Прымочкі дызайну: як пазнаць у твар беларускі тралейбус (фота)

Знешнасць гарадскога транспарту мусіць быць «папсовай» — колеры, формы і стыль без выклікаў, дэталяў, якія б раздражнялі, ды іншай эксцэнтрыкі. Як знайсці баланс паміж экалогіяй, эканоміяй і зручнасцю — «прымочкі» дызайну ідэальнага гарадскога транспарту раскрывае кіраўнік аддзела дызайну і праектавання Аб’яднанага інстытута машынабудаўніцтва Нацыянальнай Акадэміі навук Данііл СЯДНЁЎ.

Фірмовы стыль

Беларускія вытворцы транспарту канкурэнтныя на знешніх рынках і па кошце, і па якасці. Аднак што датычыць дызайну, тут яшчэ шмат працы.

Аддзел дызайну і праектавання Аб’яднанага інстытуту машынабудаўніцтва НАН супрацоўнічае практычна з усімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі краіны. Там, дзе праглядаецца ўласны стыль, яны захоўваюць пераемнасць у новых мадэлях.

Новы МАЗ-МАН злева

— На МАЗ-МАН, напрыклад, нас запрасілі адмыслова для распрацоўкі ўласнага стылю, — дзеліцца асаблівасцямі працы з замоўцамі кіраўнік аддзела Данііл Сяднёў.

Мадэрнізацыя — нашмат таннейшая за распрацоўку прынцыпова новай мадэлі, таму гэта самы запатрабаваны тып за мовы , як для айчынных, так і для замежных дызайнераў.

Апошняя распрацоўка, выкананая дызайнерамі і нстытут а машынабудавання для прадпрыемства «Белкамунмаш», — другая мадэрнізацыя тралейбусаў трэцяга пакалення.

Мадэрнізаваны тралейбус 321 мадэлі «Белкамунмаша» мае больш простую канструкцыю і сучасную «знешнасць».

Макет м адэрнізаван ага тралейбус а 321 мадэлі «Белкамунмаша»

У параўнанні з папярэднікам у яго большыя вокны, змененыя большасць элементаў задняга даху. Нахіл жа пярэдняга даху захаваны, як і бампер, які ўжо можна назваць візітоўкай беларускіх тралейбусаў.

— Тралейбус мусіць быць пазнавальны. «Белкамунмаш» стаў брэндам, — кажа Данііл Сяднёў.

 

Знайдзі адрозненні

Істотным элементам фірмовага стылю ёсць колер .

— Калі мы распрацоўваем дызайн, мы падбіраем той колер, які будзе найбольш адпавядаць сучасным тэндэнцыям — спакойныя колеры, цёплыя. Для нашай мясцовасці гэта важна праз халодны клімат , — тлумачаць адмыслоўцы.

Трамвай чырвоны, бо клімат халодны

Гарадскі транспарт будучыні

Асноўныя тэндэнцыі — нізкая палога, візуальна павялічаная зашклённасць і кандыцыянаванне салону замест традыцыйных пакуль для Беларусі фортак.

 

Дадаюцца электронныя табло ды іншыя тэхналагічныя «прымочкі». Паступова ў гарадскім транспарце па чынаюць ужываць светадыёдныя элементы, якія дазваляюць значна знізіць энерг етычныя выдаткі .

Цяпер распрацоўваюцца «гібрыды» — транспарт з гібрыдным прывадам — якія маюць адмысловы генератар і на запашвальнік энергіі, што дазваляе эканоміць паліва.

— Гібрыды могуць даць у сотні і тысячы разоў большы эфект, чым светадыёды, — ацэньвае эканамічную мэтазгоднасць інавацыі Данііл Сяднёў.

Першыя ў СНД

У 2007 годзе «Белкамунмаш» атрыма ў замову з Масквы на выпуск нізкапольнага трамвая. Аналагі яго існавалі . А днак па тэрыторыі СНД не каталася ніводнай такой мадэлі.

 

За дзесяць месяцаў адмыслоўцы інстытуту машынабудавання распрацавалі агульны дызайн, каркас, знешнія панэлі, інтэр’ер кабіннага модуля (працоўнае месца кіроўцы).

Трамвай ездзіць як метро: дасягнуўшы канцавой, кіроўца проста пераходзіць у кабіну з процілеглага боку трамвая. Ніякіх разваротаў і трамвайных колаў, а значыць — эканомія гарадской прасторы.

 

Праз крызіс 2008 году замоўцы адмовіліся ад праекту і ён быў зрэалізаваны ў Мiнску.

Аднак здольнасць яго змяняць кірунак руху ў Мінску выкарыстоўваць немагчыма. Як сведчаць кіроўцы, гэта не дазваляюць зрабіць рэйкі разлічаныя на папярэднія мадэлі, якім неабходна разварочвацца. У выніку новы трамвай нават меней функцыянальны — ён працуе толькі на двух маршрутах — 1 і 5, бо толькі на іх ёсць кола, дастатковае для развароту двух вагонаў.

У студзені 2012 беларускі трамвай пачаў ездзіць па Кіеве.

Эрганамічнасць

Звычайна дызайнерам замаўляюць праекты працоўнага месца кіроўцы і экстэр’еру — мадэрнізацыя пярэдніх і задніх дахаў. Таксама аддзел дызайну і праектавання праводзіць тэсты на эрганамічнасць. Правяраць на зручнасць выкарыстання апошнія гады даводзіцца толькі кабіны кіроўцаў. Тэставаннем пасажырскага салону займаюцца канструктарскія аддзелы на прадпрыемствах. Хаця яшчэ шэсць год таму гэта было задачай аддзела дызайна і праектавання, кажа Данііл Сяднёў:

— Менавіта тады з’явіліся крывалінейныя парэнчы, якія і сёння можна сустрэць у аўтобусах. Спачатку да такога дызайн-праекту салона аднесліся скептычна. Канструктарам было нязвыкла, да таго ж гэта дадатковая тэхналагічная аперацыя.

Але ў выніку інавацыя прыжылася.

Ці падабаецца вам такі гарадскі транспарт?

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 77
  • "ПРОТИВ" : 5