Слухай птушак у першым онлайн вызначальніку па-беларуску

На сайце грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з'явіўся онлайн вызначальнік птушак. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець на фотаздымках і нават паслухаць голас!

Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзеныя апісанні, інфармацыя пра тое, дзе жывуць яго прадстаўнікі, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць.

Замест малюнкаў у ім выкарыстоўваюцца фотаздымкі — гэта дазваляе разглядваць амаль рэальную птушку, якой мы можам пабачыць яе за вакном.

У першым электронным вызначальніку птушак цалкам на беларускай мове змяшчаюцца назвы птушак таксама на ангельскай, лацінкай і рускай мовах. Тэксты апісанняў узятыя з палявога вызначальніка «Птушкі Еўропы» пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.

Электронны вызначальнік

Калі ў вас ёсць фотаздымкі птушак лепшай якасці, чым нашыя, або прапановы, як мы можам удасканаліць наш вызначальнік, дасылайце іх на адрас: info@ptushki.org.

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 15
  • "ПРОТИВ" : 0