Пачаўся перапіс беларускамоўных у сацыяльных сетках

Згуртаванне «Talaka.by», што займаецца папулярызацыяй мовы ў сеціве, з пачатку 2012 спрабуе пералічыць беларускамоўных, зарэгістраваных на расейскім сайце «Вконтакте», запрашаючы іх у адмысловую суполку «Перапіс».

А пачалося ўсё з простага жадання даведацца, што ж насамрэч адбываецца з мовай у Інтэрнэце.

— На адной IT -канферэнцыі ад кіраўніка найбуйнешай арганізацыі, якая займаецца апытаннямі ў Інтэрнэце, я даведаўся, што статыстыка пра колькасць беларускамоўных не збіралася, бо заказчыкаў гэта не цікавіць, — распавядае адзін з каардынатараў праекту Яўген Клішэвіч.

У сваім даследванні «талакоўцы» не прэтэндуюць на аб’ектыўнасць. Гэта хутчэй спосаб нагадаць пра тое, што вывучаць гэтае пытанне неабходна:

— Я спадзяюся, што ў хуткім часе кім-небудзь будзе ўсё ж праведзена больш-менш паўнавартаснае даследванне, бо бізнэс, асабліва буйны, пачынае ўсё больш звяртаць увагу на беларускую мову. І тут не трэба нават прывязваць нейкія сацыяльныя аспекты. З вычайна, гэта проста камерцыйны разлік , — лічыць Яўген.

Пашукавік сайту «Вконтакте» выдае, каля чатырох мільёнаў акаунтаў з Беларусі. У суполцы «Перапіс» пакуль меней за 700 удзельнікаў і больш за тысячу запрошаных.

Адмысловай рэкламы не вядзецца — кожнага, хто далучыўся, просяць запрашаць сяброў. Жыхары сацыяльнай сеткі ў большасці рэагуюць станоўча, але ёсць і выключэнні.

— Былі выпадкі калі нехта спрабаваў вінаваціць мяне ў тым, што я праводжу перапіс на радасць КДБ, іншыя выказваліся, што нічога добрага ў перапісе няма, і каб не паказваць нікому, што ў суполцы мала людзей, трэба выдаліць яе, — дзеліцца Яўген.

Пляцоўка «Вконтакте» падалася найбольш простай для рэалізацыі ініцыятывы. У хуткім часе «Талака» плануе пашырыць перапіс і на іншыя сацыяльныя сеткі.

Ацэнка « Заўтра тваёй краіны »

— Складана зрабіць сур’ёзнае даследванне такім метадам. Камусьці спадабаецца ідэя — ён далучыцца, а каму не спадабаецца — не. Таму нельга будзе казаць пра аб’ектыўнасць і сур’ёзнасць выбаркі, — гаворыць кіраўнік зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алег Манаеў.

НІСЭПД вядзе сур’ёзныя даследванні моўнай тэматыкі ў Беларусі з 1994 году. І вось як выглядаюць адказы на пытанне: «Якой мовай, у асноўным, вы карыстаецеся ў паўсядзённым жыцці?»

Вариант ответа

06'95

11'97

11'99

11'00

09'02

03'03

03'04

06'06

09'10

06'11

Белорусским

4.5

5.7

4.1

4.2

5.4

4.7

7.1

3.8

3.2

1.9

Русским

37.3

40.4

39.0

37.6

44.2

45.9

47.4

57.1

59.2

57.1

И русским, и белорусским

7.8

20.3

23.1

25.7

21.2

19.9

17.3

13.8

14.9

15.9

Смешанным ("трасянкой")

50.0

32.5

33.3

31.3

25.4

28.7

27.8

22.9

22.5

24.8

Паводле даследванняў НІСЭПД

Аднак беларускамоўны блогер са стажам, пісьменнік Адам Глобус мяркуе, што статыстыка нічога не кажа пра мову.

— Я пляваў на статыстку. Яна кажа, што беларускамоўных мала, а, значыць, мову можна знішчаць. Гэта глупства. Мову немагчыма вымераць пад лінеечку, як лічбы. Ды гэта і не патрэбна нікому, — гаворыць Адам Глобус .

А ці падтрымліваеце вы ідэю правядзення перапісу беларускамоўных у сацыяльных сетках?

Чытайце таксама:

Створана мапа беларускасці чынавенства краіны

Восем прыкмет русіфікацыі Беларусі

  • Оцени идею:   
  • Проголосовало "ЗА": 26
  • "ПРОТИВ" : 0