыць вочы – такімі бачаць эколагі наступствы прыняцца Ляснога кодэкса ў варыянце, разгледжаным у першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Змены, прадугледжаныя ў новым Лясным кодэксе, пагражаюць найбольш каштоўнай частцы ляснога фонду Беларусі на карысць кароткатэрміновым эканамічным інтарэсам, сцвярджаюць адмыслоўцы.

Прадстаўнікі грамадскіх экалагічных арганізацы           й лічаць неабходным вынесці актуальны праект Ляснога кодэкса на грамадскае абмеркаванне цягам не меней за 30 дзён. У падтрымку сваёй прапановы яны запусцілі анлайн-петыцыю для збору подпісаў.

Новая рэдакцыя Ляснога кодэкса распрацоўвалася цягам 2014 года і абмяркоўвалася з удзелам грамадскасці. Аднак падчас прыняцця Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым чытанні праект, па словах эколагаў, быў «нечакана кардынальным чынам зменены».

Цяпер законапраект знаходзіцца ў Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катстрофы і рыхтуецца для разгляду ў другім чытанні.

Што кепска ў новым праекце Ляснога кодэкса

Прайшоўшы першае чытанне, праект кодэкса паўстаў не тым дакументам, які абмяркоўвалі з грамадскасцю ў 2014 годзе. Эколагі крытыкуюць яго за рэзкаепавелічэннедоліэксплуатацыйныхлясоў (з 50% да 70-80%) і рэзкаескарачэннедолілясоў, якія ахоўваюцца, за пагрозу знікнення супрацьэразійныхлясоў і з’яўленне магчымасцівысечкіізабудовыбольшайчасткіцяперашніхпрыгарадныхлясныхтэрыторый.

Гэта кепска тым, што «будуць больш інтэнсіўна весці лясную гаспадарку», тлумачыць Максім Ярмохін, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслінных супольнасцей Інстытута эксперыментальнай батанікі ім. Купрэвіча.

У Палаце прадстаўнікоў «не лічаць мэтазгодным абмеркаванне з грамадскасцю»

На думку прадстаўнікоў грамадскасці, дакумент патрабуе новага абмеркавання згодна з Архускай Канвенцыяй, якую ратыфікавала Беларусь.

Любы дакумент мусіць абмяркоўвацца паўторна, калі ён грунтоўна зменены, адзначае старшыня Архускага цэнтру Вольга Захарава. Паводле эксперта, ступень змянення дакумента вызначае замоўца. У дадзеным выпадку — Міністэрства лясной гаспадаркі.

—   Праект зараз у парламенце, таму мы звярталіся непасрэдна ў Палату прадстаўнікоў. Атрымалі адказ, што праект прайшоў узгадненне з зацікаўленымі суб’ектамі. І паколькі ён прайшоў першае чытанне, дэпутаты не лічаць мэтазгодным абмеркаванне з грамадскасцю, — тлумачыць Марына Дубіна, каардынатар прававой службы таварыства «Зялёная сетка».

Паводле прадстаўнікоў таварыства «Зялёная сетка» дакумент зараз мае выяўна эканамічную, а не прыродаахоўную скіраванасць. З гэтым пагаджаецца Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

—   У Мінлясгаса зараз стаіць задача здабыць паболей – гэта тэндэнцыя. Раней яны намагаліся трапіць у цяжкадасягальныя месцы, а зараз праз такую маніпуляцыю будуць секчы там, куды трапіць лёгка, — адзначае Аляксандр Вінчэўскі.

Тым часам прадстаўнікі экалагічных арганізацый патрабуюць, каб новы Лясны кодэкс быў скіраваны на арыентацыю лясной гаспадаркі на глыбокую пераапрцоўку замест вывазу за мяжу сыравіны, на захаванне цяперашняй долі эксплуатацыйных лясоў, каб лесаналаджвальныя праекты праходзілі стадыю грамадскіх абмеркаванняў да таго, як будуць прынятыя, а таксама каб эканамічная і экалагічная інфармацыя аб дзейнасці лясгасаў была даступная на сайтах лясгасаў.

Анлайн-петыцыя, якую запусцілі ў сеціве актывісты таварыства «Зялёная сетка », ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» и ОО «Багна» будзе накіраваная ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 6
  • Балл: 4.7