Ці гатовы беларускі бізнес плаціць за усмешкі?

Джазавыя вечары ля ратушы ў Мінску і выстава прац Казіміра Малевіча на плошчы Якуба Коласа — такая супраца бізнэса і НДА ў Беларусі пакуль не надта відавочная, але гатовая да развіцця. Пра сацыяльна адказны бізнэс як альтэрнатыву замежным грантам — старшыня кіравання фонду «Ідэя» Павал Вешторт.

НДА і бізнэс размаўляюць на розных мовах

93% бізнэсоўцаў гатовыя фінансаваць праекты НДА — аб гэтым сведчаць вынікі даследвання, праведзенага фондам «Ідэя».

Сам фонд ладзіць праекты пры падтрымцы бізнэса: выставы, канцэрты, паездкі ў дзіцячыя дамы, канферэнцыі і семінары; таксама прасоўвае заканадаўства ў сферы дабрачыннасці.

— Бізнэс гатовы плаціць за ўсмешкі, радасныя твары, за атмасферу. Ён гатовы да супрацы, але трэба навучыць грамадскасць працаваць з ім. Сёння існуе прорва паміж гэтымі двума суб’ектамі: НДА жывуць па сваіх законах, бізнэс — па сваіх, — адзначае Павал Вешторт.

Паводле Паўла, НДА трэба быць больш дзелавымі, прадстаўнічымі, прадпрымальнымі, разумець: бізнэсу важна бачыць колькі і што каштуе, для чаго гэта патрэбна

— Трэба быць дасведчаным у тэхналогі і і размаўляць з бізнэсам на роўных, каб правільна прэзентаваць сваю ідэю, каб бізнэс дакладна бачыў, пад якія мэты і для якіх людзей выдатко ўвае грошы, — гаворыць Павал.

З карпарацыямі працаваць прасцей

У тым, што датычна сацыяльнай адказнасці бізнэса, сітуацыя ў Беларусі перспектыўная, але не бясхмарная. Стасункі псуе недасканалая заканадаўчая база. На думку Паўла Вешторта, у Беларусі неабходна прыняць законы аб дабрачыннасці і дабрачынных арганізацыях, аб спонсарстве і мецэнацтве.

— Хацелася б наладзіць супрацу з невялікім бізнэсам, але пакуль з карпарацыямі працаваць прасцей. Лепш адшукаць у адной кампаніі фінансы на праект, чым знайсці па 10 рублёў у розных, — дзеліцца досведам суразмоўца.

Напрыклад, патрэбна 100 рублёў на канцэрт. Невялікія кампаніі дасылаюць хто руб е ль, хто пяць. Але калі набіраецца толькі 98 рублёў, то па заканадаўстве ўжо немагчыма правесці канцэрт. Грошы трэба вяртаць назад. Гэта лішняя праца, якая не прываблівае.

Матываваць бізнэс маглі б падатковыя прэферэнцыі, якія ў большасці краін свету даюць магчымасць вылучаць дапамогу не з чыстага прыбытку, а за кошт падаткаў.

— Беларускі бізнэс звыш сацыяльна адказны, таму што ён усё робіць фактычна за кошт свайго чыстага прыбытку, — лічыць Павал.

Асаблівасць беларускага бізнэсу яшчэ і ў тым, што ён пакуль не гатовы інвеставаць у семінары, трэнінгі, у даследчыцкія і праваабарончыя праекты. Яго больш прываблівае, напрыклад, доўгатэрміновы праект па навучанню маляванню дзяцей: можа, з гэтай групы праз колькі год выйдзе знакаміты мастак.

НДА прасцей адмовіць, чым дзяржаве

Навошта бізнэсу патрэбна аддаваць свае грошы?

— Па логіцы, заплаціў падаткі — усё. Але сацыяльна адказны бізнэс інвестуе ў грамадства, калі бачыць яго паспяховым, а сваіх кліентаў — плацежаздольнымі і адукаванымі, — адзначае Павал.

У цэлым бізнэс добра знаёмы са з’явай фінансавання спартовых каманд, клубаў, фестываляў: з прапановамі да яго звяртаецца дзяржава. Адрозненне ў тым, што НДА прасцей адмовіць.

Сацыяльная адказнасць — адзін з элементаў палітыкі замежных партнёраў, прапісаны ў кантрактах: бізнэсмэн мусіць быць сацыяльна адказным — гэта прыкмета добрага тону.

Чым больш прадстаўнікой беларускага бізнэс у будзе працаваць з замежнымі кампаніямі, тым больш будзе сацыяльна адказным — так лічыць Павал Вешторт. І ў пацверджанне сваіх словаў згадвае Беларускі металургічны завод — дзяржаўнае прадпрыемства, якое падпісала Глабальную дамову ў 2008 годзе і кожны год публікуе карпаратыўную сацыальную справаздачу. Напрыклад, за сродкі БМЗ была рэканструяваная цэнтральная плошча Жлобіна, пабудаваны хірургічны корпус раённай бальніцы.

Бонусы для бізнэса

Бізнэс-кампаніі заўсёды прыемная рэклама з боку НДА: лагатыпы, згадванні — на што хапае фантазіі і магчымасцяў. Грае чалавечы фактар: любому прыемна атрымаць маральнае задавальненне.

— У тых, хто займаецца бізнэсам, у душы ёсць жаданне дапамагчы, калі ў іх саміх усё някепска. Такіх вельмі шмат. Ідэя карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці прыйшла ў Беларусь з Захаду, але нам гэта не чужое, — даводзіць Павал Вешторт.

І менавіта зараз, на яго думку, той час, калі карпаратыўная сацыяльная адказнасць бізнэса (КСО| CSR ) пераўтвараецца з новай фішкі ў норму.

+ Белорусские производители матрасов спасают фермеров в Африке

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 11
  • "ПРОТИВ" : 0