Беларускія зязюлі пад наглядам спадарожнікаў

Распачаўся унікальны праект па адсочванню міграцый беларускіх, нямецкіх і брытанскіх зязюль. Пяць птушак з кожнай краіны атрымалі спецыяльныя датчыкі, якія пры дапамозе спадарожнікавай сістэмы, будуць сачыць за пералётамі птушак.

Такім чынам можна прасачыць за шляхамі міграцыі і высветліць, чаму пасля зімоўкі з Афрыкі вяртаецца меней птушак, чым ляціць туды.

Сачыць за беларускімі зазюлямі можна тут.

«Адным з галоўных адкрыццяў спадарожнікавага сачэння за зязюлямі стала разуменне, што з дванаццаці месяцаў года зязюлі праводзяць на месцах гнездавання толькі два. Увесь астатні час яны мігруюць, — кажа Віктар Фенчук, дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». — Прычым, нават на месцах зімоўкі яны не сядзяць на месцы, а рухаюцца ўвесь час разам з перыядам дажджоў».

Для нашай краіны, па словах пецыялистащ, у праекце важныя як навуковы, так і інфармацыйны бок. У навуковым плане вельмі ціквае супрацоўніцтва з вядучымі еўрапейскімі прыродаахоўнымі і навуковымі арганізацыямі, даследванні на новым навуковым узроўні. Адначасова, зязюля — вядомая птушка. Кожны жыхар Беларусі добра ведае гэты від. Таму спадарожнікавае сачэнне дае добрую мажлівасць прыцягнуць да назіранняў за прыроднымі з’явамі вялікае кола людзей.

Праект рэалізуецца Баварскім таварыствам аховы птушак з нямецкага боку, грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з беларускага, пры тэхнічнай патдрымцы Брытанскага траста па арніталогіі і з фінансаваннем з боку Нямецкай агенцыі па международнаму супрацоўніцтву.

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 7
  • "ПРОТИВ" : 0