Што можа зрабіць журналісцкая супольнасць для рэфармавання медыясферы

З прамоваў удзельнікаў дыскусіі “Перспектывы рэфармавання медыясферы. Што можа зрабіць журналісцкая супольнасць?”.

Андрэй Дынько:

“Мы лёгка клалі на лапаткі дзяржаўную прэсу, таму што яна не магла ні на што рэагаваць, чакала загаду... А вось парталы-агрэгатары навін – TUT.by, Onliner.by – гэта моцныя канкурэнты. Таму наша задача – знайсці тое, чым мы можам быць лепшымі для чытача.”

ПОЎНЫ ТЭКСТ

Андрэй Бастунец:

“Пытання, ці можа БАЖ звяртацца да “нелегітымнага” парламента, “нелегітымнага” прэзідэнта, проста не існуе – мы мусім гэта рабіць, калі хочам калі-небудзь знайсці Беларусь на мапе Еўропы, а не побач з Эрытрэяй і Іранам...”

ПОЎНЫ ТЭКСТ

Віктар Марчук:

“У артыкуле закона “Аб СМІ” датычна акрэдытацыі журналістаў – 490 знакаў з прабеламі. Для таго, каб пазбавіць журналіста права на акрэдытацыю, дзяржаўным органам дастаткова 56-і знакаў з прабеламі, з гэтага ж пункта. Тамсама напісана: “у парадку, вызначаным дзяржаўнымі органамі”. І яны усталёўваюць свае парадкі...”

ПОЎНЫ ТЭКСТ

Міхась Янчук:

“Зараз у краіне паводле шызоідна-палітычнага календару пачынаецца стадыя вегетарыянскіх часоў, якія будуць доўжыцца амаль да наступных прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. І гэты час добра было б выкарыстаць на тое, каб максімальна ўзмацніць нашае асяроддзе перад чарговай фазай рэпрэсій, якая нас чакае пасля...”

ПОЎНЫ ТЭКСТ

Паўлюк Быкоўскі:

“Уяўляецца, што толькі рэальная пагроза спагнання грашовай кампенсацыі за крадзеныя фотаздымкі здолее адыграць сваю ролю, каб сітуацыя цалкам перайшла ў прававое рэчышча. Пэўна, што гэта не за гарамі, бо пашукавікі ўжо навучыліся шукаць не толькі тэксты, але і малюнкі.

Ужо былі прэцэдэнты, калі міжнародныя выдавецкія групы, якія працуюць на расійскім рынку, выказвалі беларускім выдаўцам прэтэнзіі і пагражалі санкцыямі...”

ПОЎНЫ ТЭКСТ

Аляксандр Класкоўскі:

“Што да ўзаемаразумення між дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсай, то перыядычна гучыць матыў: рабяты, давайце жыць дружна! Замежнікі шчыравалі, каб звесці нас за адным сталом. Былі круглыя сталы пад час адлігі пад эгідай АБСЕ. Прапановы ўлады звяліся да ідэі нейкага супольнага, інтэграванага кодэксу этыкі.

Але ён не будзе працаваць, нават калі запісаць там самыя правільныя рэчы, бо ў нас анамальная медыясфера. Добрыя хлопцы ў дзяржаўных рэдакцыях, але, калі будзе адмашка зверху, усю гэную этыку адсунуць убок і запэцкаюць брудам любога з галавы да пятак. Я на сабе гэта зведаў.

І я не хачу выглядаць наіўным катом Леапольдам, паўтараючы: рабяты, давайце жыць дружна! Ідылічнага яднання расколатага прафесійнага цэха чакаць не выпадае. Не будзе моцнай адзінай журналісцкай этыкі, пакуль існуе цяперашняя палітычная сістэма і рэптыльны масіў дзяржаўных СМІ...”

ПОЎНЫ ТЭКСТ

 

  • Оцени статью: