Пал ТАМАШ: Беларусы не ведаюць, што такое рэзкія перамены

Спецыфіка краіны палягае ў тым, што рэформы расцягнутыя на дзесяцігоддзі. Няма вопыту шокавай мадэрнізацыі, калі тысячы людзей на некалькі гадоў застаюцца без працы.

І хаця, на першы погляд, гэта падаецца станоўчым момантам, пазней гэта адыграе злы жарт. У Беларусі вельмі шмат праціўнікаў резкіх рэформаў, гэта падмацоўваецца ўяўнай стабільнасцю. Людзі насамрэч не галадаюць, неяк занятыя на працы. Але менавіта з-за гэтага і немагчыма ўявіць резкую змену рэжыму — не ў палітычным сэнсе, а як звычайную рэч. Час паказаў, што ў Беларусі якасна іншае грамадства, таму тут нельга выкарыстоўваць чэскія альбо польскія сцэнары пераменаў, — адзначае адзін з вядучых еўрапейскіх спецыялістаў па праблемах сацыяльна-палітычных трансфрамацый на постсавецкай прасторы, прафесар сацыялог іі Пал Тамаш.

  • Оцени статью: