Упраўленне "К": У блакаванні сайтаў “адсутнічае грамадская небяспека” (копіі адказаў ААЦ і МУС)

Упраўленне «К» пры Міністэрстве ўнутраных спраў і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце РБ адказалі на зварот ГА «БАЖ» наконт блакавання шэрагу інтэрнэт-сайтаў.

«Паведамляем, што ААЦ захадаў па абмежаванні доступу да ўказаных у звароце інтэрнэт-рэсурсаў не прымалася», — гаворыцца ў лісце першага намесніка начальніка Цэнтра Уладзіміра Рабаволава.

«Акрамя таго, у мэтах атрымання поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі па ўказаных у звароце пытаннях з аператарамі электрасувязі, упаўнаважанымі за пропуск міжсецевага трафіка, праведзена адпаведная праца», — піша сп. Рабаволаў. 

«Па прадстаўленай дадзенымі аператарамі інфармацыі ўстаноўлена, што якіх-кольвек абмежаванняў на доступ да ўказаных у звароце інтэрнэт-сайтаў не прымянялася. Збояў у працы абсталявання сетак перадачы дадзеных, а таксама кропкі абмену нацыянальным трафікам і міжнароднага цэнтра камутацыі 19 снежня 2014 г. не зафіксавана». 

«Разам з тым указанымі аператарамі 19 снежня 2014 г. зафіксавана масіраваная атака на сетку перадачы дадзеных. Паводле атрыманай інфармацыі, зробленыя захады абароны не паўплывалі на даступнасць указаных у звароце інтэрнэт-сайтаў», — пішуць з ААЦ. 

Упраўленне«К» інфармуеГА«БАЖ», штоправялоправерку, учасеякойвысветлілафізічнаемесцазнаходжанне«тэхнічныхрэсурсаў» заблакаваныхсайтаў (улісце пералічваюццаканкрэтныякраіныпакожнымрэсурсе).

«Паводле інфармацыі РУП «Белтэлекам», якіх-кольвек абмежаванняў на даступнасць указаных рэсурсаў у сетцы перадачы дадзеных РУП «Белтэлекам» не ўстаноўлена», — піша намеснік начальніка ўпраўлення Н. Лысенка. 

«Высветліць прычыны адсутнасці доступу карыстальнікаў Беларускага сегменту сеткі Інтэрнэт да вышэйзгаданых інфармацыйных рэсурсаў на тэрыторыі РБ не прадставілася магчымым. У ходзе правядзення праверкі праблем з доступам з унутранай сеткі РБ да ўказаных Вамі рэсурсаў не зафіксавана».    

МУС прапануе адрасаваць пытанні наконт блакавання і яго прычын Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі Мінсувязі і інфарматызацыі (РУП «БелДІЭ»).

«У сувязі з тым, што ў дадзеных падзеях адсутнічае грамадская небяспека, а таксама склад адміністратыўнага правапарушэння альбо крымінальнага злачынства, праверка па Вашым звароце спынена», — піша ўпраўленне «К». 

Нагадаем, што 22 снежня ГА «БАЖ» накіравала ў Генеральную пракуратуру РБ, а таксама ва Упраўленне МУС па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (упраўленне «К») і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце афіцыйныя лісты. Арганізацыя заклікала гэтыя ведамствы правесці праверку незаконнага блакавання шэрагу сайтаў напрыканцы снежня (belapan.com, belapan.by, naviny.by, belaruspartisan.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by, charter97.org.) высветліць асобаў, вінаватых у парушэнні заканадаўства, і прыцягнуць іх да вызначанай законам адказнасці.

Генпракуратура адпісалася яшчэ ў сярэдзіне студзеня.

Ведамства запэўніла, што «не ініцыявала пытанняў, звязаных з абмежаваннем доступу да ўказаных у звароце рэсурсаў для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў» і «інфармацыяй пра прыняцце дзяржаўнымі органамі ўказаных рашэнняў не валодае».

Таксама пракуратура накіравала зварот ГА «БАЖ» «для разгляду па сутнасці» ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 1
  • Балл: 5