Як Сяргей стаў Сержуком

Да свайго 25-годдзя случчанін Сяргей вырашыў зрабіць сабе падарунак – змяніць імя на беларускае. Супрацоўнікі ЗАГСа спачатку вырашылі, што ён жартуе, а пасля адправілі хлопца ў Акадэмію навук.

– Патрыятычныя памкненні ў мяне даўно прысутнічалі. Я люблю беларускую культуру, ганаруся тым, што беларус, і думка пра тое, каб змяніць імя, у мяне з’явілася яшчэ гады два таму. А тут як раз тэрмін дзеяння пашпарту сканчваўся, і я вырашыў рэалізаваць сваю ідэю, – распавёў Сяржук «Салідарнасці». – Мне здавалася несправядлівасцю, што ў нас Змітра запісваюць Дзмітрыем – карацей, пішуць у пашпарты рускія варыянты імёнаў.

Супрацоўніцы ЗАГСа спачатку вырашылі, што я жартую.

– А з чаго вы ўзялі, што ёсць такое імя? – спыталі.

Калі яны зразумелі, што ў мяне сур’ёзны намер, параілі звярнуцца ў Акадэмію навук за даведкай, што такое імя існуе.

Працяг чытайце тут 

  • Оцени идею: