Канфлікт паміж Расіяй і Сусветнай гандлёвай арганізацыяй: ці выйграе Беларусь?

Еўракамісія вылучыла Расіі першую прэтэнзію ў межах СГА. Да канфлікта прывёў рэжым спрыяння мясцовым вытворцам у рэгламенце Мытнага саюза. Чаго цяпер чакаць кампаньёнам?

Прычынай прэтэнзіі сталі нормы Мытнага саюза (МС), а менавіта — падатак на ўтылізацыю аўтамабіляў. Плаціць яго мусяць імпарцёры . А днак дамовы Мытнага саюзу вызваляюць ад падатку вытворцаў Беларусі, Казахстана і ўласна Расіі.

У Расіі ёсць 60 дзён, каб урэгуляваць канфлікт

«Падатак [на утылізацыю] не адпавядае падставоваму правілу СГА, якое забараняе дыскрымінацыю імпарцёраў», — цытуе «BBC»">ВВС еўракамісара па гандлю Карэла дэ Гюхта.

Еўрапейцаў не задавальняюць аргументы, што падатак скіраваны на нейтралізацыю негатыўнага экалагічнага эфекту падчас утылізацыі аўтамабіляў. Падатак прыносіць 1,3 млрд еўра на год у расейскі бюджэт, але робіць практычна немагчымым пастаўкі нелегкавых аўто з Еўропы.

У Расіі ёсць шэсцьдзесят дзён, каб урэгуляваць канфлікт з партнёрамі па СГА, інакш будзе распачатае судовае разбіральніцтва. Сітуацыя ўскладняецца тым, што расійскі парламент сышоў на вакацыі, а значыць змяняць памеры пошлін зараз проста няма каму.

— Мы толькі можам паспрабаваць запэўніць нашых еўрапейскіх партнёраў, што ўсё ўрэгулюецца , як тольк і парламент выйдзе з вакацыяў. У адваротным выпадку арганізуецца група незалежных экспертаў, якая паспрабуе прымірыць бакі. Калі не атрымаецца, будзе вынесена рашэнне, якое абавяжа Расію выраўняць умовы ўтылізацыйнага збору, — апісвае магчымы сцэнар Аляксей Партанскі, прафесар Нацыянальнага даследчага універсітэта Вышэйшай школы эканомікі.

У самым горшым выпадку, калі будзе ўсталявана, што за мінулы перыяд былі нанесеныя істотныя страты замежным пастаўшчыкам, паўстане пытанне пра кампенсацыю. К раінам Еўрапейскага саюза будзе дазволена часова падняць пошліны на некаторыя расейскія тавары. І можа стацца, што за прэферэнцыі для вытворцаў аўтамабіляў, у тым ліку і беларускіх, будуць расплочвацца расійскія металургі ці вытворцы ўгнаенняў, бо менавіта іх прадукцыю Расія экспартуе ў ЕС.

Мытны саюз не мае шанцаў стаць паспяховым праектам

Адмыслоўцы фонду «Петербургская политика», прааналізаваўшы ўмовы ўдзелу Расіі ў двух аб’яднаннях, папярэджвалі літаральна ў траўні: «Рэжым спрыяння лакальным вытворцам, які закладваецца ў рэгламент Мытнага саюза, можа прывесці да канфлікта з чальцамі СГА».

— Расіі дастаткова часта давядзецца выбіраць паміж дамоўленасцямі у межах МС і СГА. Бо ўваход у СГА быў вельмі даўгім і было шмат кампрамісаў, якія засталіся хісткімі, — разважае эканам і ст Яўген Гонтмахер, сябра праўлення Інстытута сучаснага развіцця.

Аднак ён жа адзначае, што Мытны саюз — частка вялікага палітычнага праекту Уладзіміра Пуціна па еўрапейскай інтэграцыі, праз які расейскі прэзідэнт намагаецца кансалідаваць грамадства і зарабіць палітычныя балы. А таму:

— Пакуль, наколькі я назіраю, прыярытэтным для расійскага кіраўніцтва з’яўляецца курс на Мытны саюз. Расія, канешне, хоча ўседзець на двух крэслах, але калі давядзецца жорстка выбіраць, я думаю, хутчэй , гэта будзе Мытны саюз.

Хаця эканамічна Мытны саюз, паводле Гонтмахера, не мае шанцаў стаць паспяховым праектам. З ім згодны і Аляксей Партанскі:

— Гэта на пачатку камусьці падавалася, што ёсць выбар паміж СГА і МС. Насамрэч яго няма і быць не можа, бо на краіны МС у Расіі даводзіцца не больш за 10% знешнегандлёвага абароту, а на краіны СГА — каля 90%. Тое самае для Казахстана. Для Беларусі карціна крыху іншая, бо экспарт у ЕС і ў Расію прыкладна аднолькавы.

СГА страчвае сваю прыцягальнасць

Дарэчы, размовы пра далучэнне да СГА і Беларусі таксама вядуцца. Ёсць прагноз, што гэта здарыцца ў 2015-м годзе. Аднак палітолаг, дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытут а міжнародных стасункаў, Кірыл Коктыш лічыць, што на дадзены момант СГА страціла ранейшую прыцягальнасць .

На пачатку СГА была аб’яднаннем меньшасці супраць большасці. Былі створаныя ўнутраныя прэферэнцыі, якія дыскрымінавалі недалучаную большасць.

— Зараз, калі большасць ужо ў арганізацыі, пернікаў там не засталося. Выйграць ад адкрытасці межаў вельмі ця ж ка, затое лёгка страціць тое, што маеш. Адзіныя, хто выйграў у Расіі, — металургі . У се астатнія галіны вытворчасці страчваюць. Беларусь жа ўвогуле не мае ніводнай вытворчасці, якая вытрымае канкурэнцыю ў СГА , — прагназуе Кірыл Коктыш .

Як сяброўства Расеі ў СГА а дгукнулася ў Беларусі

Пасля ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю найбольш праблемаў прыдбала рас е йская сельская гаспадарка, асабліва свінагадоўля. Сітуацыя ў гэтай галіне абвастраецца яшчэ і афрыканска й чумой свінняў, што ахапіла ўсю еўрапейскую частку краіны. Але гэты ж фактар, магчыма, паспрыяў таму, што беларускія пастаўшыкі мяса пакуль не моцна адчулі ціск канкурэнцыі. Праўда, радавацца рана.

— Трэба разумець, што даходы ад сельскагаспадарчай прадукцыі вельмі добрыя для PR, але абсалютна мізэрныя з пункту гледжання нацыянальнага прыбытку, — заўважае Кірыл Коктыш. — Калі браць тэхніку, то пасля ўступлення Расіі ў СГА у Беларусі ўзнікаюць праблемы са збытам. Бо канкураваць з глабальнымі кампаніямі Беларусь наўрад ці здольныя.

Істотнасць пагрозы ўсведамлялі і беларускія парламентарыі, якія сёлета адкрывалі заканатворчы сезон менавіта з пытання адаптацыі беларускіх вытворцаў да новых умоваў канкурэнцыі на рас е йскім рынку. Аднак не знайшлі дзейсных ідэяў , і ўжо ў чэрвені Аляксандр Лукашэнка папракаў іх: «Спасылацца на тое, што мы не можам канкураваць у Расіі з таварамі ўсяго свету, — гэта проста смешна».

Але факт застаецца фактам. У якасці галоўнай прычыны загружанасці складоў беларускіх прадпрыемстваў называюць як раз падзенне попыту на знешніх рынках. Прыкладам, для МАЗаў Расія — традыцыйны рынак збыту. Ды і экспарт машынаў для збору і абмалоту сельскагаспадарчых культур знізіўся за 2 месяца 2013 года на 26% ў параўнанні да аналагічнага перыяду 2012 года.

Палітычныя выгоды не будуць вечна пераважаць над эканамічнымі

Тое, як Расія будзе паводзіцца сябе падчас разбіральніцтва па ўтылізацыйных мытах, стане паказнікам, наколькі яна гатовая абараняць свае пазіцыі, а таксама кампаньёнаў па Мытным саюзе.

Статут Сусветнай гандлёвай арганізацыі кажа пра тое, што калі нейкія інтэграцыйныя аб’яднанні ўзніклі да таго, як краіна ўступіла ў СГА, то эксклюзіўныя правілы, якія распаўсюджваюцца на гэты інтэграцыйны фармат мусяць захавацца. Таму юрыдычная магчымасць захаваць дамоўленасці ў межах Мытнага саюза ёсць.

— Але ці будзе Расея гэта рабіць цалкам залежыць ад актыўнасці, праяўленай Беларуссю і Казахстанам, — лічыць Кірыл Коктыш. — Дасюль кіраўніцтва гэтых двух краінаў не асабліва клапацілася пра адстойванне інтарэсаў, разлічваючы, відаць, зноўку ж на тое, што палітычныя выгоды пераважаць над эканамічнымі, а таму Масква не дасць у крыўду. Аднак вечна гэта доўжыцца не можа.

Унутраны рынак Мытнага саюза не такі вялікі, тым больш, калі казаць пра РФ і Казахстан, ён ужо шмат у чым захоплены імпартам, папярэджвае Яўген Гонтмахер.

— І пакуль відавочна, што прадукцыя, якая выпускаецца ў гэтых трох краінах, горш за імпартную. Таму адзіны варыянт — уключацца ў глабальныя працэсы інтэграцыі. Там ёсць нішы для расійскіх, казахскіх і беларускіх тавараў , — упэўнены эксперт .

Дарэчы, гутарка пра тое, каб Беларусь, Казахстан і Расія далучаліся да С ГА як адзіная мытная прастора, вялася. Аднак Масква ўсё ж зрабіла гэта адзінаасобна. У гэтага ёсць і свае плюсы — шмат якія тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюзу адразу распрацоўваюцца з улікам патрабаванн яў СГА. Аднак канкрэтныя высновы можна будзе зрабіць яшчэ не хутка, заўважае Аляксей Партанскі:

— І ў Расіі, і ў краінах Мытнага саюз а ў прынцып е ёсць такія неапраўданыя спадзяванні, што нешта мусіць адбывацца зараз, неадкладна. Зараз назіраюцца толькі н я значныя кропкавыя эфекты, часова, можа быць, негатыўныя, недзе пазітыўныя.

У асноўным жа , на думку эксперта, патрэбна 5-7 год, каб ацаніць вынікі.

+ Колькі нагадлявала Беларусь з партнёрамі па Мытным саюзе

  • Оцени статью: