Упарадкаваць бацькоўскае спонсарства

Гэта няпраўда, што ў Беларусi -- бясплатная агульная адукацыя. Насамрэч, бацькам даводзiцца выкладваць за навучанне сваiх дзяцей немалыя грошы. Плата за карыстанне патрыманымi падручнікамі, ахвяраваннi на рамонт класаў i будынка школы, на аздабленне вучэбных кабiнетаў (у школе, дзе вучацца мае дзецi, напрыклад з бацькоў збiралi сродкi нават на набыццё партрэтаў Лукашэнкi). I гэта далёка не поўны пералiк добраахвотных унёсакаў. Кожная школа, гiмназiя альбо лiцэй "вытрасае" з бацькоў грошы па меры сваёй неабходнасцi.

У мяне дзеці наведваюць звычайную школу і за год у сярэднім на аднаго вучня "набягае" каля 200 долараў такіх выдаткаў. Безумоўна, калi не гаварыць пра банальнае хабарнiцтва, тут няма вiны самiх настаўнiкаў цi адмiнiстрацыi навучальных устаноў. Бо, з аднаго боку, на iх цiсне адмiнiстрацыя школы, якая патрабуе, каб класы былi адрамантаваны i аздоблены належным чынам. Разам з тым, самi дырэктары школаў, лiцэяў i гiмназiяў у любы момант могуць быць абвiнавачаны ў арганiзацыi незаконных пабораў грошай i прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi.

Хай сабе фармальна сродкi збiрае хтосьцi з бацькоў, але ж iнiцыятыва заўсёды зыходзiць ад настаўнiкаў. Дзе ж выйсце з гэтай "пасткi"? На добры лад, то трэба было б перакласцi ўвесь клопат пра матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне навучальных устаноў на дзяржаўныя органы, раз у нас фармальна адукацыя лiчыцца бясплатнай. Але цяперашняе кiраўнiцтва не вельмi шчодра фiнансуе навучальныя ўстановы. Таму без дапамогi бацькоў не абыйсцiся. I, я асабiста, не супраць таго, каб мае дзецi вучылiся ў добра адрамантаваных памяшканнях, аздобленых сучаснай кампутарнай тэхнiкай. Аднак трэба, нарэшце, узаконiць i ўпарадкаваць сiстэму такога "спонсарства".

Калi будзе прыняты адпаведны закон, то настаўнiкi перастануць жыць пад страхам трапiць за краты. Бацькi-фундатары павiнны атрымаць падаткавыя iльготы. Я прапаную, каб сродкi, якiя ўнеслi бацькi на патрэбы школы, залiчвалiся як своеасаблiвыя "вытворчыя затраты" i менавiта на такую суму яны павiнны менш плацiць падаткаў. Упэўнены, што пры такой сiстэме людзi будуць больш ахвотна "фундаваць" установы, дзе вучацца iх дзецi.

  • Оцени идею: