Колькі могуць зарабіць летам студэнты і школьнікі

"Тут і цяпер" пацікавілася, ці супадаюць чаканні маладых людзей падзарабіць ў вакацыі з беларускімі рэаліямі, і ці намнога зможа "падняцца" за лета руплівы шкаляр.

Рабі – не хачу

Летнія канікулы ў сучасных школьнікаў і студэнтаў праходзяць па-рознаму. Адны ўдарна "адпачываюць ад вучобы" – за камп'ютарам ці на вуліцы, у летніках ці ў бабулі на вёсцы. Другія ж не менш ударна рэалізуюць прымаўку "time is money" і зарабляюць гэтыя самыя мані, дзе толькі атрымліваецца.

Паводле заканадаўства, падчас канікул працоўны дзень 14-16-гадовых не можа перавышаць 4,5 гадзін у дзень, для 16-18-гадовых – не больш як 7 гадзін штодня, а плаціць ім працадаўца абавязаны па поўнай праграме, як за 8-гадзінны працоўны дзень. Зразумела, што браць нават на самыя "заляжалыя" вакансіі школьнікаў і студэнтаў жадаюць далёка не ўсе.

З іншага боку, і цяперашнія старшакласнікі зусім інакш ставяцца да працы, чым калісьці іхнія бацькі і тым больш бабулі з дзядулямі. "Некаторыя падлеткі прамым тэкстам кажуць: "Мне б такую працу, каб паболей плацілі", – ананімна падзялілася з намі супрацоўніца аднаго са сталічных тэрытарыяльных цэнтраў занятасці насельніцтва. – А што мы можам дзецям прапанаваць – клумбы палоць, газеты разносіць...".

Думаю, будзе вышэйшая адукацыя рэабілітаваная і ў нас. Міне пара АМАПаўцаў, не можа ж яна доўжыцца вечна.

Сапраўды, у базе вакансій Мінгарвыканкама нам не ўдалося знайсці ні сезоннай, ні часовай працы для моладзі з базавай ці частковай адукацыяй, а ўладальнікі атэстату аб сярэдняй адукацыі могуць выбіраць хіба паміж памочнікам выхавацеля, працаўніком зеленбуда ды мыйшчыкам колбаў у НДІ – дый тое на апошнюю вакансію школьніка наўрад ці возьмуць – умовы працы шкодныя.

Адшукаць 10-11-класнікаў, згодных заняць гэтыя працоўныя месцы і атрымліваць да 1,4 млн у месяц, нам не ўдалося.

Працяг тут 

  • Оцени статью: