З кім Лукашэнка размаўляе па тэлефоне

Найчасцей кіраўнік Беларусі размаўляў з Парашэнкам, Назарбаевым і Пуціным, а Пуцін — з Меркель, Аландам і Абамай.

Аляксандр Лукашэнка вельмі рэзка раскрытыкаваў урадавую сувязь. Не дзіўна, што ў кіраўніка краіны з'явіліся сур'ёзныя прэтэнзіі да закрытай сувязі. У чэрвені расійскі пранкер Vovan222 разыграў кіраўніка Беларусі. Ён патэлефанаваў Лукашэнку, як сын Віктара Януковіча і папрасіў для бацькі палітычнага прытулку ў Беларусі. У выніку запісаную размову нехта зліў у інтэрнэт.

«Гэта не справа, калі размаўляеш з кіраўніком нейкай дзяржавы, і нармальна паразмаўляць немагчыма. Таму ёсць таксама шэраг прэтэнзій да гэтай сферы дзейнасці», — сказаў Лукашэнка прымаючы з дакладам дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева.

Еўрарадыё вырашыла паглядзець з кім за апошні час размаўляў па тэлефоне Аляксандр Лукашэнка.

Аказалася, што найчасцей размаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным за вясну-лета адбылося 10 тэлефонных размоваў. З прэзідэтам Казахстана Лукашэнка размаўляў 5 разоў, а з прэзідэнтам Украіны — 4 разы. Былі размовы з Турчынавым, Кучмай, Мядзведзевым, Нікалічам, Тускам і Бердымухамедавым. Гэта згодна з афіцыйнымі паведамленнямі прэс-службы кіраўніка краіны. Магчыма, былі іншыя размовы, пра якія мы не ведаем.

Асноўнай тэмай размоваў стала вайна ва Украіне, эканамічныя санкцыі і падрыхтоўка Мінскага саміту.

Цікава, што Пуцін размаўляў з Пятром Парашэнкам часцей, чым Аляксандр Лукашэнка — 6 разоў. А вось з Назарбаевым і Лукашэнкам, і Пуцін стэлефаноўваліся амаль аднолькава — па 5 і 6 разоў.

У першай тройцы ў Лукашэнкі — Пуцін, Назарбаеў і Парашэнка. Пуцін найчасцей размаўляў з Меркель (31 раз), Аландам (14 разоў) і Абамай (9 разоў).

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 1
  • Балл: 5