Мінск: Прыватныя прапановы для дзіцячага развіцця па-беларуску

У Мінску павялічваецца попыт і прыватная прапанова заняткаў для беларускамоўных дзетак. На пачатку 2014/15 навучальнага года – развіццёвыя групы для дашкольнікаў усіх узростаў, нацыянальныя гульнёвыя методыкі, спартовыя бальныя танцы.

Групы ранняга развіцця Школы традыцыйнага мастацтва

Школа традыцыйнага мастацтва гурта GUDA запрашае дзетак ад 3 да 6 год у групы ранняга развіцця. Развiццё маўленчых і камунiкатыўных навыкаў, раскрыццё здольнасцяў дзіцяці. Гульнёвыя методыкi. Нацыянальныя традыцыі выхавання. Вопытны педагог-лагапед. Індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці.

Заняткі будуць праходзіць у раёне ст. м. Фрунзенская.

Кантакты для даведак: 8-029-6082556, 8-029-2792962

Падрабязней на vk.com/guda_group

«Крынічка» – школка дзіцячага развіцця Святланы Дзядовай

Групы: «Малеча» (1,5-2 гады: сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае развіццё), «Гарэзлікі» (2-3 гады: сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае развіццё), «Чамучкі» (3-4 гады: сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае развіццё), «Разумнікі» (4-5 год: інтэлектуальнае развіццё, падрыхтоўка да школы), «Літарынка» (5-6 год: інтэлектуальнае развіццё, падрыхтоўка да школы), «Дзіцячая пляцоўка» (дашкольнікі 4-7 год: развіццё камунікатыўных навыкаў праз гульні з раўналеткамі ў беларускамоўным асяроддзі), «Эўрыка (школьнікі 6-8 год: развіццё крэатыўнага мыслення).

Заняткі будуць праходзіць з кастрычніка на вул. Скарыны, 12.

Кантакты для даведак: dziadova@mail.ru, 8-029-6799222, 8-029-872-9222.

Падрабязней на dzietki.by, dedova.by

Беларускамоўныя групы для дзетак 1-6 год студыі «ДзеткіПлюс»

1-3 гады: праграма ранняга развіцця разам з мамай «Маляняты», у аснове якой комплексны падыход да працы з маленькімі дзецьмі праз спартова-танцавальныя заняткі з элементамі творчасці і прыкладнай дзейнасці.

3-6 год: «Вяселы цягнічок». Гэта не проста тэатральна-спартовыя заняткі, дзе маленькія артысты разнявольваюцца, пазбаўляюцца заціснутасці і развіваюцца фізічна, а і яшчэ цікавае падарожжа ў казку, якую яны самі будуць ствараць!

Заняткі будуць праходзіць на Рафіева, 30.

Падрабязней на detkiplus.by

Спартыўныя бальныя танцы ў беларускамоўнага трэнера

Шматразовая чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Вольга Корсак набірае групу. У праграме: выпраўленне паставы, вывучэнне разнастайных танцаў, асновы музычнай граматы, рухальныя гульні і інш. Магчымы набор у групы для дарослых з 16 гадоў.

Заняткі будуць праходзіць з верасня на Захарава, 58 (гімназія № 7).

Падрабязней пра Вольгу Корсак

Кантакты для даведак: vel 8-029-6364308, life 8-025-6148430, мтс 8-033-6611712.

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 3
  • "ПРОТИВ" : 0