Калі «остарбайтары» стануць часткай памяці беларусаў пра вайну?

Што насамрэч істотнае страчвае гераічная гісторыя вайны, выкрэсліўшы лёсы 400 тысяч яе забытых ахвяр, «остарбайтараў» — пра гэта даследчыца Алеся БЕЛАНОВІЧ, якая працуе над дысертацыяй пра жаночы вопыт прымусовых работ і вяртання ў савецкую Беларусь.

На здымку (злева направа): Былая «остарбайтарка» Рэгіна Лаўровіч (узначальвае зараз аб'яднанне вязняў вайны Партызанскага раёна Мінска), вядомая публіцыстка і грамадская актывістка ў Нямеччыне Пэгі Парнас (яе бацькі загінулі ў Трэблінцы), беларуская даследчыца Алеся Белановіч у гасцях у нямецкага аб’яднання антыфашыстак і антыфашыстаў, Гамбург

«Вусная гісторыя»

У беларусаў яшчэ ёсць магчымасць пачуць гісторыі былых «остарбайтараў» ад саміх сведак. І х расповеды могуць стаць крыніцай для даследчыкаў. Але, на жаль, студэнты ў Беларусі не могуць ва ўніверсітэце атрымаць веды і практычны досвед па вывучэнню «вуснай гісторыі» як метаду гістарычнага даследавання.

Я вучылася «вуснай гісторыі» ў 2005 годзе, калі ўдзельнічала ў міжнародным праекце па збору інтэрв’ю са сведкамі Другой сусветнай вайны. Разам з нямецкай даследчыцай Імке Гансан вандравала па Беларусі і сустракалася з тымі, хто падчас вайны выконваў прымусовую працу ў гета, канцлагеры, працоўных лагерах. На падставе інтэрв’ю Імке даследуе, у якім кантэксце да калектыўнай памяці пра Другую сусветную вайну знаходзяцца індывідуальныя ўспаміны былых «остарбайтараў».

У розных краінах ёсць навуковыя школы, якія скептычна ставяцца да інтэрв’ю як крыніцы навуковага даследавання. Галоўны аргумент, які выкарыстоўваюць апаненты, — суб’ектыўнасць «вуснай гісторыі».

Але, па-першае, ўсе крыніцы суб’ектыўныя. Па-другое, «вусная гісторыя» не мае на мэце аднаўленне фактаў. У першую чаргу, гэты метад даследавання дае магчымасць для інтэрпрэтацыі ўплыву гістарычных падзей на лёс асобнага чалавека.

У Беларусі працэс прызнання «вуснай гісторыі» навуковым асяродкам ускладняецца яшчэ і тым, што яна падае інфармацыю, якая вельмі часта супярэчыць афіцыйнай гісторыі, не адпавядае калектыўнай памяці пра гераічнае партызанскае мінулае.

Фрагментарная цікаўнасць да «остарбайтараў»

З начным штуршком для гістарычны х даследаванн яў па «остарбайтарах» у Беларусі сталіся перамовы ў 1990-я гады з нямецкім урадам па пытаннях выплаты грашовых кампенсацый былым прымусовым работнікам.

У 1996-1997 гадах калекты ў беларускіх гісторыкаў апублікава ў зборнікі дакументаў з беларускіх і нямецкіх архіваў «Беларускія остарбайтары». У 2001 годзе пабачыла свет і гісторыка-аналітычнае даследаванне з той жа назвай. Даследаванне , безумоўна, паспрыяла прызнанню тэмы «остарбайтараў» у навуковым асяродку. Але вельмі хутка з’явілася стаўленне да гэтай тэмы як даследаванай.

Можна ўзгадаць яшчэ дысертацыю Яўгена Грэбеня, дзе тэма «остарбайт а раў» аналізуецца ў межах вярбоўкі, агітацыі і транспарціроўкі з акупаванай Беларусі.

Але ў цэлым на дадзены момант не выйшла ніводнага сучаснага даследавання, якое б закранала тэму «остарбайтараў» з новай перспектывы.

Тут варта адзначыць яшчэ і рэзананс у грамадстве, які быў звязаны з выплатамі кампенсацый. Пасля стварэння ў Нямеччыне ў 2000 годзе федэральнага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», у Беларусі пачаў працу па пошуку былых прымусовых работнікаў і па выплатах кампенсацый рэспубліканскі фонд «Узаемапаразуменне і прымірэнне».

Былыя прымусовыя работнікі пасля больш чым 50 гадоў маўчання атрымалі прызнанне ў якасці ахвяр нацыянал-сацыялізму. У гэты час былі створаны шматлікія грамадскія арганізацыі былых «остарбайтараў» з мэтай дапамогі ў пошуку дакументаў, якія пацвярджалі знаходжанне на прымусовых работах. Яны пачалі адстойваць свае інтарэсы, аб’ядноўваць вакол сябе іншыя катэгорыі ахвяр нацыянал-сацыялізму. Іх стала лягчэй знайсці для правядзення інтэрв’ю ці ажыцяўлення гуманітарнай дапамогі. Тым не менш, гэтая цікавасць як з боку даследчыкаў, так і з боку грамадства мае фрагментарны характар.

З тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас акупацыі было выгнана каля 400 тысяч чалавек на прымусовыя работы ў нацысцкую Нямеччыну. Вядома, што на тэрыторыі «нямецкага рэйха» дзейнічалі нацысцкія прадпісанні па абыходжанню з работнікамі з Усходу: ім было забаронена выходзіць за межы працоўнага лагера, мець стасункі з немцамі і работнікамі іншых нацыянальнасцей, наведваць царкву і крамы.

Але якія існавалі магчымасці для абыходжання гэтах прадпісанняў для саміх «усходніх работнікаў»? Альбо які вопыт прымусовых работ мелі тыя, хто патрапіў у сельскую ці хатнюю гаспадарку і меў непасрэдны кантакт з нямецкімі сем’ямі? Ды ўвогулле, ці адрозніваецца вопыт жанчын у якасці «остарбайтар а к» у «нямецкім рэйху»? Што было з жанчынамі які нараджалі там дзяцей? І што было з гэтымі дзецьмі? Як вопыт прымусовых работ паўплываў на далейшае жыццё? З чым сутыкнуліся падчас рэпатрыацыі на радзіму? Як адбывалася сацыялізацыя былых прымусовых работнікаў у савецкае грамадства? Як яны ставяцца да позняй кампенсацыі з боку Нямеччыны і Аўстрыі? Як адчуваюць сябе ў сучасным беларускім грамадстве?

Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, адных толькі архіўных дакументаў мала. Каштоўнай крыніцай тут выступаюць інтэрв’ю з былымі «остарбайтарамі».

Галасы беларускіх «остарбайтараў» у Берлінскім універсітэце

У Нямеччыне існуюць шматлікія школы і інстытуты па даследаванню наступстваў нацыянал-сацыялізму. У Берліне, напрыклад, на месцы былых баракаў для прымусовых работнікаў працуе дакументацыйны цэнтр, праводзяцца тэматычныя экскурсіі, сустрэчы з былымі прымусовымі работнікамі. Такія цэнтры ёсць у розных гарадах краіны .

Вывучэнне тэмы выкарыстання прымусовых работнікаў падчас нацыянал-сацыялізму было моцна звязана з дыскусіямі па пытаннях выплат грашовых кампенсацый. Федэральны фонд атрымаў грошы ад нямецкага ўраду і нямецкіх прадпрыемстваў, на якіх працавалі прымусовыя работнікі. Таму ў 1980-90-я гады было шмат даследаванняў па выкарыстанню замежных работнікаў на асобных нямецкіх прадпрыемствах, а таксама рэгіянальныя даследаванні, ці лакальныя па асобных гарадах.

Тэма прымусовых работнікаў атрымала новае гучанне ў кантэксце даследаванняў па медыцыне падчас нацыянал-сацыялізму. На прыкладзе медыцынскага абыходжання з замежнымі работнікамі, радзільняў для «остарбайт а раў», правядзення прымусовых абортаў падымаліся пытанні медыцынскай этыкі і супрацоўніцтва медыкаў з нацысцкім рэжымам. Нямецкая даледчыца Гізэла Шварцэ даследавала нацысцкую палітыку ў дачыненні да жанчын «остарбайт а рак» і да іх народжаных у Нямеччыне дзяцей.

Дысертацыя Енса Бінэра ўздымае такое пытанне: як уплывала прапаганда супраць СССР на ўспрыманне немцамі работнікаў з Савецкага Саюза?

На базе Свабоднага ўніверсітэту Берліна працуе онлайн архіў, дзе захоўваюцца інтэрв’ю з былымі прымусовымі работнікамі з 26 краінаў. Гэты архіў даступны для даследчыкаў. Пасля рэгістрацыі ім можна карыстацца для навуковых даследаванняў, правядзення школьных заняткаў. Між іншым, у ім знаходзяцца 72 інтэрв’ю з беларускімі «остарбайтарамі».

У свядомасці беларусаў дамінуюць партызаны і падпольшчыкі

Вядома, адносіны да «остарбайт а р аў » у сучаснай Беларусі адрозніваюцца ад савецкага часу. Пры рэпатрыацыі яны праходзілі праз фільтрацыйныя лагеры, на іх заводзіліся спецыяльныя справы. Узровень уплыву на далейшае жыццё залежаў ад таго, у якім узросце быў чалавек, ці якія амбіцыі меў у далейшым. Калі гутар к а ішла аб у ступленні ў КПСС, паступленні ва ўніверсітэт ці атрыманні высокай пасады — наяўнасць прымусовай работы падчас вайны адыгрывала ролю «воўчага білета». Людзі спрабавалі вынішчаць гэтыя звесткі, наколькі магчыма, са сваёй біяграфіі, не дзяліцца гэтым нават з самымі блізкімі.

Толькі ў пачатку 1990-х гадоў тыя, хто дажылі да гэтага часу, атрымалі магчымасць адкрыта ўзгадваць пра свой вопыт у якасці прымусовых работнікаў.

Тым не менш у афіцыйную культуру памяці пра вайну «остарбайт а ры», як і многія іншыя (вязні канцлагераў і гета), так і не патрапілі. У калектыўнай свядомасці беларусаў да гэтага часу дамінуюць «гераічныя» сведкі вайны — вайскоўцы, партызаны і падпольшчыкі.

Ахвяры дзвюх дыктатур

Калі я раблю інтэрв’ю, мяне цікавіць вопыт прымусовай працы ў кантэксце ўсяго жыцця рэспандэнтаў. А большая частка іх жыцця прайшла ў Савецкім Саюзе.

Многія распавядаюць, як сталінскія рэпрэсіі закранулі іх сем’і. Мяне вельмі ўразіла, што часам рэспандэнты спрабуюць знайсці апраўданне для рэпрэсіўнай савецкай палітыкі. Напрыклад, у тым, што Савецкі Саюз быў маладой краінай, што былі праціўнікі савецкай улады, ад іх трэба было бараніцца, і што пры гэтым рабіліся памылкі, асуджаліся не тыя, але гэта не віна Сталіна, а толькі выканаўцаў на месцах.

Да гэтага часу тэма рэпрэсій застаецца вельмі няпростай для многіх рэспандэнтаў і звязана са страхам. Для многіх стратэгія апраўдання рэпрэсій з’яўляецца часткай стратэгіі выжывання, не канфрантацыі з калектыўнай памяццю. Адна рэспандэнтка толькі пасля трох гадоў знаёмства распавяла мне пра тое, што яе бацька быў рэпрэсаваны.

Рускі даследчык Павел Палян назваў у сваім даследаванні былых «остарбайтараў» і ваеннапалонных ахвярамі дзвюх дыктатур.

І гэта тое пытанне, на якое пры дапамозе «вуснай гісторыі» можна паспрабаваць даць адказ: якія стратэгіі выжывання ў гэтых дыктатурах знаходзілі людзі і як пра гэты траўматычны вопыт яны распавядаюць?

Без чалавечых лёсаў гісторыя вайны няпоўная

Мая бабуля, якая нарадзілася ў 1935 годзе ва ўкраінскім горадзе Палтава, любіла распавядаць пра сваё дзяцінства, пра акупацыю і пасляваенны час. Пра тое, як у іх кватэравалі тры нямецкія салдаты: Ганс, Фрыц і Вальтэр. І як яны, малыя дзеці, складалі вершы на мешаніне з украінскай і нямецкай моваў і, калі бачылі нямецкіх салдат з украінскім дзяўчатамі, крычалі гэтыя вершы ім ўслед. А салдаты, кідалі дзецям нямецкія смактулькі, «бон-боны», каб тыя ад іх адчапіліся.

Пра тое, як было страшна і голадна падчас вайны. І не менш голадна пасля вайны, калі прабабуля, якая адна гадавала траіх дзяцей мусіла «за палачкі» працаваць на адбудове заводаў.

У навуковую цікавасць бабуліны гісторыі перараслі, калі падчас вучобы на гістарычным факультэце БДПУ імя Максіма Танка мне пашчасціла пазнаёміцца з гісторыкам-германістам, даследчыкам гісторыі Другой сусветнай вайны Яўгенам Новікавым, які ладзіў на кафедры краязнаўства Беларусі Лінгвістычнага ўніверсітэта канферэнцыі пад назвай «Беларусь і Германія», дзе працавала секцыя для даследчыкаў вайны.

І сёння л ёс кожнага рэспандэнта не пакідае абыякавым. Іх г історы і роб я ць відавочным, які моцны ўплыў на жыццё чалавека маюць тыя ці іншыя палітычныя падзеі.

Я сябрую з Музай Іванаўнай Івановай з Навагрудка. Падчас дэзінфекцыі ў перасыльнам лагеры яна, маладая дзяўчынка, падумала, што іх размясцілі ў газавую камеру. Ад моцнага шоку ў яе спыніліся ў развіцці жаночыя рэпрадуктыўныя органы. Пасля вайны яна так і не пабралася шлюбам, бо не магла мець дзяцей. Гэты траўматычны вопыт паўплываў на ўсё яе жыццё.

Рэгіна Аляксандраўна Лаўровіч не казала свайму мужу 25 год пра тое, што падлеткам была вывезена на прымусовыя работы ў Францыю. Відавочна, што для жанчын траўматычны вопыт вайны меў яшчэ большыя наступствы падчас сацыялізацыі ў савецкае грамадства, быў звязаны са страхам і складанасцямі ў прыватным жыцці.

Гісторыя вайны будзе няпоўнай, калі ў згадваць толькі пра гераічную барацьбу і партызаншчыну. Што азначала акупацыя для звычайных людзей у горадзе і ў вёсцы? Тыя, хто выжыў у канцэнтрацыйным лагеры, хто выратаваўся з гета, хто перажыў прымусовыя работы — гісторыя вайны складаецца і з іх гісторый.

Між іншым, у Беларусі ў 2011 годзе пачаў працу онлайн архіў «Вусная гісторыя Беларусі», у якім сабраныя галасы многіх сведак . І х сведчанні індывідуальнай памяці пакуль не гучаць у афіцыйнай гісторыі пра вайну, але таксама з’яўляюцца яе неад’емнай часткай.

+ Узники нацизма: их у нас забыли или не простили?

+ Неизвестные жертвы и герои войны

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 2
  • Балл: 5