Где учат бесплатно и увлекательно?

Беларускі калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:  журналістыка (падставовы курс), найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура, а таксама спэцкурс па фатаграфіі, журналісцкія практыкумы (культурніцкая аналітыка і інтэрнэт-журналістыка), сэмінар па палітычнай тэорыі “Інстытуты і палітыка” і магчымасць наведваць перакладчыцкую майстэрню Андрэя Хадановіча.

 Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

 Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

 Навучаньне ў БК – бясплатнае.

 Пачатак заняткаў з 27 кастрычніка 2014 г.

 Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2014 г.

 Умовы паступленьня http://bk.baj.by/faqs.htm

 Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com, facebook.com/belcollegium

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 6
  • "ПРОТИВ" : 0